Аленіна казка

  • 1523
  • Гомельская правда
Поделиться
На абласным туры VIII рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які ладзілі ў мінулым годзе ў Рагачове, можна было пабачыць шмат чаго цікавага. Тут была і выстава вышываных рэчаў, вырабаў з бісеру, дрэва… Нечакана для сябе сярод гэтага хараства заўважыла дзівосныя венецыянскія маскі. Падзівілася: адкуль яны, хто іх стварае?Хутка ўбачыла і майстра — Алену Мікалаеўну Кальцову. Яе Бацькаўшчына ў Расіі, там яна і вучылася ў свой час. З 1991 года жыве ў Рагачове, працуе на заводзе “Дыяпраектар”, дзе кіруе калектывам аддзела ўпраўлення па якасці і сертыфікацыі. Пасада Алены патрабуе шмат пільнасці, увагі, пастаяннага папаўнення прафесійных ведаў. Працуе яна старанна і вынікова, нядаўна
На абласным туры VIII рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які ладзілі ў мінулым годзе ў Рагачове, можна было пабачыць шмат чаго цікавага. Тут была і выстава вышываных рэчаў, вырабаў з бісеру, дрэва… Нечакана для сябе сярод гэтага хараства заўважыла дзівосныя венецыянскія маскі. Падзівілася: адкуль яны, хто іх стварае?Хутка ўбачыла і майстра — Алену Мікалаеўну Кальцову. Яе Бацькаўшчына ў Расіі, там яна і вучылася ў свой час. З 1991 года жыве ў Рагачове, працуе на заводзе “Дыяпраектар”, дзе кіруе калектывам аддзела ўпраўлення па якасці і сертыфікацыі. Пасада Алены патрабуе шмат пільнасці, увагі, пастаяннага папаўнення прафесійных ведаў. Працуе яна старанна і вынікова, нядаўна прывезла з Масквы дыплом за поспехі ў стварэнні, укараненні і ўдасканальванні сістэмнага менеджменту якасці. А свет яе захапленняў — графічныя малюнкі, карціны-акварэлі, лепка з салёнага цеста, выраб статуэтак з бісеру. Да таго ж Алена яшчэ шые і вяжа для сям’і. Няўрымслівая энтузіястка, яна стварыла на заводзе гурток для жанчын, у якім і сама засвойвае сакрэты ўсходніх танцаў.А захапленне венецыянскімі маскамі з’явілася не так даўно. Дачка Аляксандра разам з іншымі беларускімі школьнікамі была на аздараўленні ў Італіі. Дзяўчынка прывезла фотаздымкі з крамы, у якой прадаваліся венецыянскія маскі. Зірнула тады на гэты цуд Алена Мікалаеўна і нечакана для сябе загарэлася новай ідэяй. Спачатку паспрабавала знайсці інфармацыю ў Інтэрнэце, але дэталёвы вопыт набываўся толькі на практыцы. Купіла патрэбныя матэрыялы, набыла адпаведны інструмент. І пераабсталявала сваю кухню пад майстэрню…— Каб маскі атрымліваліся, трэба не толькі падбіраць матэрыялы з запасам трываласці. Нельга забываць і пра фарбы, прымяніць прыродную фантазію, каб прыдумаць кожнай масцы імя, — дзеліцца Алена. — Вось так і нарадзіліся “Фераджы”, “Сонейка”, “Айрэс”, “Слёзы першага кахання”, “Бэла”. З вырабамі Кальцовай пазнаёміліся і гамяльчане. Алена выступала нядаўна ў гарадской бібліятэцы № 11, дэманстравала венецыянскія маскі.Сёння яна вывучае асаблівасці нацыянальных убораў беларусаў. Упэўнена: таленавіты майстар зробіць і іх. Галіна РошчанкаФота аўтара

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей