У Хойніках падвялі вынікі раённага агляду-конкурсу традыцыйных абрадаў

  • 2247
Поделиться
Пра конкурс, які ў гэтым го­дзе праводзіцца ўпершыню па ініцыятыве аддзела культуры райвыканкама, «ГП» ужо распавядала летам. Падчас свое­асаблівага фестывалю народнай культуры за год журы прагледзела амаль два дзясяткі традыцыйных абрадаў. Сярод іх былі як прымеркаваныя да канкрэтных свят: «Вялікдзень», «Каляда», «Тройца», «Спас», «Пакроўскія вячоркі», так і тыя, якія маюць цікавыя, загадкавыя назвы накшталт «Ваджэння русалкі» ці «Жаніцьбы коміна». Пры гэтым крытэрыямі адзнакі сярод іншых былі выкарыстанне старажытнага рэгіянальнага фальклору і ўвасабленне беларускай самабытнасці. У конкурсе прынялі ўдзел усе культ­асветустановы раёна сумесна з сельскімі Саветамі дэпутатаў. І вось фэст завяршыўся маштабным канцэртным прадстаўленнем у райцэнтры, якое было цудоўна дапоўнена выставамі
Пра конкурс, які ў гэтым го­дзе праводзіцца ўпершыню па ініцыятыве аддзела культуры райвыканкама, «ГП» ужо распавядала летам. Падчас свое­асаблівага фестывалю народнай культуры за год журы прагледзела амаль два дзясяткі традыцыйных абрадаў. Сярод іх былі як прымеркаваныя да канкрэтных свят: «Вялікдзень», «Каляда», «Тройца», «Спас», «Пакроўскія вячоркі», так і тыя, якія маюць цікавыя, загадкавыя назвы накшталт «Ваджэння русалкі» ці «Жаніцьбы коміна». Пры гэтым крытэрыямі адзнакі сярод іншых былі выкарыстанне старажытнага рэгіянальнага фальклору і ўвасабленне беларускай самабытнасці. У конкурсе прынялі ўдзел усе культ­асветустановы раёна сумесна з сельскімі Саветамі дэпутатаў. І вось фэст завяршыўся маштабным канцэртным прадстаўленнем у райцэнтры, якое было цудоўна дапоўнена выставамі народнай творчасці і традыцыйных беларускіх прысмакаў. — Конкурс быў прасякнуты ўзнёслымі адносінамі да старажытнага і шчырай, шчымліва-душэўнай павагай да нашай беларускай культуры, — адзначыла метадыст па фальклору раённага метадычнага цэнтра Людміла Смольская. Першае месца заняў гарадскі цэнтр культуры і спорту «Меліяратар» (дырэктар Васіль Найдзенка) за абрад «Вялік­дзень». Другое месца падзялілі Стралічаўскі цэнтр вольнага часу (дырэктар Наталля Кавалёва) з абрадам «Жаніцьба коміна» і Слабажанскі сельскі Дом культуры (выконваючая абавязкі дырэктара Алена Ляснічая) з абрадам «Вяселле». Трэцяе месца дасталося Вялікаборскаму цэнтру вольнага часу (дырэктар Анатоль Харошка) і абраду «Ва­джэнне русалкі». Пераможцы атрымалі грашовыя прэміі. Па словах начальніка аддзела культуры райвыканкама Валянціна Баранава, конкурс дапамог узгадаць свае традыцыі і прыцягнуць увагу грамадскасці да беларускай народнай культуры. Прыемна, што на Гомельшчыне з’яўляюцца такія лакальныя ініцыятывы культурнага накірунку.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей