З падстрэшша рук Скарынавых

  • 3308
  • Гомельская правда Дзмітрый ПАЎЛАВЕЦ
Поделиться
Заўтра — Дзень беларускага пісьменства. У гісторыі беларускага прыгожага пісьменства і кнігадрукавання адметнае месца займае 1519 год, на працягу якога з падстрэшша рук Скарынавых выйшла 11 з ягоных 22 пражскіх кніг агульным аб’ёмам 518 аркушаў. Гэта былі розныя па змесце кнігі Старога Запавету: рэлігійна-гістарычныя, маральна-этычныя і павучальныя. Адкрывае гэты спіс кніга “Юдзіф”, закончаная “повелением, працею и выкладом” Францыска Скарыны 9 лютага 1519 года. Кніга складаецца з невялікіх 16 раздзелаў, сабраных у тры сшыткі. І сёння нельга без хвалявання чытаць глыбока патрыятычныя Скарынавы словы з прадмовы да гэтай аповесці: “Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае; як

Заўтра — Дзень беларускага пісьменства. У гісторыі беларускага прыгожага пісьменства і кнігадрукавання адметнае месца займае 1519 год, на працягу якога з падстрэшша рук Скарынавых выйшла 11 з ягоных 22 пражскіх кніг агульным аб’ёмам 518 аркушаў. Гэта былі розныя па змесце кнігі Старога Запавету: рэлігійна-гістарычныя, маральна-этычныя і павучальныя. Адкрывае гэты спіс кніга “Юдзіф”, закончаная “повелением, працею и выкладом” Францыска Скарыны 9 лютага 1519 года. Кніга складаецца з невялікіх 16 раздзелаў, сабраных у тры сшыткі.
І сёння нельга без хвалявання чытаць глыбока патрыятычныя Скарынавы словы з прадмовы да гэтай аповесці: “Як звяры, што блукаюць у пушчы, ад нараджэння ведаюць сховы свае; як птушкі, што лётаюць у паветры, помняць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць у моры і ў рэках, чуюць віры свае і як пчолы і да іх падобныя бароняць вуллі свае — гэтак і людзі да месца, дзе нарадзіліся і ўзгадаваны ў Бозе, вялікую ласку маюць” (узнаўленне са старабеларускай мовы А. Разанава — заўвага аўт.). Як бачна, зварот нашага перша-
друкара да названай кнігі абумоўлены як рэлігійнымі матывамі, так і прагматычным характарам пошуку біблейскіх падзей, якія можна было выкарыстаць у выхаваўчым, павучальным плане.
Мяркую, што наступнымі за кнігай “Юдзіф” былі надрукаваны яшчэ дзве аповесці Старога Запавету, галоўныя гераіні якіх  біблейскія жанчыны — Руф і Эсфір.
Гаворачы пра прызначэнне кнігі “Руф”, Скарына заўважае, што
“в сей малой книзе, рекомой “Руф”, о великой речи пишет”. Сапраўды, гэта не толькі аповесць пра радавод багоў, але і пра такія маральна-этычныя каштоўнасці, як павага да людзей старэйшага пакалення, спагада чужому гору, спачуванне, духоўная еднасць людзей незалежна ад іхняй этнічнай або рэлігійнай прыналежнасці. Змест кнігі ў тым, што Руф пасля смерці мужа не пакінула сваю свякроў у адзіноце, а засталася жыць з ёй і даглядаць старую да канца жыцця.
Кніга “Эсфір” зацікавіла Скарыну тым, што галоўная гераіня, як і яе супляменніца Юдзіф, рызыкуючы жыццём, уратавала свой народ ад гвалтоўнага знішчэння за часамі вавілонскага палону.
Апошняе пражскае выданне 1519 года кніга “Суддзі” была на-друкавана 15 снежня. У прадмове Асветнік заклікаў: “Да судять людей судом справедливым, и да не уклоняются ни на жадную страну, и да не зрять на лица, и да не приимають даров”. Як бачым ізноў на першым плане павучальны, а не рэлігійны сэнс.
Нярэдка пра мову Скарынавых твораў даводзіцца чуць, што гэта ці царкоўнаславянская, ці руская мова. Ды і сам Скарына называў яе рускай. Аднак не патрэбна блытаць паняцці руская мова цяпер і ў скарынаўскія часы. Тады тэрмінамі руская мова, простая мова, просты рускі дыялект называлі старабеларускую літаратурную мову ў адрозненне ад царкоўнаславянскай. Скарына добра ўсведамляў ролю роднай мовы ў пашырэнні рэлігійнай літаратуры. Пераймаючы традыцыі заходнееўрапейскага Адраджэння, ён імкнуўся да пашырэння функцыянальных магчымасцяў народнай мовы, да стварэння на яе аснове літара-турнай.
Дзмітрый ПАЎЛАВЕЦ,
дацэнт кафедры
беларускай культуры
і фалькларыстыкі
ГДУ імя Ф. Скарыны

 

І мовы роднай вабны гук…
Сёлетняе свята прысвячаецца памяці Францішка Багушэвіча і пройдзе на Гродзеншчыне, у горадзе Смаргоні. Своеасаблівай яго запеўкай сталі чытанні, арганізаваныя Нацыянальнай акадэміяй навук Рэспублікі Беларусь.
У вёсцы Кушляны, на радзіме паэта, адбудзецца цырымонія 49 нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі-2009”, узнагароджанне пераможцаў. А яшчэ свята стане цудоўнай пляцоўкай для сустрэч чытачоў з пісьменнікамі, прэзентацый новых кніг, абмеркавання творчых планаў. Гомельшчыну на свяце будзе прадстаўляць пісьменніцкая дэлегацыя на чале са старшынёй абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання, празаікам Уладзімірам Гаўрыловічам.
Т. КУПРЭВІЧ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей