Пра дом, які дапамагае жаданням спраўдзіцца
Дзеці з парушэннямі слыху — асаблівыя і незвычайныя. Але, на першы погляд, іх наўрад ці можна адрозніць ад дзяцей, што не маюць такой асаблівасці: яны «сядзяць» у сацыяльных сетках, вучацца ў школе, паступаюць ва ўніверсітэты, наведваюць гурткі, гуляюць на вуліцы ў футбол і валейбол, сябруюць паміж сабой, любяць вырабляць нешта сваімі рукамі...
У фільме Валерыя Тадароўскага «Краіна глухіх» герой з асаблівасцямі слыху казаў: «Я не ўмею чытаць, толькі меню ў рэстаране. Кепская школа была, настаўнікі нас баяліся». У Гомельскай спецыялізаванай школе № 70 для дзяцей з парушэннямі слыху навучэнцы ўмеюць не толькі чытаць. Увесь калектыў школы працуе на тое, каб сфарміраваць у іх неабходныя для жыцця ў грамадстве навыкі і даць веды.
Адзін з такіх паспяховых прыкладаў супольнай працы — выпускніца 10-га класа Карына Шпакава.
Яна стала пераможцай адборачнага тура па падрыхтоўцы да ўдзелу

Яна стала пераможцай адборачнага тура па падрыхтоўцы да ўдзелу ў першай міжнароднай алімпіядзе «Інтэлектуальны марафон» для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, які адбудзецца ў чэрвені ў Польшчы. Усяго ў адборачным туры бралі
ўдзел 14 таленавітых дзяцей з асаблівасцямі развіцця: два дні праходзілі навучанне па біялогіі, экалогіі і матэматыцы, а ў заключны дзень было тэсціраванне, дзе і вызначылі прэтэндэнтаў на ўдзел у міжнароднай алімпіядзе. Сярод іх апынулася і Карына.
Дзяўчына распавяла, што ёй падабаецца вучыцца ў школе, падабаюцца настаўнікі школы і тое, як яны праводзяць урокі, выкладаюць матэрыял, як ставяцца да вучняў. Пасля школы Карына хоча паступіць у Гомельскі машынабудаўнічы каледж, а пасля яго ў тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога. Дзяўчына лічыць, што школа дала ёй магчымасць спраўдзіць свае жаданні, бо зараз яна можа працаваць і вучыцца разам з людзьмі, якія чуюць.
Школа № 70, выпускніцай якой з’яўляецца Карына, заснавана ў 1996 годзе. На дадзены момант гэта адзіная ў рэспубліцы школа для дзяцей з парушэннямі слыху, якая не з’яўляецца ўстановай інтэрнатнага тыпу. Вучні жывуць у сваіх сем’ях і кожны дзень прыходзяць на ўрокі, як і ўсе дзеці. На думку дырэктара школы Станіславы Сівец, якая стаяла ля вытокаў стварэння гэтай установы, безумоўным плюсам навучання дзяцей з асаблівасцямі слыху не ў інтэрнаце з’яўляецца магчымасць развіваць навыкі маўлення ў натуральных умовах.
— Дзеці дабіраюцца ў школу грамадскім транспартам, самастойна наведваюць крамы, паліклінікі і іншыя грамадскія месцы, — заўважыла Станіслава Сівец.
Школа супрацоўнічае са шматлікімі гомельскімі ўстановамі, сярод якіх краязнаўчы музей, дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны, ДК і спорткомплекс ЧУП «ВІПРА». А нядаўна гэты спіс дапоўніла і студыя Fresh Design. Дызайнеры-графітысты размалявалі дзіцячую альтанку, што знаходзіцца на тэрыторыі школы. Кіраўнік студыі Сяргей Волкаў тлумачыць:
— Нам падабаецца займацца дабрачыннасцю, бо для нас вельмі важна зрабіць такім вось асаблівым дзеткам нешта карыснае і прыемнае. А для нас гэта амаль нічога не каштуе, бо балончыкі і фарбы мы ўжо маем.
Станіслава Сівец лічыць, што школа — гэта паўнавартасны дом, у якім збіраюцца аднадумцы: настаўнікі, дзеці, бацькі. Ёй хацелася б, каб дзеці выходзілі з гэтага дома выдатнымі людзьмі.

Станіслава Сівец лічыць, што школа — гэта паўнавартасны дом, у якім збіраюцца аднадумцы: настаўнікі, дзеці, бацькі. Ёй хацелася б, каб дзеці выходзілі з гэтага дома выдатнымі людзьмі. Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Теплые слова для любимых педагогов
- 11:22
- 04.10.2015
- 67480
-
У главного управления образования Гомельского облисполкома новый руководитель
- 12:34
- 27.12.2019
- 36894
-
С 2017 года в Беларуси изменятся правила поступления в вузы
- 10:09
- 06.05.2016
- 34070
-
Распределение в Гомельском медуниверситете: направление на первое рабочее место получили 576 студентов
- 14:51
- 06.03.2019
- 31484
-
Учитель — это гражданин и тоже имеет право на мнение: областной августовский педсовет прошел в Речице
- 16:59
- 21.08.2020
- 30424
-
По каким критериям рассаживают учеников в классе?
- 16:55
- 11.09.2019
- 30172
-
В ГЦК состоялось вручение золотых и серебряных медалей лучшим выпускникам Гомеля
- 18:23
- 09.06.2018
- 25708
-
В женской исправительной колонии № 4 появился интернет
- 21:59
- 13.10.2015
- 23602
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22443
-
Зимняя сессия в ГГУ имени Ф.Скорины пройдет по новым правилам. Есть ли у студентов повод волноваться?
- 14:51
- 16.11.2019
- 21838