Акупацыя

  • 2158
  • Гомельская правда Яўген МАЛІКАЎ
Поделиться
Салдацкія фотакарткі ваенных часоў — гэта рэдкая і цікавая мажлівасць зірнуць на вайну вачамі непасрэдных яе ўдзельнікаў. Але картак, зробленых простымі савецкімі салдатамі, вельмі мала, амаль няма. Іншая справа немцы: фотаапараты ў іх былі шырока распаўсюджанай рэччу. Нямецкія салдаты складалі свае франтавыя фотаальбомы, каб пахваліцца перад сваякамі і сябрамі паспяховай службай у вялікай непераможнай нямецкай арміі. На здымках часта зафіксаваны калоны савецкіх ваеннапалонных, захопленая і разбітая ваенная тэхніка, яўрэйскае насельніцтва на прымусовых працах, пакаранні смерцю савецкіх падпольшчыкаў і партызан і яшчэ больш страшныя карціны акупацыйнага фашысцкага рэжыму.Але абсалютная большасць фотаздымкаў — гэта “франтавы побыт” нямецкага салдата, чужыя гарады і навакольныя
3_BСалдацкія фотакарткі ваенных часоў — гэта рэдкая і цікавая мажлівасць зірнуць на вайну вачамі непасрэдных яе ўдзельнікаў. Але картак, зробленых простымі савецкімі салдатамі, вельмі мала, амаль няма. Іншая справа немцы: фотаапараты ў іх былі шырока распаўсюджанай рэччу. Нямецкія салдаты складалі свае франтавыя фотаальбомы, каб пахваліцца перад сваякамі і сябрамі паспяховай службай у вялікай непераможнай нямецкай арміі. На здымках часта зафіксаваны калоны савецкіх ваеннапалонных, захопленая і разбітая ваенная тэхніка, яўрэйскае насельніцтва на прымусовых працах, пакаранні смерцю савецкіх падпольшчыкаў і партызан і яшчэ больш страшныя карціны акупацыйнага фашысцкага рэжыму.
Але абсалютная большасць фотаздымкаў — гэта “франтавы побыт” нямецкага салдата, чужыя гарады і навакольныя краявіды, праз якія вялі яго дарогі вайны. Некаторыя з тых дарог прайшлі і праз Гомель. Сёння гэтыя “бравыя” фотаздымкі захопнікаў — важная крыніца візуальнай інфармацыі пра наш родны горад у часы вайны.
У кожнага горада ёсць свае архітэктурныя сімвалы, і часцей за ўсё гэта вежы. Не стаў выключэннем і Гомель. Акрамя вежы палаца Паскевічаў у даваенным Гомелі важным сімвалам, вертыкальнай архітэктурнай дамінантай яго цэнтральнай часткі была пажарная каланча, што ўзвышалася на сённяшняй плошчы Леніна. Такі выразны архітэктурны аб’ект не раз трапляў у аб’ектыў нямецкіх фатографаў-аматараў у час вайны.1
Каланча была пабудавана ў 1913 годзе па праекту архітэктара Станіслава Шабунеўскага і, нягледзячы на шматлікія бамбёжкі, выстаяла ў вайну. Але яна, як і ўся цэнтральная плошча, была значна пашкоджана нямецкай авіяцыяй. Ад суседніх гандлёвых радоў засталіся толькі сцены. Такі ж лёс напаткаў і значную частку суседняй каменнай забудовы цэнтра горада. Гэта становішча і зафіксаваў фотаапарат нямецкага салдата (фота № 1). Здымак зроблены з воданапорнай вежы, што стаяла паміж сучасным пешаходным мостам цераз Сож і будынкам упраўлення КДБ. На ім бачна жыццё горада: едуць нямецкія машыны, на плошчы збіраецца нямецкая ваенная аўтакалона, ідуць простыя жыхары. Тэрыторыя над Кіеўскім спускам (які вёў да пераправы цераз Сож, бо мост у раёне электрастанцыі быў разбураны) парыта акопамі.
Іншы здымак (№ 2), зроблены верагодна ў 1942 годзе, паказвае від каланчы і гандлёвых радоў, але ўжо з самой плошчы. На пярэднім плане стаіць разбіты і спалены, магчыма ў час авіяналёту, аўтамабіль і нямецкі салдат. Сітуацыю фатальнасці вайны красамоўна перадае графічны сілуэт абадранага абпаленага дрэва ў цэнтры кадра.2
Цэнтральная плошча заўжды была важным з пункта гледжання транспартнага руху месцам. Не была яна выключэннем і ў час вайны — на ёй збіраліся расцягнутыя вайсковыя калоны перад чарговым маршам на фронт — спачатку на ўсход (немцы), пасля на захад (нашы). На здымку № 3 — нямецкая танкавая калона каля пажарнай каланчы. Надпіс на адваротным баку фотаздымка паведамляе: “Gomel. Neues Panzer füf die Front” — “Гомель. Новыя танкі для фронта”. Салдаты з цікавасцю аглядаюць гэтае апошняе слова нямецкай тэхнікі. Ці задумваўся хто з іх у той момант, што ўсе гэтыя танкі так і застануцца пад Сталінградам, Курскам, падбітыя савецкімі танкістамі і артылерыстамі?
Калі я ўпершыню ўбачыў фотаздымак № 4, у галаве імгненна пранёсся рой думак: месца пазнаў так хутка, што аж пачаў сумнявацца — няўжо яно? Надпіс на адвароце сведчыць “Brandt in Gomel. Sept. 1941” — “Пажар у Гомелі. Верасень 1941”. Сёння гэты будынак знаходзіцца на вуліцы Савецкай, у ім размешчана кафэ “Шакаладніца” (№ 5). Праўда, у пасляваенны час дом быў крыху перабудаваны, але, нягледзячы на гэта, ён лёгка пазнаецца. На ваенным здымку бачна, што гарыць у цэнтры дома на другім паверсе, можна нават нумар кватэры высветліць. Перад домам пад дрэвамі стаіць вынесеная пагарэльцамі мэбля. Побач праходзяць жыхары горада, едзе нямецкі салдат на матацыкле — будзённасць горада часоў нямецкай акупацыі… 4
Праз два гады і два месяцы Гомель вызваляць войскі Чырвонай Арміі, але горад і жыццё ў ім ужо ніколі не будуць такімі, якімі былі да вайны.
Яўген МАЛІКАЎ,
гісторык, кандыдат мастацтвазнаўства
Фота з архіва аўтара5

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей