Лепшы праект інфармацыйнай накіраванасці створаны ў Гомелі

  • 1682
  • Елена Мартыненко
Поделиться
ЖАданне ВЯлікіх ДАрог Дыплом пераможцы на рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх праектаў «Есть — идея! Есть — проект!» атрымала студэнтка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Яніна Шапавал (на здымку). Праект «Клуб маладых журналістаў „Жавяда“ — інфармацыйная крыніца грамадскага аб’яднання, мост моладзевай дыпламатыі» на думку арганізатара конкурсу — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — стаў лепшым па інфармацыйнай накіраванасці. На працягу многіх гадоў удзельнікі клуба «Жавяда», кіраўніком якога з’яўляецца Яніна, працуюць у міжнародным прэс-цэнтры на базе моладзевага летніка «Дружба славян». Яны займаюцца краязнаўчай і пошукавай дзейнасцю сумесна з маладымі прадстаўнікамі трох усходнеславянскіх краін, наведваюць мемарыяльны турыстычны аб’ект «Салаўёва пераправа», прымаюць удзел у перапахаванні рэшткаў загінуўшых, баях ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, спартыўных спаборніцтвах. Знамянальнай падзеяй для ўдзельнікаў клуба стаў
ЖАданне ВЯлікіх ДАрог Дыплом пераможцы на рэспубліканскім конкурсе студэнцкіх праектаў «Есть — идея! Есть — проект!» атрымала студэнтка Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Яніна Шапавал (на здымку). Праект «Клуб маладых журналістаў „Жавяда“ — інфармацыйная крыніца грамадскага аб’яднання, мост моладзевай дыпламатыі» на думку арганізатара конкурсу — Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — стаў лепшым па інфармацыйнай накіраванасці. На працягу многіх гадоў удзельнікі клуба «Жавяда», кіраўніком якога з’яўляецца Яніна, працуюць у міжнародным прэс-цэнтры на базе моладзевага летніка «Дружба славян». Яны займаюцца краязнаўчай і пошукавай дзейнасцю сумесна з маладымі прадстаўнікамі трох усходнеславянскіх краін, наведваюць мемарыяльны турыстычны аб’ект «Салаўёва пераправа», прымаюць удзел у перапахаванні рэшткаў загінуўшых, баях ваенна-гістарычнай рэканструкцыі, спартыўных спаборніцтвах. Знамянальнай падзеяй для ўдзельнікаў клуба стаў міжнародны форум «Белы піар». Па даручэнні Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта быў выданы інфармацыйны праспект клуба маладых журналістаў «Жавяда» да шостага міжнароднага фестывалю «Сожскі карагод». Зараз удзельнікі клуба даследуюць жыццёвы і баявы шлях Аляксандра Лізюкова, рыхтуюць спецыяльны нумар газеты, каб захаваць гістарычную праўду і подзвігі гамяльчан.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей