Іх згадаю светлыя абліччы

  • 2446
  • Гомельская правда
Поделиться
…Раісу Піменаўну Ермакову я заспела за такім заняткам: яна адрывала старыя дошкі шалёўкі сваёй хаты, што па вуліцы Чыр­вонаармейскай у вёсцы Церуха Гомельскага раёна, прыбівала новыя. — І трэба вам такой работай займацца? — запыталася ў 83-гадовай жанчыны. — Я да 100 дажыву! — безапеляцыйна выгукнула яна, адкідваючы ўбок малаток. Ва ўсім адчуваўся моцны характар, загартаваны лёсам. Адзінокай жанчыне карцела падзяліцца з суразмоўцам, які выслухае. А перажыла Піменаўна і сапраўды нямала. У 1937-м бацьку забралі, больш яго не бачыла. “А менавіта тата ў свой час настаяў, каб я з братам Васілём разам вучыцца пайшла, — дзеліцца цётка. — Я ж подбегам заўжды за
…Раісу Піменаўну Ермакову я заспела за такім заняткам: яна адрывала старыя дошкі шалёўкі сваёй хаты, што па вуліцы Чыр­вонаармейскай у вёсцы Церуха Гомельскага раёна, прыбівала новыя. — І трэба вам такой работай займацца? — запыталася ў 83-гадовай жанчыны. — Я да 100 дажыву! — безапеляцыйна выгукнула яна, адкідваючы ўбок малаток. Ва ўсім адчуваўся моцны характар, загартаваны лёсам. Адзінокай жанчыне карцела падзяліцца з суразмоўцам, які выслухае. А перажыла Піменаўна і сапраўды нямала. У 1937-м бацьку забралі, больш яго не бачыла. “А менавіта тата ў свой час настаяў, каб я з братам Васілём разам вучыцца пайшла, — дзеліцца цётка. — Я ж подбегам заўжды за ім неслася. Дык тата і сказаў: хай ідзе. Аскоміну хутка наб’е ад навукі ранняй. Выдатніцай была, вершы ўголас моцна чытала”. Акурат за год да Вялікай Айчыннай 27 пабудоў, у тым ліку і бацькоўская хата, зга­рэлі: хтосьці з дзяцей распаліў каласкі ў прыбудове. Зімаваць давялося ў чужой хаце. А ў маі 41-га ў сваю перайшлі — калгас “Сацыялізм” даў. — Помніцца, маці з братам пайшлі ў Навабеліцу, каб купіць шпалеры. А я з сяброўкамі ўпяцёх — пад Гуту за суніцамі накіравалася. Набралі ягадак, выходзім на дарогу. Дзядзьку сустрэлі, як цяпер помню, у сетачцы ў яго дзве буханкі хлеба ляжалі. Ён і паведаміў, што вайна пачалася. А калі дадому прыбегла, ад маці з братам даведалася, што ў горадзе ўжо разбіраюць усё ў крамах. Піменаўна са слязамі на вачах згадвае, як гналі праз вёску палонных салдацікаў, як разам з маці кідала ім гуркі, каб хоць трошкі падтрымаць. Ды ледзь жыццём не паплаціліся: фрыцы заўважылі і шмарганулі чаргой з аўтамата, ледзь паспелі адбегчы за хлеў. — Восенню 43-га ў нас спыняўся на пастой на адну ноч урач-немец, — расказвае цётка. — Ён і сказаў маёй маці: як толькі яны з’едуць, з’явяцца карнікі з жоўтымі нашыўкамі на рукавах. Не забуду я, з якім смакам той доктар еў свой бутэрброд — хлеб, агурок і яйка. Я назірала за ім, слюною давілася. Пакаштаваць не даў. Слухаю цётку і здзіўляюся яе памяці на падзеі, імёны, нейкія дробязі. Можа, таму што ўсё гэта адчута на ўласнай, як кажуць, скуры і памятаецца так яскрава, быццам было ўчора. А можа, гэта відэастужка сюжэтаў. Што ні кажы — узрост. — Не забуду, як у вёску на кані ўскочыў хлопец і закрычаў ва ўсе грудзі: “Нашы! Нашы з зорачкамі!” — згадвае Піменаўна. — Як тыя нашы салдацікі дзяцей цалавалі, мілавалі — у многіх свае дзесь чакалі іх вяртання з вайны. А перад тым, як праз Сож пераправу ладзіць, у нас жылі сяржант Вася Жаркоў, Алена Кузняцова — сувязістка з Масквы і Аляксандр Рамашоў. Алену я неаднойчы праводзіла ў дом, адкуль яна выходзіла на сувязь. Відаць, было нейкае прадацельства, бо дом гэты загарэўся. Алене далі медаль “За адвагу”, за тое, што яна паспела вынесці апаратуру.
У Піменаўны 16 гадоў будаўнічага стажу. Кажа, што ўзводзіла мясцовыя школу, лагер і нават будынак КДБ у Гомелі. Адно магу пацвердзіць: рукі ў цёткі Раісы на месцы. Хаця і двух мужыкоў мела на вяку, ды многае сама ўмее. Трэба ба­чыць яе дыхтоўныя гаспадарчыя пабудовы, лазню, склеп, летні пакой у садочку, кветнік. Яна і плот змагла зрабіць не горш чым у каго. І касіць можа. “Камусьці з суседзяў касу дала, не магу згадаць, каму, — дзялілася Раіса Піменаўна, перажываючы, што няма чым пакасіць палянку ў сваім садочку. — Мяне тут не любяць, што я нікога з мужыкоў не наймаю рабіць, сама спраўляюся”. У свой час была яна швачкай адметнай. “І зараз у шафе ўборы што трэба. Толькі вось асабліва няма куды і перад кім прыбірацца… У чысцейшае апранаюся, калі магілцы іду пакланіцца, байцам нашым”. Піменаўна, нарэшце, сабралася паказаць мне тое, дзеля чаго і выклікала ў дарогу. Правяла на другі канец вёскі, да драўлянага крыжа. “Тут брацкая магіла. Асобна быў захаваны капітан Іван Арсенцьевіч Соладаў. А так у дзвюх ямах хавалі іх многа, салдацікаў. З пераправы на Сожы падвозілі, клалі адзін на другога. Старшынёй сельсавета тады быў у нас Котаў, ён клапаціўся, каб абгарадзілі гэты лапічак зямлі. Цяпер, як бачыце, няма тут плота… У 1959-м было перазахаванне ў мемарыял, што каля шашы Гомель — Чарнігаў. Я таму сведка. Пяцёра мужчын, вяскоўцаў нашых, прыехалі на падпітку. Крыху капанулі яму, узялі адну падэшву, кавалак абмоткі, костку. Па-сапраўднаму не капалі. Так што там ляжаць салдацікі… Як пачытаю ў “Гомельскай праўдзе” інфармацыю, што людзі і зараз, праз 70 гадоў пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны шукаюць, дзе пахаваны іх прадзед, дзед, бацька, — сэрца заходзіцца. Спаць не магу. Таму і вырашыла з вамі гэтай інфармацыяй падзяліцца. Вядома ж, што за столькі гадоў усе людцы гэтыя зямелькай сталі. Бачыце, крыж стаіць. Курганок гэты святы! Трэба яго акружыць невысокім плотам, каб у сметнік гэтае месца не пераўтваралі. Помнічак невялічкі можна паставіць. Не так і многа сродкаў на гэта трэба”. У Цярухскім сельскім Савеце мне паказалі кнігу, у якой зафіксаваны загінуўшыя за гэты куток Гомельшчыны і пахаваныя ў мемарыяле каля шашы. Яна вядзецца з пасляваеннага часу. Да выбітых пазалочанымі літарамі імёнаў дапісаны рознымі почыркамі адшуканыя пасля Вялікай Айчыннай абаронцы Радзімы. Безумоўна, рабіць чарговую рэвізію брацкіх магіл позна. А вось зрабіць агаро­джу на ўказаным цёткай Раісай месцы будзе не лішнім. Горш нікому не будзе ад памяці. Яна ўзвышае душы людскія.
English (auto-detected) » Russian

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей