Нялёгкі год міру ў віхуры вайны

  • 2214
  • Гомельская правда
Поделиться
“Блізка да канца страда салдата. Пачынаецца страда будаўнікоў, земляробаў, пісьменнікаў, настаўнікаў, страда аднаўлення. Гомель жадае жыць і Гомель будзе жыць” — пісала “Гомельская праўда” 26 лістапада 1944 года.Гэты нумар нашай газеты захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці. Ён прысвечаны першаму мірнаму году абласнога цэнтра. З гэтай нагоды землякоў павіншавалі франтавікі-гамяльчане. “Усім сэрцам і душою я ў дзень 26 лістапада разам з вамі. У мінулым годзе дзень вызвалення Гомеля быў для мяне таксама вялікім радасным днём. Я выйшаў з лесу разам з партызанскім атрадам, змагаўся з ворагам у яго тылах. За гэтыя цяжкія гады я страціў сваіх любімых сяброў і сярод
“Блізка да канца страда салдата. Пачынаецца страда будаўнікоў, земляробаў, пісьменнікаў, настаўнікаў, страда аднаўлення. Гомель жадае жыць і Гомель будзе жыць” — пісала “Гомельская праўда” 26 лістапада 1944 года.
Гэты нумар нашай газеты захоўваецца ў Дзяржаўным архіве Гомельскай вобласці. Ён прысвечаны першаму мірнаму году абласнога цэнтра. З гэтай нагоды землякоў павіншавалі франтавікі-гамяльчане. “Усім сэрцам і душою я ў дзень 26 лістапада разам з вамі. У мінулым годзе дзень вызвалення Гомеля быў для мяне таксама вялікім радасным днём. Я выйшаў з лесу разам з партызанскім атрадам, змагаўся з ворагам у яго тылах. За гэтыя цяжкія гады я страціў сваіх любімых сяброў і сярод іх блізкага таварыша Косцю Макарава. Зараз разам з Чыр­вонай Арміяй знаходжуся за межамі савецкай зямлі”, — напісаў чырвонаармеец А. Даніленка. Старшы сяржант М. Фейгін прыслаў пісьмо з Венгрыі: “У маёнтках на дварах мы бачылі многа сеялак і плугоў. На іх маркі “Ростсельмаша”, “Гомсельмаша”. Гэта было награблена ў Савецкім Саюзе. Нашы гамяльчане адважна ваююць у Венгрыі і помсцяць за пакуты Гомеля”.
“27 месяцаў тамілася Гомельшчына ў нямецкім рабстве. Месяцы нямецкай няволі прынеслі народу і гаспадарцы незлічоныя бядоты, якія яшчэ і сёння цяжка дасканала падлічыць”, — пісала “Гомельская праўда”, падводзячы вынікі года працы на вызваленай зямлі. Аднаўленне разгромленай гаспадаркі ішло нялёгка. Але ўжо летам 1944-га ўсе 964 калгасы вобласці ўбіралі ўраджай. “Прамысловы Гомель — гордасць Савецкай Беларусі — аднаўляецца хутка, — распавядала наша газета. — На магутнасць, устаноўленую Дзяржаўным камітэтам абароны, уведзены ў дзеянне лесакамбінат, запалкавая фабрыка, Навабеліцкі гарэлачны завод, Рэчыцкі лесазавод і пяць прадпрыемстваў па вырабу спірту. 25 уведзены ў дзеянне часткова, але ўжо таксама даюць прадукцыю”. Брыгада падлеткаў электратэхнічнага завода адзначыла гадавіну вызвалення Гомеля выкананнем вытворчай праграмы на 300 працэнтаў.
Падрыхтавала
Ірына ЧАРНАБАЙ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей