Зорны час палескіх хлебаробаў
Хлеб на стале — радасць у хаце. Так гаварылі нашы продкі, і гэта ісціна не састарэла сёння. Хлеб ніколі не даецца лёгка, таму для працаўнікоў вёскі дажынкі — сапраўды зорны час. У мінулую суботу раённыя дажынкі святкавалі хлебаробы Мазыршчыны. Герояў жніва, гасцей з усяго раёна сустракалі ў вёсцы Козенкі — цэнтры СВК “Радзіма”. Шчодрая восень дэманстравала свае дары і плён шчырых хлебаробскіх рук у багатых гандлёвых радах. Побач — творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кампазіцыі з кветак, падрыхтаваныя выхаванцамі дзіцячых студый і кружкоў спецыяльна да свята. У цэнтры ўвагі — выстаўка караваяў, кожны з якіх — сапраўдны шэдэўр і сімвал галоўнага свята
Хлеб на стале — радасць у хаце. Так гаварылі нашы продкі, і гэта ісціна не састарэла сёння. Хлеб ніколі не даецца лёгка, таму для працаўнікоў вёскі дажынкі — сапраўды зорны час. У мінулую суботу раённыя дажынкі святкавалі хлебаробы Мазыршчыны. Герояў жніва, гасцей з усяго раёна сустракалі ў вёсцы Козенкі — цэнтры СВК “Радзіма”. Шчодрая восень дэманстравала свае дары і плён шчырых хлебаробскіх рук у багатых гандлёвых радах. Побач — творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, кампазіцыі з кветак, падрыхтаваныя выхаванцамі дзіцячых студый і кружкоў спецыяльна да свята. У цэнтры ўвагі — выстаўка караваяў, кожны з якіх — сапраўдны шэдэўр і сімвал галоўнага свята працаўнікоў зямлі.
Галоўны ж момант яго — ушанаванне пераможцаў раённага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю. Герояў хлебнай нівы і гасцей шчыра вітаў старшыня Мазырскага райвыканкама А. В. Ліс. Сёлетні ўклад раёна ў засекі краіны як ніколі важкі. Валавы збор зерневых і зернебабовых ужо дасягнуў 32,6 тоны, у 1,3 раза вышэйшы за мінулагодні. Рэкордны і ўраджай — 35,1 цэнтнера з гектара. Лепшыя паказчыкі ў саўгасе-камбінаце “Зара”, які таксама лідэр рэспубліканскага спаборніцтва. Важкія намалоты ў КСУП “Мазырская агароднінная фабрыка”, Слабадскім СВК імя Леніна, гаспадароў свята — ВСК “Радзіма”, РСУП “Эксбаза “Крынічная”. Кіраўнікі іх прымалі ўзнагароды і віншаванні, падарункі ад партнёраў-прамыслоўцаў. Адзін за другім на сцэну падымаліся камбайнеры-тысячнікі, вадзіцелі — тыя, ад каго і залежыў лёс такога нялёгкага сёлетняга ўраджаю. Музычныя падарункі героям жніва і гасцям падрыхтавалі лепшыя самадзейныя калектывы Мазыршчыны і госці — ансамбль народнай песні “Бяседа”.
Суседзі мазыран — калінкавічане — у гэты дзень таксама святкавалі дажынкі і адначасова 449 год нараджэння свайго райцэнтра. Свята раскінулася на галоўнай плошчы Калінкавічаў і ў гарадскім парку. Яно пачалося з адкрыцця па вуліцы Куйбышава адноўленага помніка загінуўшым пры вызваленні раёна ад фашыстаў воінам і партызанам.
У раёне таксама небывалы да гэтага часу ўраджай — 33,4 цэнтнера з гектра. Валавы намалот з улікам зерня кукурузы складзе каля 88 тысяч тон. Найвышэйшы ўраджай зерневых — 55,1 цэнтнера атрымалі ў калгасе “СВК “50 год БССР”. У ліку лідэраў — КСУП імя Кутузава і “Каплічы”, філіял ААТ “Калінкавічыхлебапрадукт”, комплекс па перапрацоўцы свініны “Даманавічы”. 28 камбайнавых экіпажаў і 15 вадзіцеляў на сёлетнім жніве ўзялі тысячны рубеж. Ім у першую чаргу — віншаванні ад старшыні райсельгасхарчу Калінкавіцкага райвыканкама І. І. Піліпца, прэміі і падарункі. Артысты раённай самадзейнасці, сталічны гурт “Тяни-толкай” стваралі святочны настрой гасцям і ўдзельнікам дажынак.
Л. ЛОБАН
Фота аўтара
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237904
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196859
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160739
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156137
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145867
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134046
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125620
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117813
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115830
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115087



