Кітайцы Коля, Сяргей і Крысціна распавялі карэспандэнту “ГП”, як яны сустракаюць Новы год
Кітайцы Коля, Сяргей і Крысціна распавялі карэспандэнту “ГП”, як яны сустракаюць Новы год
Мы таксама дзеці цмока
Месяц таму мы сустрэлі Новы год. Вядома ж, пацікавіліся ў астралагічных прагнозах, што нясе нам Конь, якія стравы на святочны стол падаваць, у сукенку якога колеру апранацца, каму будзе шчасціць, каму не. А яшчэ гадоў 20 таму нават і не ведалі, пад знакам якой жывёліны кожны з нас нарадзіўся і з назвай якога звера будзем звязваць наступны год. І як толькі жылі без гэтага?
Насамрэч год Каня пачынаецца толькі сёння, 30 студзеня. І святкуюць кітайцы ў гэты дзень Свята Вясны. Самае цікавае, што пераняўшы частку традыцыі ўсходніх краін, мы, акрамя назвы 12 жывёл, якія змяняюць штогод адна адну,
Мы таксама дзеці цмока
Месяц таму мы сустрэлі Новы год. Вядома ж, пацікавіліся ў астралагічных прагнозах, што нясе нам Конь, якія стравы на святочны стол падаваць, у сукенку якога колеру апранацца, каму будзе шчасціць, каму не. А яшчэ гадоў 20 таму нават і не ведалі, пад знакам якой жывёліны кожны з нас нарадзіўся і з назвай якога звера будзем звязваць наступны год. І як толькі жылі без гэтага?

Так-так, не здзіўляйцеся, гэта не фейк. Яны самыя што ні на ёсць кітайцы. Часовую змену імёнаў тлумачаць тым, што беларусам складана вымаўляць іх сапраўдныя імёны-прозвішчы.
— Мяне завуць Чан Гван Цунь, але да мяне можна звяртацца Коля, Мікалай, — кажа адзін з іх.
Я адразу ж паглядзела на яго з удзячнасцю, бо праз пяць хвілін не ўспомніла б яго сапраўднага імя. Коля родам з паўночнай правінцыі Кітая, дакладней з Харбіна, дзе, як вядома, шмат рускай культуры. Дарэчы, у Колі расійскі дыплом: ён навучаўся ва ўніверсітэце Навасібірску 8 гадоў (з улікам падрыхтоўчага факультэта і магістратуры).
Коля
Крысціна
— Форма шарыкаў — круг — таксама мае для нас сэнс, — заўважае Сяргей. — Круглы — гэта бесперапынны цыкл, а яшчэ адзін сэнс — сабрацца разам. Таму мы любім усё круглае: вінаград, кавун, прысмакі.
— Ці ёсць у вас традыцыі выпіваць моцныя алкагольныя напоі падчас свята?
— Так, у нас ёсць свая кітайская гарэлка. Яна намнога слабейшая і п’юць у нас значна меньш. Мабыць, у кітайцаў асаблівасці арганізма не дазваляюць спраўляцца з такім моцным алкаголем. Вось Коля ў нас любіць гарэлку, — жартуе Сяргей.
— Камусьці больш падабаецца гарэлка, камусьці піва, — сур’ёзна пярэчыць яму Коля. — Хтосьці аддае перавагу чырвонаму віну. Шампанскага ў нас няма, таму мы не адчыняем яго апоўначы, як гэта робіцца ў вас. Як на мой густ, дык мне піва болей падабаецца. Дарэчы, наша кітайскае піва слабенькае і па густу адрозніваецца ад вашага: беларускае смачнейшае.
— Мне тут мясцовыя жыхары распавялі, што вы ўвечары ходзіце не ў піўбар, а ў спартыўны зал на трэніроўкі, — кажу.
— Ну так, ходзім два разы на тыдзень. Часцей у пінг-понг гуляем, у нас стол ёсць у пакоі адпачынку.
Мае суразмоўцы распавялі таксама аб тым, што згодна з кітайскімі традыцыямі дзяўчыны і жанчыны не павінны піць і курыць, інакш іх будуць лічыць распуснымі кабетамі. Хаця зараз сярод кітайскай моладзі курыць — гэта модна. Тым не менш, настойліва падкрэсліваюць Коля і Сяргей, кітайскія дзяўчаты з цыгарэтай рэдка сустракаюцца.
Крысціна, якой, мабыць, надакучыла гастранамічная тэма, пачала распавядаць, што кожны год нясе з сабой новую назву жывёлы і кітайцы вешаюць на сцену малюнкі ці фотаздымкі з яе выявай, яшчэ ўпрыгожваюць пакоі чырвонымі ліхтарыкамі.
— Ці не тыя гэта нябесныя ліхтары, якія ў нас стала модным ў неба запускаць? — запытваюся.
— Не, — смяецца Крысціна. — Такія таксама ёсць, але гэтыя асаблівыя, навагоднія.
І тлумачыць, чаму менавіта чырвоныя: жыццё будзе гарачым і яскравым. Па адной з легендаў, містычная пачвара ў даўніну знішчыла цэлую вёску. У жывых засталася толькі адна сям’я, апранутая ў вопратку чырвонага колеру. Па другой легендзе, у пачатку года містычная пачвара, якая прыйшла ў вёску, каб знішчыць жывёлу, хаты і саміх вяскоўцаў, спужалася маленькага хлопчыка, апранутага ў чырвонае. Магчыма, пачвару спалохаў чырвоны колер, вырашылі кітайцы. З тых часоў многія апранаюцца на Свята Вясны ў чырвонае, і ліхтарыкі вешаюць на вокнах і дзвярах таксама чырвоныя, і світкі з пажаданнямі такога ж колеру — усё дзеля таго, каб адпужваць пачвару.
Сяргей распавёў, што кожны год святкуе кітайскі Новы год, ці дакладней Свята Вясны, разам са сваімі бацькамі. Гэта самае галоўнае свята для кітайцаў, якое бярэ карані з глыбокай даўніны. Па іх календары з гэтага дня пачынаецца вясна. У кітайцаў ёсць прыказка: “Усё пачынаецца з вясны, а чалавек пачынаецца з маладосці”.
Сяргей
— Самае цікавае, — распавядае далей Сяргей, — гэта феерверкі і салют роўна апоўначы. Хаця да мяне даходзілі чуткі, што ў гэтым годзе з-за смогу феерверкі будуць забаронены.
Згодна з міфамі, шум ствараецца для таго, каб адпужваць злых духаў, якія напярэдадні кітайскага Новага года выганяюцца з розных месцаў і шукаюць сабе новы прытулак. І калі знойдуць нейкі дом, дзе могуць пасяліцца, чыняць там беды на працягу ўсяго года.
Крысціна паказвае на ноўтбуку новы здымак:
— Гэта традыцыйны навагодні танец з драконам на поўдні Кітая. Вось такога доўгага дракона робяць з паперы.
— Дракон — гэта сімвал нашай нацыі, — з гонарам дадае Коля. — Усе кітайцы лічацца дзецьмі дракона.
Коля распавёў успамін са свайго дзяцінства пра тое, як яго бабуля на Свята Вясны заўсёды хавала манетку ў адзін з пельменяў. Каму яна дастанецца, таму будзе шчасціць увесь наступны год. Хлопчыку таксама такая манетка даставалася. Магчыма, таму ён дагэтуль лічыць сябе шчаслівым.
— У мяне поўная сям’я: маці, бацька, яны адчуваюць сябе добра, і я таксама, — разважае ён. — Да таго ж я валодаю рускай і англійскай мовамі, шмат езджу. Працаваў у Расіі, Кыргызстане, Украіне, зараз у Беларусі. Маё жыццё мне вельмі падабаецца.
Засталося дадаць, што ў нашу краіну, як і ў іншыя краіны былога Савецкага Саюза, мода на усходні каляндар ды гараскоп прыйшла ў перыяд перабудовы. Мы знялі кальку з асобных элементаў чужых традыцый, не ўглыбляючыся ў іх сэнс. Не здзіўлюся, калі ў Беларусі гадоў так праз 10 — 20 увойдзе ў моду і якое-небудзь шэсце з кітайскім драконам, тады як у нас ёсць свой родны — беларускі цмок.
— Цмок для беларусаў — такі ж свой, як і для кітайцаў дракон. Адзін з татэмных сімвалаў народных вераванняў, інфармацыю пра які захоўвалі і тыражавалі прарокі Беларусі, такія, як Караткевіч, — распавядае Алесь Плотка, паэт, PR-менеджар культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, ініцыятара камунікацыйнай кампаніі “Краіна цмокаў”. — Заўважце, як пасля прыцягнення ўвагі да гэтай міфічнай істоты стала змяняцца ўсё ў Беларусі: як узнялося пытанне геаграфічнага брэндынгу, як пачынае граць перайменаваная каманда “Цмокі-Мінск”, які прыгожы помнік пастаўлены ў Лепелі. Добра, што ў Беларусі, якая заўжды была мастом паміж канфесіямі і дзе суіснавалі хрысціянскія і паганскія светапогляды, цяпер пашыраецца кола сімвалаў, якімі ганарацца яе жыхары і якія прыцягваюць увагу звонку. Ужываючы каламбур, хачу выказаць спадзяванне на тое, што цмок — толькі першая ластаўка з такіх фігур, часова забытых, цікавасць да якіх вяртаецца цяпер. Бо іх вельмі шмат — сваіх, класных, беларускіх.
Аўтобус баскетбольнай каманды "Цмокi-Мінск"Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Группа "Галасы ЗМеста" подготовила для "Евровидения" две новые песни
- 10:19
- 22.03.2021
- 215976
-
В Гомеле после капремонта открылось общежитие для студентов медуниверситета
- 15:36
- 29.12.2020
- 196861
-
На "Ласточке" до Москвы и обратно. С 30 апреля между столицами Беларуси и России будет курсировать скоростной поезд
- 10:31
- 10.04.2021
- 194846
-
Сегодня в Гомеле начинают отключать отопление в квартирах
- 09:23
- 04.05.2021
- 160741
-
Почему нельзя выносить мусор вечером из дома
- 14:36
- 12.01.2021
- 160552
-
Футболисты сборной Беларуси сыграли вничью с командой Эстонии в матче отбора к ЧЕ-2020
- 09:04
- 11.10.2019
- 159938
-
Блогер-тракторист из Хойников уехал в Латвию, а теперь рассказывает сказки о том, что у него хотели забрать ребенка
- 12:54
- 12.01.2021
- 156139
-
КСУП «Агрокомбинат «Холмеч» опираются на профессионализм людей – и это приносит результат
- 17:29
- 26.09.2020
- 125622
-
Гомельские железнодорожники с помощью летних Дедов Морозов устроили больным детям праздник
- 11:11
- 14.06.2016
- 112315
-
О контроле на границе с Россией, необычных задержаниях и туристическом сезоне рассказал начальник Гомельской таможни
- 14:27
- 21.08.2020
- 91808



