Тут краю роднага куточак…

  • 1745
  • Гомельская правда Мікалай БЯЛЬКОВІЧ
Поделиться
Адна са старшакласніц нясмела націскае на педаль прасніцы, і старажытная драўляная прылада ўмомант ажывае — завярцелася кола, прыводзячы ў рух шпулю з льняной ніткай. Дзявочыя рукі падбіраюць кудзелю, пальцы спрытна расцягваюць яе, каб нітка атрымалася роўнай, без вузялкоў. Цяперашняй моладзі з цяжкасцю верыцца, што з дапамогай самаробных прылад вясковыя жанчыны пралі лён, ткалі палатно, шылі з яго адзенне для ўсёй сям’і.А вось побач з прасніцай — сплецены з лыка кораб для пераносу гародніны. Сённяшнія вучаніцы з захапленнем углядаюцца ў мудрагелістыя ўзоры, вышытыя каляровымі ніткамі на абрусах і рушніках вясковымі майстрыхамі, са здзіўленнем разглядваюць серп — як можна было такой маленькай
_IMG_2389Адна са старшакласніц нясмела націскае на педаль прасніцы, і старажытная драўляная прылада ўмомант ажывае — завярцелася кола, прыводзячы ў рух шпулю з льняной ніткай. Дзявочыя рукі падбіраюць кудзелю, пальцы спрытна расцягваюць яе, каб нітка атрымалася роўнай, без вузялкоў. Цяперашняй моладзі з цяжкасцю верыцца, што з дапамогай самаробных прылад вясковыя жанчыны пралі лён, ткалі палатно, шылі з яго адзенне для ўсёй сям’і.
А вось побач з прасніцай — сплецены з лыка кораб для пераносу гародніны. Сённяшнія вучаніцы з захапленнем углядаюцца ў мудрагелістыя ўзоры, вышытыя каляровымі ніткамі на абрусах і рушніках вясковымі майстрыхамі, са здзіўленнем разглядваюць серп — як можна было такой маленькай прыладай зжаць цэлае поле збажыны?
Усе ж гэтыя рэчы побыту мінулых вякоў можна пабачыць у этнаграфічным кутку Галавінскай сярэдняй школы Гомельскага раёна. Створаны тут і папулярны сярод многіх вучняў старэйшых класаў гурток “Спадчына” (на здымку), дзе рабяты займаюцца зборам экспанатаў, паглыблена вывучаюць гісторыю роднага краю. У многім дзякуючы гэтаму Галавінская школа і стала сёлета пераможцам раённага конкурсу.
Мікалай БЯЛЬКОВІЧ
Фота аўтара

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей