2012 год аб’яўлены ў Беларусі Годам кнігі

  • 2110
  • Н. Аляксандрава
Поделиться
Згодна з Указам кіраўніка нашай дзяржавы 2012 год аб’яўлены ў Беларусі Годам кнігі. Дырэктар абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна Валянціна Дуброва зазначыла, што бібліятэчныя работнікі з натхненнем сустрэлі навіну, расцэнь­ваючы гэты крок як яркае сведчанне дзяржаўнага клопату аб захаванні духоўнасці, далейшым развіцці літаратуры і культуры. Нягледзячы на тое, што Інтэрнэт заваёўвае ўсё большую прастору, кнігі застаюцца штодзённай патрэбай для многіх лю­дзей, у тым ліку маладых. Напрыклад, у мінулым го­дзе ленінка абслужыла 44907 чытачоў, тады як годам раней — 44066. Больш чым на 7 тысяч экземпляраў вырасла і кнігавыдача. Будзем спадзявацца, што любоў да мастацкага слова, да кнігі і чытання яшчэ больш
Згодна з Указам кіраўніка нашай дзяржавы 2012 год аб’яўлены ў Беларусі Годам кнігі. Дырэктар абласной універсальнай бібліятэкі імя У. І. Леніна Валянціна Дуброва зазначыла, што бібліятэчныя работнікі з натхненнем сустрэлі навіну, расцэнь­ваючы гэты крок як яркае сведчанне дзяржаўнага клопату аб захаванні духоўнасці, далейшым развіцці літаратуры і культуры. Нягледзячы на тое, што Інтэрнэт заваёўвае ўсё большую прастору, кнігі застаюцца штодзённай патрэбай для многіх лю­дзей, у тым ліку маладых. Напрыклад, у мінулым го­дзе ленінка абслужыла 44907 чытачоў, тады як годам раней — 44066. Больш чым на 7 тысяч экземпляраў вырасла і кнігавыдача. Будзем спадзявацца, што любоў да мастацкага слова, да кнігі і чытання яшчэ больш узрасце сёлета. Ды і як інакш: яшчэ Цвэйг сцвярджаў, што кніга ёсць альфа і амега ўсялякага ведання, пачатак кожнай навукі. А Тэкерэй быў перакананы, што кнігі прасвятляюць душу чалавека, робяць вострым яго розум і змягчаюць сэрца. Праўда, трэба нагадаць і вялікага Дастаеўскага, які заклікаў чытаць кнігі сур’ёзныя — астатняе, на яго думку, зробіць само жыццё.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей