Выкладчыкі ГДУ прынялі ўдзел у міжнародным кангрэсе даследчыкаў

  • 1478
  • 17:19
  • 03.10.2019
  • Татьяна Ермакова
Поделиться
Восьмы міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі прайшоў у Вільнюсе і сабраў больш за 500 удзельнікаў з розных краін.
Восьмы міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі прайшоў у Вільнюсе і сабраў больш за 500 удзельнікаў з розных краін.

Кангрэс ініцыяваны для інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у сацыяльнай і гуманітарнай сферах, а таксама для спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін свету. 

Выкладчыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны бралі ўдзел у дзвюх секцыях -- “Гендэрныя даследаванні” і “Літаратуразнаўства і лінгвістыка”.  Дэкан філалагічнага факультэта Алена Палуян выступіла на кангрэсе з дакладам “Лінгвакультурны кампанент у выкладанні беларускай мовы як замежнай”. На сустрэчы з выкладчыкам Варшаўскага ўніверсітэта кандыдатам гуманітарных навук Вольгай Трацяк, якая выкладае беларускую мову студэнтам спецыяльнасці “Беларуская мова. Польская мова. Англійская мова”, былі абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва паміж нашымі ВНУ у галіне беларусістыкі. 

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей