РОД плюс РОД — НАРОД
Завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Мой род, мая сям’я”. З усіх раёнаў вобласці і Гомеля былі дасланы творчыя работы навучэнцаў і педагогаў. “Гэта проста ўзорная работа”, “Такую работу не сорамна і на міжнародны конкурс накіраваць”, “Малайцы!” — такія водгукі журы атрымала работа “Гісторыя адной сям’і — гісторыя беларускага народа”, якую падрыхтаваў калектыў вучняў Хальчанскай базавай агульнаадукацыйнай школы пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль. Нехта, дзякуючы конкурсу, сустрэўся з многімі роднымі і блізкімі, якіх не бачыў шмат гадоў. Андрэй Арлоўскі з гімназіі № 51 г. Гомеля сабраў звесткі пра дзядоў і прадзедаў аж да адзінаццатага калена. Мікалай
Завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу “Мой род, мая сям’я”. З усіх раёнаў вобласці і Гомеля былі дасланы творчыя работы навучэнцаў і педагогаў. “Гэта проста ўзорная работа”, “Такую работу не сорамна і на міжнародны конкурс накіраваць”, “Малайцы!” — такія водгукі журы атрымала работа “Гісторыя адной сям’і — гісторыя беларускага народа”, якую падрыхтаваў калектыў вучняў Хальчанскай базавай агульнаадукацыйнай школы пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Алены Генадзьеўны Мігаль.
Нехта, дзякуючы конкурсу, сустрэўся з многімі роднымі і блізкімі, якіх не бачыў шмат гадоў. Андрэй Арлоўскі з гімназіі № 51 г. Гомеля сабраў звесткі пра дзядоў і прадзедаў аж да адзінаццатага калена. Мікалай Лявоненка з Мікуліцкай школы Брагінскага раёна склаў слоўнік імён, якія даюць дзецям на працягу існавання роду, хтосьці запісаў успаміны родных пра незвычайныя здарэнні, сямейныя легенды, любімыя песні…
Работу ў дзвюх частках прадставіў сямейны творчы калектыў: кіраўнік клуба “Радавод”, школьны фельчар Надзея Сігай і дзве яе дачкі Святлана і Сняжана Аўдод з Капаткевіцкай школы Петрыкаўскага раёна. Надзея Сігай змясціла ў рабоце мастацкія творы, напісаныя па матэрыялах біяграфій родных і блізкіх. Не адстаюць ад маці і дзяўчынкі, якія спрабуюць пісаць вершы. И такі прыклад не адзіны.
Дарэчы, сярод конкурсных работ даволі шмат “сямейных”, калі навуковым кіраўніком з’яўляецца бацька, мама-настаўніца ці дзядуля-настаўнік або бабуля.
Наперадзе рэспубліканскі этап конкурсу, у якім прымуць удзел пераможцы: калектыў вучняў Хальчанскай базавай агульнаадукацыйнай школы (Ілона Альшэўская, Вольга Байлукова, Кацярына Дзюба, Анастасія Рэмізонава, Дзмітрый Чарноў), Дар’я Гюнтэр, вучаніца 11 “А” класа САШ № 37 г. Гомеля (кіраўнік А. А. Кавалёва, настаўнік гісторыі), Марыя Заяц, вучаніца 11 “Б” класа САШ № 3 г. Гомеля (кіраўнікі Ю. В. Пакала і В. І. Рэсіна), Кацярына Сапельнікава, вучаніца 11 “Г” класа САШ № 27 г. Гомеля (кіраўнік Т. А. Галаган), Сафія Новікава, вучаніца 8 “А” класа САШ № 13 г. Жлобіна (кіраўнік Н. Г. Бежалева), Анастасія Чумакова, вучаніца 4 класа Зябраўскай САШ № 1 Гомельскага раёна (кіраўнікі Л. В. Янковіч і Н. М. Ашыхміна).
Т. ПЛЕШКУНОВА,
метадыст краязнаўчага аддзела абласнога цэнтра турызму і краязнаўства навучэнскай моладзі
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Теплые слова для любимых педагогов
- 11:22
- 04.10.2015
- 67478
-
У главного управления образования Гомельского облисполкома новый руководитель
- 12:34
- 27.12.2019
- 36892
-
С 2017 года в Беларуси изменятся правила поступления в вузы
- 10:09
- 06.05.2016
- 34069
-
Распределение в Гомельском медуниверситете: направление на первое рабочее место получили 576 студентов
- 14:51
- 06.03.2019
- 31481
-
Учитель — это гражданин и тоже имеет право на мнение: областной августовский педсовет прошел в Речице
- 16:59
- 21.08.2020
- 30423
-
По каким критериям рассаживают учеников в классе?
- 16:55
- 11.09.2019
- 30171
-
В ГЦК состоялось вручение золотых и серебряных медалей лучшим выпускникам Гомеля
- 18:23
- 09.06.2018
- 25706
-
В женской исправительной колонии № 4 появился интернет
- 21:59
- 13.10.2015
- 23601
-
Инициатива: в Гомеле набирают учащихся в первую частную школу
- 09:47
- 07.10.2020
- 22440
-
Зимняя сессия в ГГУ имени Ф.Скорины пройдет по новым правилам. Есть ли у студентов повод волноваться?
- 14:51
- 16.11.2019
- 21837



