Ланцуговая рэакцыя дабра
Нядаўна мой трохгадовы сын спытаў: “Мама, а навошта ты бабульцы грошы дала?” Я растлумачыла, што яна бедная і вымушана жабраваць. Мне яе шкада і, даўшы ёй дробязь, тым самым раблю добрую справу. Сыночак нахмурыўся, малоцячы думкі ў маленькай галоўцы, а потым нечакана папрасіў: “Дай і мне грошыкі, я таксама бабульцы дабро зраблю”.
Мы з дзяцінства вучым дзяцей, што добра, а што дрэнна. Задумайцеся, калі вы ў апошні раз рабілі што-небудзь для іншых бескарысліва? Часта прыходзіцца чуць, што ў наш складаны час нямногія здольны на шчырыя ўчынкі. Тлумачыцца гэта тым, што мы ў стане стомленнасці і раздражнення ад надзённых клопатаў усё часцей
Нядаўна мой трохгадовы сын спытаў: “Мама, а навошта ты бабульцы грошы дала?” Я растлумачыла, што яна бедная і вымушана жабраваць. Мне яе шкада і, даўшы ёй дробязь, тым самым раблю добрую справу. Сыночак нахмурыўся, малоцячы думкі ў маленькай галоўцы, а потым нечакана папрасіў: “Дай і мне грошыкі, я таксама бабульцы дабро зраблю”.
Мы з дзяцінства вучым дзяцей, што добра, а што дрэнна. Задумайцеся, калі вы ў апошні раз рабілі што-небудзь для іншых бескарысліва? Часта прыходзіцца чуць, што ў наш складаны час нямногія здольны на шчырыя ўчынкі. Тлумачыцца гэта тым, што мы ў стане стомленнасці і раздражнення ад надзённых клопатаў усё часцей абыякава праходзім міма чужых праблем.
Сёння Дзень спантаннага праяўлення дабраты. Гэта адна з нядаўных ініцыятыў міжнародных дабрачынных арганізацый. Свята мае агульнасусветнае значэнне і адзначаецца незалежна ад грамадзянства, нацыянальнасці і рэлігійных перакананняў.
У гэты дзень патрэбна імкнуцца быць добрым да ўсіх, да таго ж бескарысліва добрым. Бо, калі чалавек чакае ўдзячнасці за людскасць, гэта не можа лічыцца сапраўднай дабрынёй.
Калі вы не ведаеце, як адзначыць сённяшняе свята, прапаную некалькі варыянтаў:
— пашліце сваім бацькам паштоўку ці эсэмэску з цёплымі словамі. Усмешкі iм не пашкодзяць
— зрабіце незнаёмаму чалавеку камплімент (а лепш некалькім людзям). Гэта палепшыць яму настрой на цэлы тыдзень, а ён у сваю чаргу палепшыць яго іншым
— заплаціце за каго-небудзь за праезд у грамадскім транспарце. Гэта будзе прыемным сюрпрызам для састарэлых, малазабяспечаных людзей
— купіце каву кандуктару. Уявіце, як цяжка яму цэлы дзень ездзіць па адным маршруце ў халодным аўтобусе
— саступіце ў краме чаргу. Жанчына з дзіцём ці стомлены пасля працы мужчына будуць вельмі ўдзячны.
Вы так робіце кожны дзень, нават не акцэнтуючы ўвагі? Віншую — гэта сапраўды ваша свята!
І памятайце, людскасць “заразная”: калі дапамагаеш аднаму, той, удзячны, дапамагае іншаму — ідзе ланцуговая рэакцыя дабра.
Наталля ШЧАКУДАВА, маці дваіх дзяцей: — Бескарыслівыя добрыя справы на кожным кроку. На Каляды ў чарзе за цукеркамі стаяла дзяўчына з каляскай. Купіла дзесяць карамелек (на большае грошай не хапiла). А ў прадаўца рэшты не было, папрасіла пачакаць. А тут п’яныя цёткі сталі калядаваць, гарлапаніць каля каляскі… Ну, я ёй тысячу дала і цётак адчытала (што са мной ўпершыню). Мужчыны заўсёды дапамагаюць каляску спусціць з лесвіцы. Аднойчы дзядуля з палачкай нават прабачэння прасіў, што не можа дапамагчы… Можа гэта і дробязі, але дзякуючы ім пачала думаць, што на свеце больш добрых людзей, чым дрэнных. Уладзімір Паўлавіч, пенсіянер: — Стала мне дрэнна на прыпынку. Дык незнаёмыя хлопцы выклікалі хуткую дапамогу. Больш за тое, са мной сядзелі, пакуль медыкі не прыехалі. А кажуць, моладзь у нас дрэнная. Кацярына ТРУБАЧЭНКА, пенсіянерка: — Зусім нядаўна пераходзіла дарогу. Трэба было з ледзяной горкі зноў на лёд ступаць. Гляджу — і жанчына побач вагаецца, ісці ці не. Узяліся мы за рукі і ступілі разам, адна адну падтрымліваючы. Ды й месца ў аўтобусе саступаюць, калі з унукамі еду. Валянціна, г. Гомель: — Часта мне хочацца дапамагчы людзям, якія ўбіраюць снег ці адбіваюць лёд. Толькі вось пакуль не асмельваюся прапанаваць сваю дапамогу…
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089



