Калыска, якая люляе паэтаў

  • 3079
  • Гомельская правда Тамара ВИКТОРОВА
Поделиться
“Выраслі крылы, калі пачаў наведваць літаратурнае аб’яднанне пры “Гомельскай праўдзе”, — народны пісьменнік Беларусі Іван Пятровіч Шамякін неаднаразова падкрэсліваў гэта ў сваіх успамінах. Шчыра згадваў і педінстытут імя Чкалава, а цяпер ГДУ імя Ф. Скарыны: “…Ужо ў лістападзе ці пачатку снежня 1945-га (помню — зімой, у мароз) я здаваў экзамены ў Гомельскі педагагічны інстытут на гісторыка-літаратурны факультэт. Якія экзамены! Дыктант па беларускай мове; жаданне пісаць па-беларуску здзівіла экзаменатараў…” Гэтыя этапы біяграфіі класіка беларускай літатратуры, а таксама іншых таленавітых творцаў-выпускнікоў ГДУ імя Ф. Скарыны, сабраны пад вокладкай новага зборніка “Alma mater universitatis”, які выйшаў пад аўтарскай рэдакцыяй доктара філалагічных навук, прафесара,
“Выраслі крылы, калі пачаў наведваць літаратурнае аб’яднанне пры “Гомельскай праўдзе”, — народны пісьменнік Беларусі Іван Пятровіч Шамякін неаднаразова падкрэсліваў гэта ў сваіх успамінах. Шчыра згадваў і педінстытут імя Чкалава, а цяпер ГДУ імя Ф. Скарыны: “…Ужо ў лістападзе ці пачатку снежня 1945-га (помню — зімой, у мароз) я здаваў экзамены ў Гомельскі педагагічны інстытут на гісторыка-літаратурны факультэт. Якія экзамены! Дыктант па беларускай мове; жаданне пісаць па-беларуску здзівіла экзаменатараў…”
Гэтыя этапы біяграфіі класіка беларускай літатратуры, а таксама іншых таленавітых творцаў-выпускнікоў ГДУ імя Ф. Скарыны, сабраны пад вокладкай новага зборніка “Alma mater universitatis”, які выйшаў пад аўтарскай рэдакцыяй доктара філалагічных навук, прафесара, загадчыка кафедры беларускай літаратуры Івана Штэйнера. Змешчаны ў ім і біяграфіі такіх слынных пісьменнікаў і журналістаў, як Раман Сабаленка, Міхась Даніленка і Аляксандр Капусцін, якія працавалі ў “Гомельскай праўдзе”, а таксама Паўлюка Пранузы, Кастуся Кірэенкі, — усіх іх выпусціў ў творчы свет універсітэт. Калі пра жыццёвы і творчы шлях згаданых аўтараў можна пачытаць і ў шматлікіх другіх выданнях аўтабіяграфій, то пра больш маладых пісьменнікаў, выпускнікоў універсітэта, чытачу, тым больш сённяшняму студэнту-філолагу, вядома менш. Таму выхад такога выдання важны як дапаможнік.
Прэзентацыя кнігі ў актавай зале ўніверсітэта вылілася ў свята паэзіі.
— У 80 — 90 гадах у нашай навучальнай установе былі вельмі сур’ёзныя і значныя літаратурныя сустрэчы. Якія праходзілі з удзелам народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна, — падкрэсліў рэктар Аляксандр Рагачоў. — Я з вялікім задавальненнем адзначаю, што гэтая традыцыя, дзякуючы намаганням выкладчыкаў універсітэта, у прыватнасці Івана Штэйнера, Івана Афанасьева, вяртаецца. Такія сустрэчы трэба зрабіць традыцыйнымі, няхай яны праводзяцца не толькі ў пачатку, але і ў канцы навучальнага года.
Студэнты-філолагі зрабілі яркай, запамінальнай прэзентацыю кнігі. Яны здорава пераўвасабляліся ў сваіх папярэднікаў — выпускнікоў даваенных і пасляваенных гадоў, інсцэніравалі іх творы, дэкламавалі вершы. Узрушыў і ўрывак відэазапісу сустрэчы з Іванам Шамякіным 12 ліпеня 2002 года на яго дачы ў Ждановічах, у якой журналісты “Гомельскай праўды” удзельнічалі разам з навукоўцамі ГДУ імя Ф. Скарыны. Прыязнымі, шчырымі былі выступленні выпускнікоў універсітэта, членаў гарамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Ніны Шкляравай, Святаслава Крупенькі і многіх іншых.
Т. ВІКТАРАВА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей