У Светлагорску прайшлі абласныя «Дажынкі» (фота)

  • 3157
Поделиться
Дажынкі Гомельшчыны нашай На Гомельшчыне ў 15-ы раз прайшлі абласныя «Дажынкі». У гэтым годзе сталіцай фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі стаў Светлагорск. Спраўляць дажынкі — старадаўняя традыцыя беларусаў: да хлеба ў нас заўсёды адносіліся з любоўю і павагай. Калі нашы продкі адзначалі свята ўраджаю ў апошні дзень жніва, то зараз склалася традыцыя дзякаваць хлебаробам за іх працу пасля заканчэння сельскагаспадарчага года, калі асноўныя работы на палях ужо завершаны, ураджай засыпаны ў засекі і працаўнікі аграпрамысловага комплексу могуць уздыхнуць з палёгкай. Да «Дажынак» Светлагорск падрыхтаваўся добра. Лепшых хлебаробаў Гомельшчыны ён сустракаў саламянымі скульптурамі бабуль, дзядоў і розных жывёлін, чыстымі і па-святочнаму ўпрыгожанымі вуліцамі. Святочная атмасфера панавала з раніцы. Адна з цэнтральных вуліц — 50 гадоў Кастрычніка — ператварылася ў выставачную пляцоўку сельскагаспадарчай тэхнікі. Дэманстраваліся корма- і зернеўборачныя камбайны, трактары, розныя агрэгаты айчыннай

Дажынкі Гомельшчыны нашай

На Гомельшчыне ў 15-ы раз прайшлі абласныя «Дажынкі». У гэтым годзе сталіцай фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі стаў Светлагорск. Спраўляць дажынкі — старадаўняя традыцыя беларусаў: да хлеба ў нас заўсёды адносіліся з любоўю і павагай. Калі нашы продкі адзначалі свята ўраджаю ў апошні дзень жніва, то зараз склалася традыцыя дзякаваць хлебаробам за іх працу пасля заканчэння сельскагаспадарчага года, калі асноўныя работы на палях ужо завершаны, ураджай засыпаны ў засекі і працаўнікі аграпрамысловага комплексу могуць уздыхнуць з палёгкай. Да «Дажынак» Светлагорск падрыхтаваўся добра. Лепшых хлебаробаў Гомельшчыны ён сустракаў саламянымі скульптурамі бабуль, дзядоў і розных жывёлін, чыстымі і па-святочнаму ўпрыгожанымі вуліцамі. Святочная атмасфера панавала з раніцы. Адна з цэнтральных вуліц — 50 гадоў Кастрычніка — ператварылася ў выставачную пляцоўку сельскагаспадарчай тэхнікі. Дэманстраваліся корма- і зернеўборачныя камбайны, трактары, розныя агрэгаты айчыннай і замежнай вытворчасці. Не ў апошнюю чаргу менавіта дзякуючы гэтай тэхніцы хлебаробы вобласці змаглі сабраць добры ўраджай. Увогуле мадэрнізацыі галіны ў гэтым годзе надалі асаблівую ўвагу — на абнаўленне тэхнікі было накіравана больш за 300 мільярдаў рублёў. На плошчы каля Светлагорскага гарадскога цэнтра культуры разгарнуўся кірмаш — сваю прадукцыю прапаноўвалі перапрацоўчыя і гандлёвыя прадпрыемствы раёна і вобласці. Бавіць час жыхарам і гасцям горада было дзе. Нехта стаяў у чарзе за рыбай ці мясам, кошт якіх быў «прыемны», другія частаваліся духмянымі шашлыкамі і юшкай ці прымалі ўдзел у народных гульнях і забавах. Галоўная падзея свята — узнагароджванне лепшых аграрыяў Гомельшчыны — прайшла ў гарадскім цэнтры культуры. Старшыня аблвыканкама Уладзімір Дворнік, адкрываючы ўрачыстую цырымонію, адзначыў, што вобласць сустрэла «Дажынкі» з добрым настроем. Абласны каравай-2011 (з улікам кукурузнага зерня) заважыў 1 мільён 240 тысяч тон — на 40% больш, чым летась. Хлебаробы нарыхтавалі рэкордную колькасць кармоў — 37 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы. Пасяўныя плошчы ў гэтым годзе павялічылі на 10%. Змянілі і іх структуру — у прыватнасці, больш пасеялі кукурузы. І стаўка на каралеву палёў сябе апраўдала. Кукурузнага зерня вобласць сабрала амаль у тры з паловай разы больш, чым у 2010 годзе. Дарагі ва ўсіх сэнсах падарунак паднёс аграрыям вобласці міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Міхаіл Русы — чатыры трактары МТЗ. Іх атрымалі гаспадаркі «Отар» Чачэрскага, «Капаткевічы» Петрыкаўскага, эксперыментальная база «Крынічная» Мазырскага і «Прагрэс-Агра» Светлагорскага раёнаў. «Сёння можна смела гаварыць, што палешукі — гэта не людзі на балоце, гэта людзі, якія кормяць краіну, вырошчваюць хлеб. Прычым, добры хлеб», — сказаў Міхаіл Русы. Узнагароды атрымалі дзесяткі кіраўнікоў раёнаў і гаспадарак, спецыялістаў, камбайнераў, вадзіцеляў. Часцей за ўсё на святочную сцэну ўзнімаліся прадстаўнікі Мазыршчыны. Гэты раён, у прыватнасці, стаў лепшым у дзвюх намінацыях — на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур, а таксама на нарыхтоўцы травяных кармоў. Сярод сельскагаспадарчых арганізацый на ўборцы зерневых і зернебабовых культур пераможцам стала Гомельская птушкафабрыка, сярод галоўных аграномаў — Аляксандр Гальмак («Агра-Кароткавічы» Жлобінскага раёна) і Андрэй Турук (саўгас-камбінат «Зара» Мазырскага раёна), галоўных інжынераў — Віктар Каршуновіч («Урыцкае» Гомельскага раёна), экіпажаў зернеўборачных камбайнаў — Аляксандр Высоцкі і Сяргей Фаткулін (саўгас-камбінат «Зара»), вадзіцеляў — Ігар Лагодзіч (сельскагаспадарчы комплекс «Юбілейны» Буда-Кашалёўскага раёна). На нарыхтоўцы кармоў лепшымі сталі сярод сельскагаспадарчых арганізацый саўгас-камбінат «Зара», камбайнераў — Сяргей Міненкоў («Отар» Чачэрскага раёна), вадзіцеляў — Аляксандр Шуляк (філіял «Даманавічы» ААТ «Калінкавічыхлебапрадукт») і Андрэй Салаўёў («Краснаслабодскае» Калінкавіцкага раёна). Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел памочнiк Прэзiдэнта — галоўны iнспектар па Гомельскай вобласцi Ігар Пракапенка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Марыя Бондар, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Валянцін Бабок, старшыня рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Уладзімір Наумчык. Завяршыўся фестываль святочным канцэртам, які падрыхтавалі творчыя калектывы раёна і вобласці.

Фотографии:

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей