Ёсць хлеб — і будзем годна жыць!
На абласным фестывалі-кірмашы ў Хойніках напрыканцы мінулага тыдня ўшаноўвалі пераможцаў спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2009 годзе.Лепшых камбайнераў, вадзіцеляў, кіраўнікоў раёнаў, арганізацый і сельскіх гаспадарак, выдатна па-працаваўшых падчас сёлетняга жніва, запрасілі на традыцыйнае хлебаробскае свята “Дажынкі-2009”, каб выказаць шчырыя словы падзякі за самаадданую працу і ўручыць узнагароды. Адкрыў свята старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Якабсон:— Сёлетні год зойме адметнае месца ў гісторыі Гомельшчыны. У складаных умовах надвор’я працаўнікі сяла змаглі вырасціць і ўбраць ураджай збожжавых больш за мільён тон. Ужо атрымалі заслужаныя ўзнагароды лепшыя хлебаробы на рэспубліканскім свяце дажынак у Кобрыне. Але
На абласным фестывалі-кірмашы ў Хойніках напрыканцы мінулага тыдня ўшаноўвалі пераможцаў спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур у 2009 годзе.Лепшых камбайнераў, вадзіцеляў, кіраўнікоў раёнаў, арганізацый і сельскіх гаспадарак, выдатна па-працаваўшых падчас сёлетняга жніва, запрасілі на традыцыйнае хлебаробскае свята “Дажынкі-2009”, каб выказаць шчырыя словы падзякі за самаадданую працу і ўручыць узнагароды. Адкрыў свята старшыня абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Якабсон:
— Сёлетні год зойме адметнае месца ў гісторыі Гомельшчыны. У складаных умовах надвор’я працаўнікі сяла змаглі вырасціць і ўбраць ураджай збожжавых больш за мільён тон. Ужо атрымалі заслужаныя ўзнагароды лепшыя хлебаробы на рэспубліканскім свяце дажынак у Кобрыне. Але засталося нямала іншых працаўнікоў, якія паказалі выдатныя вынікі на жніве. Сёння мы запрасілі іх сюды, каб выказаць шчырае захапленне іх добрасумленнай працай, — сказаў губернатар.
— Гомельшчына ўпэўнена ідзе па шляху комплекснага пераабсталявання аграрнага сектара. Гэта ўжо прынесла вынікі: сёлета дасягнута рэкордная ўраджайнасць збожжавых культур — 34 цэнтнеры з гектара. За чатыры апошнія гады ў рэалізацыю праграмы адраджэння і развіцця сяла ўкладзена 8,5 трыльёна рублёў, пабудавана 149 аграгарадкоў, 2400 аб’ектаў сацыяльнага прызначэння. Толькі за два апошнія гады на набыццё сельгастэхнікі патрачана 715 мільярдаў рублёў, а сёлета гаспадаркі вобласці набылі 750 новых трактараў і камбайнаў. Гомельшчына лідзіруе ў краіне па паказчыках культурнага абслугоўвання сельскіх жыхароў. Але наперадзе яшчэ шмат напружанай працы, каб аграрны сектар выйшаў у лік паказальных, — зазначыў старшыня аблвыканкама.
А потым ён уручыў узнагароды пераможцам спаборніцтва на жніве і нарыхтоўцы кармоў. Лепшых вынікаў сярод раёнаў дасягнулі Калінкавіцкі і Хойніцкі (старшыні райвыканкамаў Яўген Адаменка і Аляксандр Бічан, начальнікі райсельгасхарчаў Іван Піліпец і Наталля Слесарэнка). Раёны ўзнагароджаны Ганаровымі дыпломамі і грашовымі прэміямі.
Першае месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы ўраджаю збожжавых прысуджана ордэна Леніна камунальнаму сельскагаспадарчаму ўнітарнаму прадпрыемству “Брагінскі” (дырэктар Анатоль Хадасок), якое таксама ўзнагароджана Ганаровым дыпломам і грашовай прэміяй. Такой жа ўзнагароды за дасягненні ў нарыхтоўцы травяных кармоў удастоены і СВК “Некрашынскі” Акцябрскага раёна (старшыня Васіль Лаханскі).
Падняліся на віншавальную сцэну таксама камбайнеры і вадзіцелі, заняўшыя першыя месцы ў абласным спаборніцтве. Кіраўнік вобласці ўручыў узнагароды камбайнерам КСУП “Завідаўскае” Добрушскага раёна Мікалаю Шчучэнку і яго сыну Аляксандру, намалаціўшым больш за 1700 тон збожжа, вадзіцелю КСУП “Калінінскі” Добрушскага раёна Аляксандру Старацітараву, лідэру сярод маладых вадзіцеляў Юрыю Шчарбакову (СВК “Чырвоны Маяк” Гомельскага раёна), іншым пераможцам жніва. Шэраг кіраўнікоў раёнаў, арганізацый і сельскіх гаспадарак атрымалі Ганаровыя граматы Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, абласнога Савета дэпутатаў, абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Узнагароды ўручалі старшыня Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў Валерый Сяліцкі, першы намеснік старшыні аблвыканкама Аляксандр Баранаў, старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Валянцін Бабок, старшыня абласнога аб’яднання прафсаюзаў Леанід Барабанаў і старшыня абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК Мікалай Садчанка.
Не засталіся без ўвагі і былыя кіраўнікі, вядомыя на Гомельшчыне арганізатары сельгасвытворчасці. На сцэну запрасілі Герояў Сацыялістычнай Працы Віталія Жалезняка і Івана Вараб’ёва, а таксама ветэранаў сельгасвытворчасці Івана Кулая, Рыгора Патачыца, Віктара Лазакіна, дзе ім уручылі памятныя падарункі.
Усю цырымонію віншавання пераможцаў жніва суправаджалі выступленні лепшых мастацкіх калектываў Гомельшчыны. Адметным заключным акордам свята стала выступленне знакамітага Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Цітовіча, мастацкім кіраўніком якога шмат гадоў з’яўляецца наш зямляк, ураджэнец вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна Міхаіл Дрынеўскі.
Запамінальнымі для жыхароў райцэнтра і гасцей свята дажынак сталі таксама адкрыццё пасля рэканструкцыі завода па перапрацоўцы збожжа ў КУП “Эксбаза “Стралічава”, выстаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі, мастацкіх вырабаў народных майстроў палескага краю, з фантазіяй і густам аформленыя сельскія падворкі на плошчы ля Дома культуры “Меліяратар”, дзе адбылося свята дажынак.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134048
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089



