Мадэляванне бізнесу па-беларуску
Студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны сталі пераможцамі міжнароднага конкурсу «Мадэляванне бізнес-працэсаў і прыняцце кіраўнічых рашэнняў». Інтэлектуальныя спаборніцтвы прайшлі на базе Хмяльніцкага ўніверсітэта кіравання і права ва Украіне, удзел у іх прымалі каманды Беларусі, Украіны і Расіі. Прычым, ад нашай краіны выступіла адна каманда і яе прадстаўнікам удалося заняць першае прызавое месца.
Пераможцы фінальнага этапу конкурсу Максім Пернікаў, Дзяніс Сівалобаў і Цімафей Пігуноў — студэнты 4 курса эканамічнага факультэта. Пасля заканчэння вуза маладыя людзі атрымаюць спецыяльнасць «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». Навуковы кіраўнік праекта Аліна Арлова расказала, што студэнты на працягу амаль двух гадоў займаюцца навукова-даследчай работай у студэнцкай лабараторыі «Сучасны менеджмент і інавацыі», якая дзейнічае на кафедры ўніверсітэта.
Студэнты Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны сталі пераможцамі міжнароднага конкурсу «Мадэляванне бізнес-працэсаў і прыняцце кіраўнічых рашэнняў». Інтэлектуальныя спаборніцтвы прайшлі на базе Хмяльніцкага ўніверсітэта кіравання і права ва Украіне, удзел у іх прымалі каманды Беларусі, Украіны і Расіі. Прычым, ад нашай краіны выступіла адна каманда і яе прадстаўнікам удалося заняць першае прызавое месца.
Пераможцы фінальнага этапу конкурсу Максім Пернікаў, Дзяніс Сівалобаў і Цімафей Пігуноў — студэнты 4 курса эканамічнага факультэта. Пасля заканчэння вуза маладыя людзі атрымаюць спецыяльнасць «эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве». Навуковы кіраўнік праекта Аліна Арлова расказала, што студэнты на працягу амаль двух гадоў займаюцца навукова-даследчай работай у студэнцкай лабараторыі «Сучасны менеджмент і інавацыі», якая дзейнічае на кафедры ўніверсітэта. Галоўная мэта дзейнасці лабараторыі — навучанне студэнтаў асновам навукова-даследчай і іншай творчай работы, а таксама выпрацоўка практычных уменняў і навыкаў яе правядзення.
У дадатак да гэтага маладыя людзі расказалі аб універсітэце Скарыны, сістэме адзнак у ВНУ, студэнцкім самакіраванні. Увазе прысутных быў прадэманастраваны відэаролік аб студэнцкім жыцці ў вышэйшай навучальнай установе.
Кубак пераможцаў і сертыфікаты ўдзельнікаў для Максіма, Дзяніса і Цімафея сталі не проста высокай адзнакай іх здольнасцей, але і магчымасцю пашырыць свой кругагляд, пазнаёміцца з новымі цікавымі людзьмі і абмяняцца вопытам з равеснікамі.
— Міжнародны конкурс прайшоў на высокім узроўні, — падзяліўся адзін з удзельнікаў праекта Максім Пернікаў. — Мы атрымалі магчымасць пагутарыць са сваімі равеснікамі — студэнтамі 4 курса Хмяльніцкага ўніверсітэта кіравання і права. Яны падзяліліся сваімі творчымі задумкамі ў падрыхтоўцы сацыяльных праектаў, якія ўвасабляюць у жыццё ў бізнес-цэнтры ВНУ.
Для Дзяніса Сівалобава ўдзел у міжнародных інтэлектуальных спаборніцтвах стаў своеасаблівай кропкай адліку ў рэалізацыі творчых здольнасцей. Студэнт атрымаў шмат пазітыўных эмоцый. Усведамленне адчування ўвагі на сабе, значымасці праекта, над якім ён працаваў разам з рабятамі — самае каштоўнае, прызнаўся малады чалавек.
Пра паездку ва Украіну і ўдзел у спаборніцтвах такога ўзроўню Цімафей Пігуноў марыў даўно. Вельмі ўразіла маладога чалавека гасціннасць гаспадароў брацкай краіны. Для ўдзельнікаў конкурсу арганізавалі аглядную экскурсію па горадзе з наведваннем славутых месцаў. А яшчэ Цімафею запомніўся ўніверсітэцкі музей. Канкурсант даведаўся аб тым, што ВНУ споўніўся 21 год і штогод веды ў ёй набываюць 2000 студэнтаў.
— Міжнародны конкурс прайшоў на высокім узроўні, — падзяліўся адзін з удзельнікаў праекта Максім Пернікаў. — Мы атрымалі магчымасць пагутарыць са сваімі равеснікамі — студэнтамі 4 курса Хмяльніцкага ўніверсітэта кіравання і права. Яны падзяліліся сваімі творчымі задумкамі ў падрыхтоўцы сацыяльных праектаў, якія ўвасабляюць у жыццё ў бізнес-цэнтры ВНУ.
Для Дзяніса Сівалобава ўдзел у міжнародных інтэлектуальных спаборніцтвах стаў своеасаблівай кропкай адліку ў рэалізацыі творчых здольнасцей. Студэнт атрымаў шмат пазітыўных эмоцый. Усведамленне адчування ўвагі на сабе, значымасці праекта, над якім ён працаваў разам з рабятамі — самае каштоўнае, прызнаўся малады чалавек.
Пра паездку ва Украіну і ўдзел у спаборніцтвах такога ўзроўню Цімафей Пігуноў марыў даўно. Вельмі ўразіла маладога чалавека гасціннасць гаспадароў брацкай краіны. Для ўдзельнікаў конкурсу арганізавалі аглядную экскурсію па горадзе з наведваннем славутых месцаў. А яшчэ Цімафею запомніўся ўніверсітэцкі музей. Канкурсант даведаўся аб тым, што ВНУ споўніўся 21 год і штогод веды ў ёй набываюць 2000 студэнтаў. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Теплые слова для любимых педагогов
- 11:22
- 04.10.2015
- 67480
-
У главного управления образования Гомельского облисполкома новый руководитель
- 12:34
- 27.12.2019
- 36894
-
С 2017 года в Беларуси изменятся правила поступления в вузы
- 10:09
- 06.05.2016
- 34070
-
Распределение в Гомельском медуниверситете: направление на первое рабочее место получили 576 студентов
- 14:51
- 06.03.2019
- 31484
-
Учитель — это гражданин и тоже имеет право на мнение: областной августовский педсовет прошел в Речице
- 16:59
- 21.08.2020
- 30424
-
По каким критериям рассаживают учеников в классе?
- 16:55
- 11.09.2019
- 30172
-
В ГЦК состоялось вручение золотых и серебряных медалей лучшим выпускникам Гомеля
- 18:23
- 09.06.2018
- 25708
-
В женской исправительной колонии № 4 появился интернет
- 21:59
- 13.10.2015
- 23602
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22443
-
Зимняя сессия в ГГУ имени Ф.Скорины пройдет по новым правилам. Есть ли у студентов повод волноваться?
- 14:51
- 16.11.2019
- 21838



