ЛЯЛЬКА. КАЛІ З’ЯЎЛЯЕЦЦА САПРАЎДНЫ ГАСПАДАР

  • 2135
  • Гомельская правда Вадзім ЛОСЬ
Поделиться
Эскіз будучага комплексу Воданапорныя вежы — гэта своеасаблівыя помнікі інжынернай думкі. Упэўнены: праз некаторы час яны стануць са-праўднымі помнікамі архітэктуры. Гомельскія вежы захаваліся ў вельмі добрым стане. А ці нельга было б прымяніць іх з карысцю? Такімі словамі заканчваўся артыкул “Гомельскія данжоны”, надрукаваны ў “Гомельскай праўдзе” 9 лютага. І сёння мы зноў звяртаемся да тэмы захавання і магчымага выкарыстання воданапорных вежаў, а менавіта той вежы, якая знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Кірава і Новапалескай. Ужо больш за месяц людзі назіраюць змены ў абліччы вежы і цікавяцца: а што ж тут будзе? Каб знайсці адказ, аўтар дадзеных радкоў звярнуўся да ўладальніка аб’екта. Ім
P5190041_B
Эскіз будучага комплексу
Воданапорныя вежы — гэта своеасаблівыя помнікі інжынернай думкі. Упэўнены: праз некаторы час яны стануць са-праўднымі помнікамі архітэктуры. Гомельскія вежы захаваліся ў вельмі добрым стане. А ці нельга было б прымяніць іх з карысцю? Такімі словамі заканчваўся артыкул “Гомельскія данжоны”, надрукаваны ў “Гомельскай праўдзе” 9 лютага. І сёння мы зноў звяртаемся да тэмы захавання і магчымага выкарыстання воданапорных вежаў, а менавіта той вежы, якая знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Кірава і Новапалескай.
Ужо больш за месяц людзі назіраюць змены ў абліччы вежы і цікавяцца: а што ж тут будзе? Каб знайсці адказ, аўтар дадзеных радкоў звярнуўся да ўладальніка аб’екта. Ім з канца снежня 2007 года з’яўляецца таварыства з абмежаванай адказнасцю “Гомельскі цэнтр будаўніцтва і рамонту”, якое да таго ж выступае заказчыкам і выканаўцам усіх работ, што праводзяцца на вежы. Па словах дырэктара Вадзіма Кернажыцкага, “горад даўно шукаў інвестара, які б змог заняцца лёсам гэтага збудавання. І мы адгукнуліся на яго прапанову”. Каб заха-
ваць першапачатковы выгляд і тэхнічны стан вежы, зараз вядзецца замена бляшанага даху і ўстаноўка аконных блокаў. У распрацоўцы знаходзіцца праект будаўніцтва адзінага комплексу — яго яшчэ неабходна ўзгадніць з мноствам гарадскіх арганізацый.
У сувязі з будаўніцтвам Палескага пуцеправода адкрываецца цудоўная магчымасць назіраць архітэктурную дамінанту горада з розных бакоў. Але ж плошча кавалачка зямлі разам са збудаваннем складае ўсяго 0,55 га. Вежу абступілі старыя хаты. Каб пашырыць будаўнічую пляцоўку, патрэбна знесці 1 — 2 трухлявыя дамы, а потым добраўпарадкаваць тэрыторыю. Гарвыканкам дапамагае Вадзіму Альбертавічу вырашаць гэту праблему.
Калі пытанне будзе знята, побач з вежай з’явіцца прыбудова, дзе маглі б размясціцца кафэ, рэстаран, гасцініца... Існуюць два эскізы будучага комплексу. Праўда, не канчатковыя. Сучасныя будаўнічыя тэхналогіі дазволілі падабраць марку цэглы і колер аконных блокаў, каб захаваць першапачатковы выгляд пабудовы 1950-х гадоў.
А ці магчыма арганізаваць на вежы аглядную пляцоўку для турыстаў і наведвальнікаў рэстарана, гасцініцы? Ад Вадзіма Альбертавіча пачуў катэгарычны адказ: не, такой пляцоўкі не можа быць з-за тэхнікі бяспекі. Ужо пазней, калі рабіў здымкі, я апрануў страховачную альпінісцкую амуніцыю і падняўся на самы дах вежы. Адсюль адкрываецца цудоўны выгляд: бачны ўскраіны горада, цэнтральны стадыён, парк, пад’ёмныя краны…
P5190045
Эскіз будучага комплексу
Вежа па вышыні такая ж, як 10-павярховы дом, аднак з балконаў дамоў нельга сузіраць такую прыгажосць. Але не ўсё так дрэнна. У верхняй частцы вежы праз вокны можна будзе пабачыць панараму горада.
Што мяне здзівіла, дык гэта ёмістасць для ўтрымання вады, якая зроблена з жалезабетону: яе аб’ём — 200 тон(!). Уражаны гэтым і Вадзім Кернажыцкі, які вельмі часта ў нашай размове з любоўю называў вежу лялькай.
Разам з Вадзімам Альбертавічам задумваліся і над назвай будучага комплексу. Хацелася б спадзявацца, што ў хуткім часе яна з’явіцца, такая ж знакавая і сімвалічная, як сама вежа. А пакуль трэба дзякаваць Богу, што ў вежы ёсць гаспадар, які паклаў пачатак будаўніцтву новага культурнага комплексу. Ёсць надзея, што неўзабаве будзе і новы турыстычны маршрут, аналагаў якому пакуль няма ў Беларусі.
Вадзім ЛОСЬ,
студэнт гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, член прэзідыума абласнога савета таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
Фота  аўтара

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей