І свецяцца вочы, нібы брыльянты

  • 1508
  • Гомельская правда Клаўдзія БОСАК
Поделиться
Этнографы лічаць, што сем’і адзначаюць 21 вясельны юбілей. Дзень шлюбу — зялёнае вяселле. 60 гадоў сумеснага жыцця — вяселле брыльянтавае: гэта азначае, што саюз мужа і жонкі моцны, як ніколі.Менавіта столькі гадоў сям’і Рудчанкаў. У вёсцы Рудыя Хойніцкага раёна, дзе Рыгор Мітрафанавіч і Алена Рыгораўна жылі да чарнобыльскай катастрофы, іх сям’я была прыкладам саліднасці і сціпласці. — 60 гадоў назад я закахаўся ў Алену з першага погляду, — прызнаецца Рыгор Мітрафанавіч. — Пакахала Рыгора — і ніхто мне больш не быў патрэбен. І, дзякуй Богу, жыццё пражылі, людзей не смяшылі, як кажуць, душа ў душу. Я лічу, што мужа сабе
Этнографы лічаць, што сем’і адзначаюць 21 вясельны юбілей. Дзень шлюбу — зялёнае вяселле. 60 гадоў сумеснага жыцця — вяселле брыльянтавае: гэта азначае, што саюз мужа і жонкі моцны, як ніколі.
Менавіта столькі гадоў сям’і Рудчанкаў. У вёсцы Рудыя Хойніцкага раёна, дзе Рыгор Мітрафанавіч і Алена Рыгораўна жылі да чарнобыльскай катастрофы, іх сям’я была прыкладам саліднасці і сціпласці.
— 60 гадоў назад я закахаўся ў Алену з першага погляду, — прызнаецца Рыгор Мітрафанавіч.
— Пакахала Рыгора — і ніхто мне больш не быў патрэбен. І, дзякуй Богу, жыццё пражылі, людзей не смяшылі, як кажуць, душа ў душу. Я лічу, што мужа сабе выбрала найлепшага, — гаворыць Алена Рыгораўна.
Канешне, мала хто з таго пакалення можа пахваліцца бязвоблачным жыццём, а Рыгор Мітрафанавіч тым больш — трэба было шчыраваць на сваёй зямельцы-карміцельцы. Да таго ж, многа сіл і старанняў прыкладваў, каб дапамагчы вяскоўцам у вырашэнні іх пытанняў, знаходзячыся 26 гадоў на пасадзе сакратара Рудакоўскага сельскага Савета. Потым, да ліквідацыі Савета ў сувязі з катастрофай на ЧАЭС, быў яго нязменным старшынёй.
Гэтыя людзі зведалі на сабе, што такое жыццёвыя цяжкасці, але, калі разам і ў згодзе, то многае можна пераадолець. Разам гадавалі пяцёра дзяцей, знаходзілі для іх час і ўвагу, вучылі не баяцца сялянскай працы. Напэўна, таму шанаваўся ў гэтай сям’і аўтарытэт бацькі і маці.
Іх старэйшы, Алег, быў здольным журналістам, але ў росквіце сіл і таленту трагічна пайшоў з жыцця. І хоць час залечвае раны, гэтая крываточыць у бацькоў больш за 25 гадоў. Чатыры дачкі Рыгора Мітрафанавіча і Алены Рыгораўны — Лідзія, Вера, Ларыса, Алена — атрымалі добрую адукацыю. Цяпер радасць і ўцеха юбіляраў — васьмёра ўнукаў. На залатым вяселлі дочкі пажадалі бацькам дачакацца і праўнукаў. Гэтае пажаданне збылося: іх чацвёра.
Атамная трагедыя прымусіла Рудчанкаў пакінуць родную вёску, дзе прайшлі іх лепшыя гады. Зараз яны жывуць у Гомелі. 9 кастрычніка ўсе родныя сабраліся разам, каб адзначыць брыльянтавы юбілей самых дарагіх людзей, павіншавалі і яшчэ раз шчыра пажадалі бацькам самага найлепшага. І дай Бог адсвяткаваць ім яшчэ і каменнае, і жыватворнае вяселле на радасць родным і блізкім.
Клаўдзія БОСАК

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей