Старажытны Рым на мележаўскім Палессі

  • 1849
  • Гомельская правда Ирина БЕРЕЗИНСКАЯ
Поделиться
Другие фото здесь Цэнтр горада нагадвае вялікую будаўнічую пляцоўку, але як жа будзе тут хораша, калі работы будуць завершаны! Пляцоўка перад паркам зменіцца карэнным чынам. Ужо зніклі дрэвы (іх высечка прынесла хайнічанам нямала перажыванняў), але затое з’явяцца архітэктурныя формы ў старажытнарым­скай стылістыцы і прагулачныя дарожкі. Непадалёку будуецца і новая крама. Рамантуецца кінатэатр. У парку таксама праца кіпіць. Ідзе рэканструкцыя сядзібы 19-га стагоддзя. Яшчэ ўзвядуць паўкрыты амфітэатр і новы стадыён, дакладней, цэлы фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Пакуль тут будуць футбольнае поле і міні-футбольная пляцоўка, а ў наступным годзе з’явяцца басейн і хакейная каробка.На гарадской плошчы набыла святочны глянец мясцовая музычная школа. У хуткім

rim_b
Другие фото здесь


Цэнтр горада нагадвае вялікую будаўнічую пляцоўку, але як жа будзе тут хораша, калі работы будуць завершаны! Пляцоўка перад паркам зменіцца карэнным чынам. Ужо зніклі дрэвы (іх высечка прынесла хайнічанам нямала перажыванняў), але затое з’явяцца архітэктурныя формы ў старажытнарым­скай стылістыцы і прагулачныя дарожкі. Непадалёку будуецца і новая крама. Рамантуецца кінатэатр.
У парку таксама праца кіпіць. Ідзе рэканструкцыя сядзібы 19-га стагоддзя. Яшчэ ўзвядуць паўкрыты амфітэатр і новы стадыён, дакладней, цэлы фізкультурна-аздараўленчы комплекс. Пакуль тут будуць футбольнае поле і міні-футбольная пляцоўка, а ў наступным годзе з’явяцца басейн і хакейная каробка.
На гарадской плошчы набыла святочны глянец мясцовая музычная школа. У хуткім часе завершыцца рэканструкцыя раённага Дома культуры.
Да Дня пісьменства наогул абновяцца многія аб’екты, у тым ліку гасцініца і лазня. У былой краме “Дзіцячы мір” размесціцца Дом абрадаў. Так што і пасля свята хайнічан не пакіне святочны настрой.У Хойніках поўным ходам ідзе падрыхтоўка да свята, якое адбудзецца 4 — 5 верасня.

Ірына БЕРАЗІНСКАЯ
Фота Вячаслава СУХАДОЛЬСКАГА

 

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей