Ляцяць над Уткіна буслы...

  • 2949
  • Гомельская правда Вадзім Лось
Поделиться
Час бяжыць няспынна. Гомель расце, забудоўваецца, на месцы старых дамоў як грыбы вырастаюць шматпавярхоўкі. Некаторыя вуліцы і завулкі ўвогуле знікаюць. Вуліцы імя Ф. Я. Уткіна пашчасціла — частка яе засталася. Знаходзіцца яна недалёка ад перакрыжавання Кірава з Савецкай, да 1964 года мела назву Шостая. Вуліца названа ў гонар Фёдара Яфімавіча Уткіна, удзельніка баявых дзеянняў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гомельшчыны.Пачыналася яна каля чыгункі, насупраць сартавальнай станцыі, і даходзіла да цяперашняй Савецкай. Працягласцю была каля кіламетра. У 1970-я гады была перасечана і забудавана двума дзіцячымі садкамі і дамамі. У 2004 годзе другая частка вуліцы, на якой было тры дамы, была знесена,
Час бяжыць няспынна. Гомель расце, забудоўваецца, на месцы старых дамоў як грыбы вырастаюць шматпавярхоўкі. Некаторыя вуліцы і завулкі ўвогуле знікаюць. Вуліцы імя Ф. Я. Уткіна пашчасціла — частка яе засталася. Знаходзіцца яна недалёка ад перакрыжавання Кірава з Савецкай, да 1964 года мела назву Шостая. Вуліца названа ў гонар Фёдара Яфімавіча Уткіна, удзельніка баявых дзеянняў супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў на тэрыторыі Гомельшчыны.
Пачыналася яна каля чыгункі, насупраць сартавальнай станцыі, і даходзіла да цяперашняй Савецкай. Працягласцю была каля кіламетра. У 1970-я гады была перасечана і забудавана двума дзіцячымі садкамі і дамамі. У 2004 годзе другая частка вуліцы, на якой было тры дамы, была знесена, тут з’явіўся шматпавярховы жылы масіў.
Зараз вуліца Ф. Я. Уткіна мае ў даўжыню каля 80 метраў, стаяць на ёй 4 дамы. Ці не самая гэта маленькая вуліца ў Гомелі? Але гэта ніколькі не перашкаджае яе жыхарам любіць свой родны куточак  і клапаціцца аб ім.
За дзень тут праходзіць каля 100 чалавек, у асноўным працаўнікі чыгункі. Прызнацца, гэта нават не вуліца, а цудоўны казачны сад, створаны працавітай і чулай сям’ёй Пратасавых. Як толькі збочваеш з Кірава, перад вачыма паўстае сапраўдны вялізны кветнік. Уздоўж усёй вуліцы стаіць “жывы” плот, абвіты кветкамі. Такое пачуццё, нібы трапіў у непралазныя зялёныя лабірынты. Што наперадзе? Паглядзім. Падыходзім да сядзібы Барыса Мікалаевіча і Валянціны Іванаўны Пратасавых. Вочы разбягаюцца — мора кветак: “стагі” чырвоных руж, астры, вяргіні, гладыёлусы, рамонкі… Па сцяне блакітнай хаты плывуць самаробныя караблі. На варотах безліч малюнкаў прыроды. Дзе вы зможаце пабачыць у Гомелі адначасова буслянку з малымі буслянятамі і пару лебедзяў? А тут яны ёсць і жывуць побач, а вось і чайка. Не паляцелі далёка птушкі, бо стварыў для іх Барыс Мікалаевіч вырай на сваім падворку. Выразаў птушак з дрэва сваімі рукамі. Яны натхняюць яго на новыя задумкі.
…Маленькая вуліца Уткіна, але колькі тут хараства і чароўнай прыгажосці! А стварылі ўсё гэта дзве пары чулых, неабыякавых да свайго любімага і роднага куточка рук.
Вадзім Лось,
студэнт 5-га курса гістарычнага факультэта
ГДУ імя Ф. Скарыны
Фота аўтара

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей