...Далучаецца душа да ўсяго жывога

  • 1524
  • Гомельская правда Вадзім ЛОСЬ
Поделиться
Не сакрэт, што тэрыторыя сквера каля гомельскага касцёла і цяперашняя вуліца Галавацкага — гэта былыя гарадскія ўскраіны, дзе знаходзіліся могілкі, якія былі зруйнаваны ў 1950 — 1960 гады. Памылку ніяк ужо не выправіш. Нічога не засталося ад могілак, але праз доўгі час былыя гарадскія ўскраіны нагадваюць аб сабе і аб той трагедыі.Пры добраўпарадкаванні тэрыторыі катка на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Галавацкага выпадкова быў знойдзены надмагільны камень: з граніту, прадаўгаватай формы, добра апрацаваны. Магчыма, камень выкарыстоўваўся двойчы ці на ім перабіваліся надпісы. Аб гэтым сведчыць невялікае паглыбленне на ўсёй пляцоўцы пярэдняй часткі помніка. Уверсе невялікі малюнак у выглядзе пялёстка кветкі ці
Не сакрэт, што тэрыторыя сквера каля гомельскага касцёла і цяперашняя вуліца Галавацкага — гэта былыя гарадскія ўскраіны, дзе знаходзіліся могілкі, якія былі зруйнаваны ў 1950 — 1960 гады. Памылку ніяк ужо не выправіш. Нічога не засталося ад могілак, але праз доўгі час былыя гарадскія ўскраіны нагадваюць аб сабе і аб той трагедыі.
Пры добраўпарадкаванні тэрыторыі катка на перакрыжаванні вуліц Савецкай і Галавацкага выпадкова быў знойдзены надмагільны камень: з граніту, прадаўгаватай формы, добра апрацаваны. Магчыма, камень выкарыстоўваўся двойчы ці на ім перабіваліся надпісы. Аб гэтым сведчыць невялікае паглыбленне на ўсёй пляцоўцы пярэдняй часткі помніка. Уверсе невялікі малюнак у выглядзе пялёстка кветкі ці агеньчыка. Другі бок помніка змяшчае надпіс на іўрыце: “Тут спачывае праведная жанчына і дарагая маці Сара Рыўка дачка раббі Шлома-Якава жонка раббі Якава-Моша Глікін, якая памерла 15 кіслева 5681 года. Да далучыцца яе душа да ўсяго жывога”. (Пераклад з іўрыту зрабіў доктар гістарычных навук, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра дыяспары пры Тэль-Авіўскім універсітэце Леанід Смілавіцкі.)
З гэтага вынікае, што камень знаходзіўся на магіле жанчыны, якая памерла 16 лістапада 1920 года. Каб захаваць помнік, старшыня Гомельскай іўдзейскай рэлігійнай абшчыны Іосіф Жолудзеў перавёз яго на старыя могілкі ў Навабеліцу.
Вадзім ЛОСЬ,
студэнт гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей