Даліся ў знакі курапаткі
У дзяцінстве мяне лічылі баязліўкай. Напужаная бабулінымі прымаўкамі пра русалак і дамавікоў, я вельмі баялася ночы. Затое днём — гераіня! Уцякала ад раз’юшанай свінні, якую спрабавала падаіць, каб паспытаць яе малако. Не ўмеючы плаваць, давала нырца і трымалася пад вадой больш за ўсіх. Што ні дзень, то новыя прыгоды! Але ж настаў час, калі я зусім перастала баяцца і цемры. Здарылася гэта якраз пад Новы год. Адсвяткаваўшы пад завадской ёлкай (бацька тады працаваў у суседняй вёсцы на спіртзаводзе) і атрымаўшы падарункі, мы з сястрой Машай сабраліся дамоў: сусед-шафёр ужо чакаў нас на самазвальчыку каля клуба. І тут усіх запрасілі на
У дзяцінстве мяне лічылі баязліўкай. Напужаная бабулінымі прымаўкамі пра русалак і дамавікоў, я вельмі баялася ночы. Затое днём — гераіня! Уцякала ад раз’юшанай свінні, якую спрабавала падаіць, каб паспытаць яе малако. Не ўмеючы плаваць, давала нырца і трымалася пад вадой больш за ўсіх. Што ні дзень, то новыя прыгоды!
Але ж настаў час, калі я зусім перастала баяцца і цемры. Здарылася гэта якраз пад Новы год.
Адсвяткаваўшы пад завадской ёлкай (бацька тады працаваў у суседняй вёсцы на спіртзаводзе) і атрымаўшы падарункі, мы з сястрой Машай сабраліся дамоў: сусед-шафёр ужо чакаў нас на самазвальчыку каля клуба. І тут усіх запрасілі на фільм “Камсамольцы-дабравольцы”. Бясплатны! Хуценька адправіўшы сястру, я, канечне ж, засталася. Тым больш, і пераначаваць было ў каго: у бабулі Марылі.
Ужо змяркалася, калі я нечакана завітала да бабулі. Каб здзівіць яе, высыпала тры пакеты з падарункамі. А там — мандарынкі, грэцкія арэхі… А цукеркі! Усе шакаладныя! Сяджу на лаўцы, пазіраю на гэтую гару, смакую… І раптам быццам нейкая сіла ўзняла мяне з месца: а сёстры як жа?! Маці, бабуля?! Яны ж так марылі пра гэтыя ласункі, чакалі…
Я рашуча згрэбла прысмакі са стала і аб’явіла:
— Іду дамоў!
Бабуля хацела мяне затрымаць: пужала цемрай, ваўкамі… Але я ўжо была за парогам хаты.
Насвістваючы мелодыю з фільма “Бадзяга”, тры кіламетры лесам прабегла вельмі хутка. Што мне тыя ваўкі і русалкі! Не баюся! А такая навокал цішыня, прыгажосць! Наперадзе ўжо забялела поле… Ура!
І вось пад апошняй разлапістай елкай мне захацелася, так бы мовіць, расслабіцца. Толькі прысела, як з-пад ног нешта вялізнае вылецела, б’ючы крыламі і абдаючы мяне снежным пылам… Я так і села ў снег.
Каб на той час ведала Пушкіна, то крыху перафразіруючы, мабыць падумала б: “Так вот где таилась погибель моя: мне смертию… ель угрожала…”
Але гэта мне было невядома, і я проста сядзела з раскрытым ротам. З усіх бакоў ад мяне ўсё выляталі і выляталі вялізныя птушкі, знікаючы ў цемры лесу. Гэта былі курапаткі, якія ўладкаваліся на начлег пад той разлапістай елкай.
Дома сустрэлі мяне па-рознаму. Маці і бабуля спачатку аслупянелі, а потым давай абдымаць, прыгаворваючы:
— Смяляка ты нашая!
— Якая ж сіла цябе прынесла, родненькая мая? Дзякуй ёй…
Сястрычкі ж глядзелі на мяне з захапленнем, як на нейкі Цуд, як на Свята. А яно сапраўды да нас спяшалася. На парозе стаяў ужо Новы 1959 год!
З наступаючым вас 2010-м, дарагія сябры! Няхай заўсёды ў вашым доме пануюць мір і брацкая любоў да сваіх блізкіх!
Тамара АТАМАНЧУК,
вёска Салтанава Рэчыцкага раёна

Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089