Ад родных ніў, ад роднай хаты

  • 3773
  • Гомельская правда
Поделиться
У гэты дзень 85 гадоў таму ў Васілевічах Рэчыцкага раёна нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік Іван Навуменка, аўтар раманаў “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” і іншых твораў, шматлікіх манаграфій пра творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Вiнцэнта Дуніна-Марцінкевіча. “У Васілевічах нават у далёкія трыццатыя гады можна было дастаць даволі рэдкую кнігу. Сябраваў з хлопцамі, старэйшымі за мяне, і гэта значна пашырала мае магчымасці ў сэнсе забеспячэння кнігамі. У школе даваліся мне ўсе прадметы, але найбольш любіў літаратуру”, — згадваў празаік у аўтабіяграфіі.У кастрычніку 2008 года ў гомельскай спецыялізаванай Славянскай бібліятэцы прайшлі міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры”,
У гэты дзень 85 гадоў таму ў Васілевічах Рэчыцкага раёна нарадзіўся вядомы беларускі пісьменнік Іван Навуменка, аўтар раманаў “Сасна пры дарозе”, “Вецер у соснах”, “Сорак трэці” і іншых твораў, шматлікіх манаграфій пра творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Вiнцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

“У Васілевічах нават у далёкія трыццатыя гады можна было дастаць даволі рэдкую кнігу. Сябраваў з хлопцамі, старэйшымі за мяне, і гэта значна пашырала мае магчымасці ў сэнсе забеспячэння кнігамі. У школе даваліся мне ўсе прадметы, але найбольш любіў літаратуру”, — згадваў празаік у аўтабіяграфіі.
У кастрычніку 2008 года ў гомельскай спецыялізаванай Славянскай бібліятэцы прайшлі міжнародныя навуковыя чытанні “Рэгіянальнае, нацыянальнае і агульначалавечае ў літаратуры”, прысвечаныя памяці пісьменніка-земляка. Удзел у іх бралі сын і дачка пісьменніка — кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ Павел Навуменка і доктар мастацтвазнаўства, прафесар Расійскай акадэміі мастацтваў імя Гнесіных Таццяна Навуменка. А сёння ў бібліятэках раёна пройдуць вечары, прысвечаныя творчасці Івана Навуменкі.

Тамара КРУЧЭНКА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей