Гомельскія данжоны
Данжон — гэта галоўная, асобна размешчаная вартавая вежа ў сярэдневекавым замку. Вежы-данжоны будаваліся cтаражытнымі рымлянамі, франкамі, з даўніх часоў яны існавалі ў Пярэдняй Азіі. У краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы былі распаўсюджаны ў XII — XIII стагоддзях. У сярэднявеччы мураваныя абарончыя вежы будаваліся і на тэрыторыі Беларусі. Вежы-данжоны XIII стагоддзя меліся ў Гродне, Бярэсці, Наваградку, Полацку, Тураве, Шклове, Мядзелі, Крэве, Пінску. Адзіны помнік абарончага дойлідства, які захаваўся ў Беларусі з таго часу, — вежа-данжон у Камянцы.Ёсць нямала іх і ў Гомелі. Не здіўляйцеся, канечне, гэта не данжоны XII — XIII стагоддзяў, а воданапорныя вежы мінулага стагоддзя, пабудаваныя пераважна ў 1950
Данжон — гэта галоўная, асобна размешчаная вартавая вежа ў сярэдневекавым замку. Вежы-данжоны будаваліся cтаражытнымі рымлянамі, франкамі, з даўніх часоў яны існавалі ў Пярэдняй Азіі. У краінах Цэнтральнай і Заходняй Еўропы былі распаўсюджаны ў XII — XIII стагоддзях. У сярэднявеччы мураваныя абарончыя вежы будаваліся і на тэрыторыі Беларусі. Вежы-данжоны XIII стагоддзя меліся ў Гродне, Бярэсці, Наваградку, Полацку, Тураве, Шклове, Мядзелі, Крэве, Пінску. Адзіны помнік абарончага дойлідства, які захаваўся ў Беларусі з таго часу, — вежа-данжон у Камянцы.Ёсць нямала іх і ў Гомелі. Не здіўляйцеся, канечне, гэта не данжоны XII — XIII стагоддзяў, а воданапорныя вежы мінулага стагоддзя, пабудаваныя пераважна ў 1950 — 1960 гады. Усяго іх 8.
Вежа, што знаходзіцца насупраць чыгуначнай станцыі Навабеліцкай, узведзена ў 1951 годзе з чырвонай цэглы. Ніжняя частка збудавання прарэзана трыма вокнамі і дзвярыма, сярэдняя — чатырма малымі вокнамі, верхняя — чатырма. Другая цагляная вежа ў Навабеліцкім раёне знаходзіцца на тэрыторыі мясакамбіната. Яе ніжняя частка шырэйшая за сярэднюю, у ёй тры вертыкальныя акны, у сярэдняй частцы — два, у верхняй — восем.
Вельмі цікавая вежа, што знаходзіцца непадалёку ад чыгуначных майстэрань, каля Палескага маста. Тут нават не адна вежа, а дзве, “злітыя” разам. Пабудова ўзведзена ў 1948 годзе з цёмна-чырвонай цэглы. У ніжняй частцы 5 вокнаў і адны дзверы, у сярэдняй 12 прадаўгаватых акон. Верхняя частка пашырана, на ёй 10 маленькіх акон. Гэта вежа была адна з першых у пасляваенным Гомелі, менавіта яна забяспечвала вакзал і прывакзальныя вуліцы вадой.
Яшчэ адна воданапорная вежа вялікай вышыні знаходзіцца на тэрыторыі завода “Гомсельмаш”, але губляецца сярод прамысловых пабудоў. Асаблівасць у тым, што верхняя яе частка дабудавана з дрэва.
Вежа непадалёку ад чыгуначнай станцыі Гомель Няцотны пабудавана ў 1951 годзе з шэрай цэглы і вельмі падобна на тую, што стаіць у Навабеліцы.
Пазнейшая вежа знаходзіцца ў Інжынерным перавулку (дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 17). Узведзена яна ў 1965 годзе. Ніжняя і сярэдняя часткі з жалезабетону, верхняя — з чырвонай цэглы. У ніжняй частцы дзверы, сярэдняя прарэзана 5 прамавугольнымі вокнамі. Па ўсяму дыяметру верхняй часткі 8 вокнаў.
Самая прыгожая і на мой погляд цікавая воданапорная вежа знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Кірава i Новапалескай. Яна з чырвонай цэглы, ніжняя частка атынкавана і расшыта ў выглядзе вялізных блокаў. Пашыраная верхняя частка трымаецца на 28 выступаючых ажурных бэльках, сярод іх знаходзяцца 4 маленькія акенцы. Пад бэлькамі па ўсяму дыяметру вежы ідзе стужка з цэглы: паміж дзвюма белымі цаглінамі дзве чырвоныя. Амаль пад самым дахам вежы па ўсяму дыяметру размяшчаецца 12 вузенькіх вокнаў, паміж якімі знаходзяцца дзве квадратныя калоны. Вежа вельмі прыгожа выглядае ў раніцу, калі глядзіш з захаду на ўсход: яна ў чырвоным асяродку сонца, якое ледзь-ледзь выглядае з-за яе шпілю.
Воданапорныя вежы — гэта своеасаблівыя помнікі інжынернай думкі. Упэўнены: пройдзе некаторы час і яны стануць сапраўднымі помнікамі архітэктуры. І яшчэ. Гомельскія воданапорныя вежы захаваліся ў вельмі добрым стане. А ці нельга было б прымяніць іх з карысцю?
Вадзім ЛОСЬ,
студэнт гістарычнага факультэта
Гомельскага дзяржаўнага
ўніверсітэта імя Ф. Скарыны
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089



