Шануй бацькоўскае
Больш за 700 удзельнікаў сабраў на гасціннай рудабельскай зямлі VI Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня”. У святочных мерапрыемствах, якія праходзяць ў гарадскім пасёлку Акцябрскі адзін раз у два гады, прынялі ўдзел дзіцячыя калектывы, аўтэнтычныя гурты, пары-выканаўцы народна-побытавых танцаў… А дагэтуль, на працягу падрыхтоўкі да фестывалю, сотні школьнікаў, іх настаўнікі, кіраўнікі фальклорных гуртоў займаюцца даследчай працай, вывучаюць, аднаўляюць і захоўваюць элементы мясцовых традыцыйных культур.
Навошта гэта патрэбна ў час камп’ю-тэрызацыі ўсіх працэсаў жыцця, сусветнага распаўсюджвання інфармацыйнай сеткі Інтэрнэт, трыумфальнага шэсця поп-культуры, уніфікацыі паўсядзённых патрэб чалавека?
А робіцца гэта дзеля самога жыцця чалавека. Каб не страціў чалавек сувязі з народнай культурай, сваімі каранямі. Як сказаў на пасяджэнні круглага стала аб праблемах і будучыні традыцыйнай культуры прафесар культуралогіі Аляксей Рагуля, народная культура — гэта культура зямлі, якая нараджае новыя формы жыцця.
Вельмі напружанымі былі гэтыя чатыры дні фэсту ў Акцябрскім. З раніцы да позняга вечара праходзілі конкурсы, майстар-класы, круглыя сталы, выступленні калектываў. Канцэрты ўдзельнікаў фэсту, у тым ліку гасцей з Польшчы, Латвіі, Малдовы, Украіны, Расіі, мясцовыя жыхары вёсак і сёл сустракалі з захапленнем. 
У апошні дзень працы фестывалю адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў-пераможцаў конкурсаў. Прыемна адзначыць, што шмат прызоў дасталося прадстаўнікам Гомельшчыны. У ліку прызёраў —
ўдзельнікі дзіцячых фальклорных калектываў “Журавінка” (Свяцілавічы, Веткаўскі раён), “Праменьчыкі” (г. п. Акцябрскі), “Крыніца” (г. п. Капаткевічы, Петрыкаўскі раён), “Зараніца” (Краснаслабодскае, Акцябрскі раён), “Лянок” (Зашыр’е, Ельскі раён). Васіль Пузырын і Ганна Сільчанка (Пярэдзелка, Лоеўскі раён) занялі першае месца ў спаборніцтве па выкананню народна-побытавых танцаў. Гран-пры фестывалю прысуджана дзіцячаму фальклорнаму гурту “Жэўжык” Любанскага раённага цэнтра культуры (Мінская вобласць).
Свята ў Акцябрскім, мабыць, самая яркая падзея ў раёне. Яно ствараецца невычэрпнай энергіяй энтузіястаў — у першую чаргу аўтара ідэі Мікалая Козенкі і дырэктара фэсту Святланы Беразоўскай. Заснавальнікамі фэсту выступілі міністэрствы культуры Рэспублікі Беларусь, адукацыі, Гомельскі аблвыканкам, Акцябрскі райвыканкам. Фестываль падтрымалі Нацыянальная камісія Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЭСКА, грамадскае аб’яднанне “Беларускі фонд культуры”.
Генеральны фундатар — аператар сувязі МТС.
Фота аўтара
Реклама
Другие статьи раздела
-
Змеи Беларуси – кого стоит бояться?
- 15:08
- 04.10.2018
- 237905
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
Как мы работаем и отдыхаем в мае
- 10:54
- 01.04.2019
- 145869
-
В Гомельском районе молодожены, возвращаясь со своей свадьбы, спасли пострадавших в ДТП
- 09:47
- 01.10.2019
- 134049
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Кто протягивает руку первым, а кто, здороваясь, извиняется: правила хорошего тона
- 18:47
- 12.02.2017
- 117814
-
В Беларуси на этой неделе ожидается до +20°С
- 14:38
- 29.10.2018
- 115832
-
В Гомеле человек, переболевший COVID-19, стал первым в области донором плазмы с антителами
- 17:19
- 11.05.2020
- 115089



