Настаўніца Iрына Казачэнка вучыць дзяцей роднай мове і дапамагае ім станавіцца зоркамі
Настаўніца Iрына Казачэнка вучыць дзяцей роднай мове і дапамагае ім станавіцца зоркамі
Настаўніца Лельчыцкай раённай гімназіі Iрына Казачэнка вучыць дзяцей роднай мове і дапамагае ім станавіцца юнымі зоркамі.
Вучаніца 6 «Б» класа Лельчыцкай раённай гімназіі Валерыя Паўлава перамагла ў рэспубліканскім конкурсе чытальнікаў «Жывая класіка», які прайшоў у Рагачове ў межах Дня беларускага пісьменства. Дзяўчынка пакарыла журы таленавітым, праніклівым чытаннем верша Яўгеніі Янішчыц пра родны Палескі край.
А адзінаццацікласніца Ганна Гаўрыла вец стала пераможцай у конкурсе «Юная тэлезорка» і заваявала тытул «Міс тэлеканала «Беларусь 4». Бліскучае валоданне роднай мовай дапамагло дзяўчыне прайсці ўсе выпрабаванні конкурсу. На мінулым фестывалі ў Ляскавічах «Кліч Палесся» Ганна была вядучай праграмы на імправізаваным падвор’і Лельчыцкага раёна. У яе больш за дзясятак дыпломаў і сертыфікатаў розных конкурсаў, у тым ліку рытарычнага майстэрства. Дасягаюць поспеху ў вывучэнні беларускай мовы таксама Аляксандр Ігнатоўскі і Дзяніс Тушынскі.
Што робіць настаўніца, каб зацікавіць сучасных вучняў размаўляць на роднай мове?
— Калі мы рыхтуемся да конкурсаў або выступленняў, падчас рэпетыцый я заўсёды раблю відэазапіс, — гаворыць Iрына Рыгораўна. — I калі вучні чуюць, як гучыць мова ў іх выкананні, натхняюцца самі. Бо мова наша прыгожая, мілагучная. Я ніколі не навязваю дзецям: абавязкова здавайце тэст па беларускай мове. Тлумачу, што яе трэба ведаць, калі жадаеце атрымаць класічную вышэйшую адукацыю.
Цяжка не пагадзіцца, але поспех вучняў залежыць яшчэ і ад таго, якія зносіны з імі мае настаўнік. У выпадку Iрыны Рыгораўны гэта адбываецца не проста на адной мове, а, як кажуць, на адной хвалі.
Iрына Казачэнка працуе педагогам ужо 21 год. Піша артыкулы ў часопісы «Беларуская мова і літаратура» і «Роднае слова», вядзе свой блог і асабісты інтэрнэт-сайт.
— Інтэрнэт для сённяшняга падлетка не проста інфармацыйнае ці забаўляльнае поле — гэта жыццёвае асяроддзе, — тлумачыць Iрына Рыгораўна. — На жаль, адукацыйнага зместу такая дзейнасць практычна не мае. Нам, педагогам, трэба навучыць вучняў выкарыстоўваць камп’ютарныя тэхналогіі з карысцю для вучобы.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Теплые слова для любимых педагогов
- 11:22
- 04.10.2015
- 67480
-
У главного управления образования Гомельского облисполкома новый руководитель
- 12:34
- 27.12.2019
- 36894
-
С 2017 года в Беларуси изменятся правила поступления в вузы
- 10:09
- 06.05.2016
- 34070
-
Распределение в Гомельском медуниверситете: направление на первое рабочее место получили 576 студентов
- 14:51
- 06.03.2019
- 31484
-
Учитель — это гражданин и тоже имеет право на мнение: областной августовский педсовет прошел в Речице
- 16:59
- 21.08.2020
- 30424
-
По каким критериям рассаживают учеников в классе?
- 16:55
- 11.09.2019
- 30172
-
В ГЦК состоялось вручение золотых и серебряных медалей лучшим выпускникам Гомеля
- 18:23
- 09.06.2018
- 25708
-
В женской исправительной колонии № 4 появился интернет
- 21:59
- 13.10.2015
- 23602
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22443
-
Зимняя сессия в ГГУ имени Ф.Скорины пройдет по новым правилам. Есть ли у студентов повод волноваться?
- 14:51
- 16.11.2019
- 21838



