Гучаць са сцэны Шамякін і Мележ
Абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам” сабраў у гомельскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 61 школьнікаў-пераможцаў раённых этапаў. 22 вучні прыехалі разам са сваімі педагогамі на конкурс, які праводзіўся ўжо ў трэці раз. Заснавальнікі — упраўленне адукацыі аблвыканкама, абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, абласное аддзяленне Беларускага фонду міру, абласны савет ветэранаў прысвяцілі яго 90-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі, нашых землякоў Івана Мележа і Івана Шамякіна, а таксама 70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Таму канкурсанты вучылі на памяць і ўрыўкі з прозы Барыса Сачанкі, Аляксандра Капусціна і іншых пісьменнікаў.
Шчыра прывіталі рабят старшыня камісіі па інфармацыйнай і культурна-масавай рабоце
Абласны конкурс чытальнікаў “Захаваем свет разам” сабраў у гомельскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школе № 61 школьнікаў-пераможцаў раённых этапаў. 22 вучні прыехалі разам са сваімі педагогамі на конкурс, які праводзіўся ўжо ў трэці раз. Заснавальнікі — упраўленне адукацыі аблвыканкама, абласное аддзяленне грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, абласное аддзяленне Беларускага фонду міру, абласны савет ветэранаў прысвяцілі яго 90-годдзю з дня нараджэння народных пісьменнікаў Беларусі, нашых землякоў Івана Мележа і Івана Шамякіна, а таксама 70-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Таму канкурсанты вучылі на памяць і ўрыўкі з прозы Барыса Сачанкі, Аляксандра Капусціна і іншых пісьменнікаў. Шчыра прывіталі рабят старшыня камісіі па інфармацыйнай і культурна-масавай рабоце абласнога савета ветэранаў Міхаіл Дзедавец, старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Гаўрыловіч, празаік Ева Дударга, паэты Алег Ананнеў, Міхась Болсун , Ганна Атрошчанка. Сёлетні конкурс адкрыў нямала талентаў. Старшыня журы — вядучы акцёр абласнога драматычнага тэатра, рэжысёр і драматург Аляксей Бычкоў вылучыў іх сваім прафесійным вокам адразу. Уласна кажучы, таленту заўсёды ўласціва праяўляцца ярка, самабытна. “Мне было вельмі прыемна слухаць беларускую мову. Вельмі паэтычную, пранікнёную”, — зазначыў Аляксей Бычкоў і выказаў шэраг слушных парад пачаткоўцам. А яны як зачараваныя слухалі майстра сцэны. Заахвочвальныя прызы атрымалі Алена Маркоўская з Лельчыцкай школы № 1 і Юлія Хадунькова з Веткаўскай гімназіі. Першае месца заняў Кірыл Шутаў з САШ № 4 Светлагорска. На другім — Вікторыя Басарановіч з Мілевіцкага вучэбна-педагагічнага комплексу Жыткавіцкага раёна, трэцяя прыступка ў ліцэіста з Рэчыцы Канстанціна Ступіна. Гран-пры конкурсу атрымаў Яўген Крэнгольд (САШ № 61, г. Гомель), які вельмі арганічна ўвасобіў на сцэне ўрывак з рамана Уладзіміра Гаўрыловіча “Забранае шчасце”. І гэта невыпадкова, бо менавіта гэтая школа славіцца сваімі тэатральнымі і мастацкімі традыцыямі.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Теплые слова для любимых педагогов
- 11:22
- 04.10.2015
- 67480
-
У главного управления образования Гомельского облисполкома новый руководитель
- 12:34
- 27.12.2019
- 36894
-
С 2017 года в Беларуси изменятся правила поступления в вузы
- 10:09
- 06.05.2016
- 34070
-
Распределение в Гомельском медуниверситете: направление на первое рабочее место получили 576 студентов
- 14:51
- 06.03.2019
- 31483
-
Учитель — это гражданин и тоже имеет право на мнение: областной августовский педсовет прошел в Речице
- 16:59
- 21.08.2020
- 30424
-
По каким критериям рассаживают учеников в классе?
- 16:55
- 11.09.2019
- 30172
-
В ГЦК состоялось вручение золотых и серебряных медалей лучшим выпускникам Гомеля
- 18:23
- 09.06.2018
- 25708
-
В женской исправительной колонии № 4 появился интернет
- 21:59
- 13.10.2015
- 23602
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22443
-
Зимняя сессия в ГГУ имени Ф.Скорины пройдет по новым правилам. Есть ли у студентов повод волноваться?
- 14:51
- 16.11.2019
- 21838



