“Нямецкія палонныя” у мірным Гомелі

  • 1690
  • Гомельская правда Вадзім ЛОСЬ
Поделиться
Усім вядома аперацыя савецкіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны пад умоўнай назвай “Рэйкавая вайна”, накіраваная на адначасовае разбурэнне чыгуначных шляхоў і камунікацый. Падчас “рэйкавай вайны”, асабліва на тэрыторыі Беларусі, партызаны масава разбуралі чыгуначныя шляхі. У сваю чаргу ўсё гэта падрывала планы немцаў па перавозцы прадуктаў, тэхнікі, матэрыялаў, жывой сілы для сваёй арміі. Тады немцы былі вымушаны разбіраць чыгункі ў Еўропе і перавозіць сюды. Некалькі сведкаў тых далёкіх падзей мне давялося сустрэць у Гомелі.Стоячы аднойчы на тралейбусным прыпынку на вуліцы імя Фядзюнінскага, дзе размяшчаецца дыспетчарскі пункт, звярнуў увагу на металічны забор, стоўбікамі-апорамі якога з’яўляюцца старыя рэйкі. На адной з іх
Усім вядома аперацыя савецкіх партызан у гады Вялікай Айчыннай вайны пад умоўнай назвай “Рэйкавая вайна”, накіраваная на адначасовае разбурэнне чыгуначных шляхоў і камунікацый. Падчас “рэйкавай вайны”, асабліва на тэрыторыі Беларусі, партызаны масава разбуралі чыгуначныя шляхі. У сваю чаргу ўсё гэта падрывала планы немцаў па перавозцы прадуктаў, тэхнікі, матэрыялаў, жывой сілы для сваёй арміі. Тады немцы былі вымушаны разбіраць чыгункі ў Еўропе і перавозіць сюды. Некалькі сведкаў тых далёкіх падзей мне давялося сустрэць у Гомелі.
Стоячы аднойчы на тралейбусным прыпынку на вуліцы імя Фядзюнінскага, дзе размяшчаецца дыспетчарскі пункт, звярнуў увагу на металічны забор, стоўбікамі-апорамі якога з’яўляюцца старыя рэйкі. На адной з іх заўважыў надпіс, прайшоўся далей па ўсяму перыметру і быў здзіўлены. Усяго тут 12 рэек, на 6 з іх ёсць надпісы: THYSSEN 1927, THYSSEN 1942, KONIGSHL, RSW 1915.
Надпісы гавораць самі за сябе. Рэйкі былі адліты ў горадзе Туссэн, што ў Германіі, ў 1927 і 1942 годзе, на астатніх надпісы, якія кажуць хутчэй за ўсё аб назве завода, побач стаіць год 1915.
Стаяць дагэтуль “нямецкія палонныя” на вуліцы мірнага Гомеля, нагадваючы нам аб мужнасці і гераізме беларускага народа, аб тым, што ніколі больш не павінна паўтарыцца.
Вадзім ЛОСЬ,
студэнт гістарычнага факультэта
ГДУ імя Ф. Скарыны

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей