У Мазырскай гімназіі адбыліся IV Купалаўскія чытанні
«Купала будзе вечна з намі, як хлеб, як сонца, як вада»
Гэтыя радкі з верша Анатоля Малюка, прачытанага самім паэтам, выдатна перадавалі атмасферу, якая панавала ў Мазырскай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міжнародны дзень роднай мовы. Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень у вучэбнай установе, якая носіць імя беларускага песняра, і адбыліся купалаўскія чытанні. Ужо традыцыйныя, бо праходзілі ў чацвёрты раз. Аднак, калі раней чытанні абмяжоўваліся Мазыршчынай, то сёлета прыняць удзел у іх запрошаны навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі суседніх Калінкавіцкага, Нараўлянскага, Ельскага і Лельчыцкага раёнаў. Можна толькі вітаць, што колькасць канкурсантаў павялічваецца з году ў год (іх было ўжо больш за 200), што сведчыць пра рост увагі да роднай мовы, літаратуры і культуры.
«Купала будзе вечна з намі, як хлеб, як сонца, як вада»





Гэтыя радкі з верша Анатоля Малюка, прачытанага самім паэтам, выдатна перадавалі атмасферу, якая панавала ў Мазырскай гімназіі імя Янкі Купалы ў Міжнародны дзень роднай мовы. Сімвалічна, што менавіта ў гэты дзень у вучэбнай установе, якая носіць імя беларускага песняра, і адбыліся Купалаўскія чытанні. Ужо традыцыйныя, бо праходзілі ў чацвёрты раз. Аднак калі раней чытанні абмяжоўваліся Мазыршчынай, то сёлета прыняць удзел у іх запрошаны навучэнцы і педагогі ўстаноў адукацыі суседніх Калінкавіцкага, Нараўлянскага, Ельскага і Лельчыцкага раёнаў. Можна толькі вітаць, што колькасць канкурсантаў павялічваецца з году ў год (іх было ўжо больш за 200), што сведчыць пра рост увагі да роднай мовы, літаратуры і культуры.
Цудоўнае слова Купалы... Яно прыходзіць да нас са старонак кніг, з беларускіх песень, з тэатральных падмосткаў. Усё, што адбывалася ў той дзень на імправізаванай сцэне ў гімназіі, таксама прысвячалася Купалу: вершы, песні на яго вершы і нават інтэрвью з паэтам, ролю якога выдатна выканаў дзесяцікласнік Уладзіслаў Кудрыцкі (на здымку). А яшчэ юнак прачытаў верш уласнага сачынення, прысвечаны Купалу.
Але вернемся непасрэдна да самога конкурсу. «Культурная спадчына», «Мой творчы радок», «Святыня народа», «Пейзажы ў творах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў» — намінацыі, у якіх былі прадстаўлены работы. Спектр іх таксама шырокі і разнастайны: даследаванні па мовазнаўстве, літаратуры, этнаграфіі, аўтарскія вершы, апавяданні, эсэ, сачыненні, малюнкі... Тэматыка творчых работ мяняецца. Так, у 2012 годзе тэматыка асобных секцый конкурсу прысвячалася 130-годдзю з дня нараджэння Купалы, у 2014 — Году гасціннасці, а сёлета — Году моладзі.
Мазырскія гімназісты, акрамя ўсяго, яшчэ і вядомыя ў краіне інтэлектуалы: нядаўна выйгралі турнір Вялікага кубка Беларусі сярод школьнікаў і сталі ўладальнікамі галоўнага прыза — кубка «Альпійскіх гульняў». Так што эксперыментальная намінацыя «Інтэлектуальная гульня» на тэму творчасці і біяграфіі паэта, беларускай літаратуры і мовы толькі дадала цікавасці чытанням.
Была пастаўлена задача так арганізаваць свята, каб да беларускасці ў гэты дзень дакрануўся кожны — такую магчымасць давала і работа некалькіх секцый. Мерапрыемства паказала, што беларуская мова не толькі жыве, але і натхняе моладзь на розныя творчыя ініцыятывы. Гэта было відавочна і гэта падкрэслівалі старшыня журы прафесар, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Мазырскага педуніверсітэта Васіль Шур, многія педагогі. Дыпломамі адзначаны дзесяткі канкурсантаў. Па выніках чытанняў будзе выдадзены зборнік творчых работ. Але галоўнае, што прыносяць плён намаганні арганізатараў чытанняў — выхоўваць у падрастаючага пакалення нацыянальную самасвядомасць, патрыятызм, цікавасць да культурнай спадчыны народа, гісторыі, роднай краіны.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Теплые слова для любимых педагогов
- 11:22
- 04.10.2015
- 67480
-
У главного управления образования Гомельского облисполкома новый руководитель
- 12:34
- 27.12.2019
- 36894
-
С 2017 года в Беларуси изменятся правила поступления в вузы
- 10:09
- 06.05.2016
- 34070
-
Распределение в Гомельском медуниверситете: направление на первое рабочее место получили 576 студентов
- 14:51
- 06.03.2019
- 31484
-
Учитель — это гражданин и тоже имеет право на мнение: областной августовский педсовет прошел в Речице
- 16:59
- 21.08.2020
- 30424
-
По каким критериям рассаживают учеников в классе?
- 16:55
- 11.09.2019
- 30172
-
В ГЦК состоялось вручение золотых и серебряных медалей лучшим выпускникам Гомеля
- 18:23
- 09.06.2018
- 25708
-
В женской исправительной колонии № 4 появился интернет
- 21:59
- 13.10.2015
- 23602
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22443
-
Зимняя сессия в ГГУ имени Ф.Скорины пройдет по новым правилам. Есть ли у студентов повод волноваться?
- 14:51
- 16.11.2019
- 21838



