Вандроўка чатырнаццатая. Чырвонабярэжжа

  • 4529
Поделиться
Лясная старана, Лельчыцкі край. Ягадная, грыбная, спеўная, шчодрая на руплівых працаўнікоў. Даўнавата не даводзілася быць тут. Таму як толькі пачула, што ёсць аказія ў раён, рушыла ў вёску Чырвонабярэжжа. Яна ў 200 кіламетрах ад Гомеля, выцягнулася ўздоўж дарогі на Лельчыцы, непадалёк ад жывапіснай рэчкі Убарць. «Чырвоны бераг...» — меркавала, што назву далі ў 20-я ці 30-я гады мінулага стагоддзя. Аказваецца, літаральна да 30 ліпеня 1964 года вёска мела другую назву — Злодзін. Вось якую легенду пра гэта пачула я ад старэйшыны населенага пункта, старшыні мясцовай ветэранскай арганізацыі Веранікі Барысенка: — Ехаў колісь багаты чалавек са сваёю світаю. Спыніліся яны на Убарці. Тут гэты багацей угледзеў, што не ўсё яго дабро ў наяўнасці, нешта ўкралі. Ён і падняў лямант, ды замест слова «злодзей» закрычаў чамусьці «злодзін!»   Пасяленне вядома з
Лясная старана, Лельчыцкі край. Ягадная, грыбная, спеўная, шчодрая на руплівых працаўнікоў. Даўнавата не даводзілася быць тут. Таму як толькі пачула, што ёсць аказія ў раён, рушыла ў вёску Чырвонабярэжжа. Яна ў 200 кіламетрах ад Гомеля, выцягнулася ўздоўж дарогі на Лельчыцы, непадалёк ад жывапіснай рэчкі Убарць. «Чырвоны бераг...» — меркавала, што назву далі ў 20-я ці 30-я гады мінулага стагоддзя. Аказваецца, літаральна да 30 ліпеня 1964 года вёска мела другую назву — Злодзін. Вось якую легенду пра гэта пачула я ад старэйшыны населенага пункта, старшыні мясцовай ветэранскай арганізацыі Веранікі Барысенка: — Ехаў колісь багаты чалавек са сваёю світаю. Спыніліся яны на Убарці. Тут гэты багацей угледзеў, што не ўсё яго дабро ў наяўнасці, нешта ўкралі. Ён і падняў лямант, ды замест слова «злодзей» закрычаў чамусьці «злодзін!»  

Пасяленне вядома з XVIII стагоддзя. Тады яно ўваходзіла ў склад Мазырскага павета Мінскага ваяводства. Пасля раздзелу Рэчы Паспалітай — у саставе Расійскай імперыі

  Знаёмячыся з Веранікай Мікалаеўнай, і ўявіць не магла, што сама жанчына стане своеасаблівым кодам да расшыфроўкі цяперашняй назвы вёскі. У яе прасторным доме па вуліцы Новай спасцігала я філасофію старэйшыны: — Да кожнага з людзей свой падыход патрэбны. У нас тут 250 жыхароў, 90% — пенсіянеры. І ўсе розных характараў, і гэта, відаць, для раўнавагі на Зямлі, — дзялілася Вераніка Мікалаеўна. — Я вяскоўцаў сваіх варушу, каб былі яны людзьмі грамадзянскага складу, каб мы сумеснымі намаганнямі змаглі зрабіць сваё Чырвонабярэжжа прыгожым, добраўпарадкаваным. Калі чалавек штосьці сваімі рукамі зробіць для агульных патрэб, ён душой вырастае і нішчыць не будзе грамадскага, так я лічу.  

У 1940 годзе ў вёсцы было 96 двароў, 485 жыхароў. У ліпені 1943-га акупанты спалілі Злодзін, загубілі 55 жыхароў

  Грошай — ды і іх век не хапае! Крызіс, каб яго трасца. А мы ж сёння, цяпер жывём. Ці ж рукі апусцім і будзем чакаць, пакуль ён міне? Дзякуй землякам, не падвялі мяне, падключыліся ў грамадскія справы. Сусе­дзям сваім я так сказала: «Мы ж на вуліцы Новай жывем, а плот стары...» Сталі абнаўляць, я тут была каардынатарам гэтых работ. За свой кошт набывалі, ставілі, фарбавалі.
Старэйшына ў Чырвонабярэжжы — адна з самых паважаных асоб. Да Мікалаеўны прыходзяць за парадамі ў розных справах, і як да паплечніка старшыні Ударненскага сельсавета Алены Сярдзюк. Мне надарылася прысутнічаць на своеасаблівай планёрцы гэтых дзвюх апантаных справамі мясцовага самакіравання жанчын. Рыхтаваліся да прыезду прадстаўнікоў Петрыкаўскага і Жыткавіцкага раёнаў. Тыя хацелі азнаёміцца з навацыямі лельчукоў у добраўпарадкаванні тэрыторый. Вераніка Мікалаеўна дастала папку з дакументамі і падрабязна расказвала, што новага зроблена гаспадарамі каля сваіх сядзіб. 135 домаўладанняў у Чырвонабярэжжы, і насупраць кожнага прозвішча — уласнаручныя адзнакі старэйшыны, у чым трэба падцягнуцца. Вось і старшыні раённага Савета дэпутатаў Вользе Гаўрылавец пры сустрэчы паспела паведаміць самае актуальнае, што хвалюе землякоў.
Ёй часта даводзіцца чуць ад антыподаў: «І навошта ёй гэта трэба?» А ёй і сапраўды трэба значна больш, чым іншым. Так выхавана. Прывыкла падштурхоўваць уласным прыкладам. Неяк вясной пасадзіла кветкі на вуліцы, каля дома. Іншыя гаспадыні ўбачылі — спадабалася. І гэта стала традыцыяй. Цяпер Вераніка Мікалаеўна падключае вяскоўцаў да ажыццяўлення даўняй сваёй мары — стварэння дзіцячай пляцоўкі. Ужо знесена лядашчая будыніна, на яе месцы ачышчана тэрыторыя пад пляцоўку. Па вясне тут закіпяць справы. Старэйшына ўсё спланавала: дзе кветкі паса­дзяць, дзе будуць арэлі, дзе размесцяць іншае начынне — турнікі, пясочніцы і нават тэнісны стол. І зробяць чырвонабярэжцы гэта ўласнаручна. Цаніць больш будуць, берагчы, па яе логіцы. — Гэта месца для дзятвы самых розных узростаў, бо ў вёску на лета з’язджаецца шмат рабят. Хачу, каб яны займаліся з карысцю, загартоўваліся фізічна, — распавядае Мікалаеўна. — Прынамсі, ёсць у мяне мара задзейнічаць гэту тэрыторыю і зараз: калі маразы паціснуць, заліць каток. Мужчын некаторых для дапамогі падбухторыла. Вось такі яна чалавек, Вераніка Мікалаеўна Барысенка. Яшчэ ў нядаўнім мінулым настаўніца матэматыкі і фізікі, педагог з 40-гадовым стажам. Актывістка з самага маленства. Была і піянерважатай, і сакратаром партыйнай арганізацыі, і прафсаюзную ўзначальвала ў мясцовай школе. Сама выхавала траіх сыноў. Віталь — загадчык хірургічнага аддзялення Мазырскай гарадской бальніцы, Мікалай — аператар «Белтрансгазу» у Чачэрску, Анатоль — кранаўшчык у Стоўбцах. Ва ўсіх сем’і, дзеці. Чацвёра ўнукаў завітваюць да бабулі ўлетку. А яна спраўляецца і з імі, і з немалой сваёй гаспадаркай. Карову трымае. Парсюкоў, курэй да паўсотні. Як жа ж без жыўнасці ў вёсцы? Ды яшчэ сядзе на веласіпед і ў лес, за чарніцамі, за журавінамі... На гэтым транспарце аб’язджае і двары, калі трэба тэрмінова штось людзям далажыць, накшталт набыцця камбікорму. — Лічу, што старэйшына ў вёсцы — ідэалагічны работнік. У многім па тваёй пазіцыі, па тваіх зносінах з мясцовай уладай людзі карэкціруюць свой настрой. Часта даводзіцца быць буферам, стрымліваць самых гарачых. Тлумачыш, што саломы не падвезлі не таму, што забылі пра цябе: з транспартам напруга, як толькі крыху вальней стане — абавязкова падвязуць! Ну патрывай жа крыху! І сваімі развагамі ахалодзіш нецярплівых, і яны ўжо мяркуюць па-іншаму, калі праінфарміраваны. Слухала я Вераніку Мікалаеўну, плоць ад плоці гэтай зямлі, і згадвала словы Прэзідэнта нашай краіны пра палешукоў. І сапраўды, гэта тыя ж беларусы, толькі са знакам якасці! Для маёй гераіні Чырвонабярэжжа — сапраўдны бераг Айчыны, пра які клапоціцца ўсё сваё свядомае жыццё. Гэта яе, Мікалаеўны, Чырвоны Бераг.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей