21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

  • 4229
Поделиться
21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Што і казаць, беларуская мова, знянацку адціснутая братэрскай рускай, паступова робіцца экзотыкай. Сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсе менш і менш. Настаўнік роднай мовы і літаратуры гімназіі № 10 г. Гомеля Сяргей Несцяровіч вось ўжо 25 год не губляе прыхільнасці да абранай прафесіі. «Сапраўды беларуская мова, на жаль, страчвае свае пазіцыі, — адзначае Сяргей Уладзіміравіч. — Але ёсць слушнае меркаванне, што Беларусь у плане станаўлення дзяржаўнасці — яшчэ вельмі маладая краіна. Прыйдзе час, і сітуацыя будзе пераломлена на карысць самабытнасці. Бо
21 лютага ЮНЕСКА абвясціла Міжнародным днём роднай мовы, каб папярэдзіць знікненне асобных гаворак свету і захаваць моўную разнастайнасць. Што і казаць, беларуская мова, знянацку адціснутая братэрскай рускай, паступова робіцца экзотыкай. Сапраўдных народных носьбітаў мовы з кожным годам становіцца ўсе менш і менш. Настаўнік роднай мовы і літаратуры гімназіі № 10 г. Гомеля Сяргей Несцяровіч вось ўжо 25 год не губляе прыхільнасці да абранай прафесіі. «Сапраўды беларуская мова, на жаль, страчвае свае пазіцыі, — адзначае Сяргей Уладзіміравіч. — Але ёсць слушнае меркаванне, што Беларусь у плане станаўлення дзяржаўнасці — яшчэ вельмі маладая краіна. Прыйдзе час, і сітуацыя будзе пераломлена на карысць самабытнасці. Бо калі наша мова і культура знікнуць, дык хто мы такія будзем, з чым пойдзем у свет?» У гімназіі прыкладваюць вялікія намаганні, каб навучэнцы не забываліся на свае гістарычныя карані і прыхільна ставіліся да беларускай мовы. Настаўнікі імкнуцца пашыраць беларускамоўнае асяроддзе ў час пазакласнай работы. Штогод у гімназіі адбываюцца тэатральныя пастаноўкі народных свят. Добрыя адносіны склаліся з філіялам Веткаўскага краязнаўчага музея. Яго супрацоўнік Пятро Цалка віртуозна праводзіць для навучэнцаў майстар-класы па вырабу традыцыйнай абрадавай лялькі. Старшакласнікі не мінаюць ніводнай беларускамоўнай тэатральнай пастаноўкі. А на бліжэйшы час у гімназіі запланавана сустрэча з выбітнымі беларускімі аўтарамі: паэтам Леанідам Дранько-Майсюком і бардам Эдуардам Акуліным — ураджэнцам Гомельшчыны. Гэтую літаратурную вечарыну настаўнікі ладзяць сумесна з Таварыствам беларускай мовы і літаратуры. Дарэчы, творчасць Леаніда Дранько-Майсюка вывучаюць у 11-м класе. Такія сустрэчы, упэўнены Сяргей Несцяровіч, прыносяць плён і пашыраюць цікавасць моладзі да нашай культуры.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей