Адпачынак у замку з прывідамі
У мінулую суботу пабывала ў Гальшанах, што ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Менавіта гэтае мястэчка абраў для святкавання свайго 10-годдзя гурт старажытнай музыкі “Стары Ольса”. Вядома, што яго заснавальнік Зміцер Сасноўскі родам з Гомеля. Са Зміцерам мы дамовіліся аб інтэрв’ю, таму пра гурт крыху пазней. Зараз жа хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі аб замку, пра які раней чытала ў рамане Уладзіміра Караткевіча. Калі ехалі ў Гальшаны, думала аб тым, што такіх ландшафтаў, як на Гродзеншчыне, у Гомельскай вобласці не бачыла. У нас больш раўнінная мясцовасць, а там — усё больш узгоркі. Вёскі, якія мы праязджалі, даволі вялікія, старых даваенных будынкаў там
У мінулую суботу пабывала ў Гальшанах, што ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Менавіта гэтае мястэчка абраў для святкавання свайго 10-годдзя гурт старажытнай музыкі “Стары Ольса”. Вядома, што яго заснавальнік Зміцер Сасноўскі родам з Гомеля. Са Зміцерам мы дамовіліся аб інтэрв’ю, таму пра гурт крыху пазней. Зараз жа хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі аб замку, пра які раней чытала ў рамане Уладзіміра Караткевіча. Калі ехалі ў Гальшаны, думала аб тым, што такіх ландшафтаў, як на Гродзеншчыне, у Гомельскай вобласці не бачыла. У нас больш раўнінная мясцовасць, а там — усё больш узгоркі. Вёскі, якія мы праязджалі, даволі вялікія, старых даваенных будынкаў там захавалася значна больш, чым ва ўсходняй Беларусі. Мне вельмі спадабалася дзівосная па сваёй прыгажосці вёска Крэва, з якой звязаны важнейшыя падзеi гiсторыi Вялікага княства Літоўскага. Злавіла сябе на думцы, што абавязкова сюды вярнуся, каб пахадзіць па яе вулачках.Да руін знакамітага Гальшанскага замка, якія на самай справе зусім не чорнага, а чырвонага колеру, прыехалі турысты з розных мясцін і прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. Адметна тое, што ў наступным годзе замку споўніцца 400 гадоў, зараз ён патрабуе неадкладнай кансервацыі і рэстаўрацыі.На працягу ўсяго дня не пакідала ўражанне, што машына часу перанесла ўсіх удзельнікаў “Фэсту прывідаў” у старажытныя часіны: пачалося свята раптоўным з’яўленнем Соф’і Гальшанскай і Ягайлы на руінах замка, паўсюль гулялі дзяўчаты ды хлопцы ў вопратцы сярэднявечча, камедыянты і скамарохі на высачэнных хадулях. Нават гандляры вырабамі народных рамёслаў былі ў вопратцы мінулых стагоддзяў. Жадаючыя мелі магчымасць прыняць удзел у рыцарскіх забавах, напрыклад, з лука пастраляць. На канцэртнай пляцоўцы выступалі гурты “Келіх Кола”, “Унія”, “Тэстаментум Тэрра”, а напрыканцы ўсе з задавальненнем танчылі і спявалі пад музыку гурта-імянінніка — “Старога Ольсы”. Скончыўся фэст неверагодным файер-шоу.Для таго каб прывабліваць турыстаў у гістарычныя кропкі Беларусі, сёння недастаткова ўжо паказваць толькі гістарычныя помнікі, трэба, каб былі распрацаваны яшчэ і канцэртныя, культурныя ці забаўляльныя праграмы, створаны іншыя ўмовы і інфраструктура, неабходныя для добрага адпачынку. У той дзень я наслухалася шмат гісторый пра прывіды, з якімі сутыкаліся ў Гальшанскім замку мясцовыя жыхары, археолагі, артысты. Яшчэ распавядаюць, што падземныя хады, аб якіх піша Караткевіч, зусім не выдумка, што яны існуюць насамрэч і што пры раскопках нават трактар пад зямлю аднойчы праваліўся.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Куда сходить в Гомеле?
- 11:21
- 16.06.2015
- 27689
-
Решение об образовании окружных избирательных комиссий по выборам депутатов Гомельского областного Совета депутатов
- 13:32
- 08.05.2026
- 22757
-
Воспитание ребенка — это любовь и личный хороший пример
- 14:39
- 25.05.2017
- 12355
-
С 1 апреля! Надеемся, мы вас повеселили!
- 10:21
- 31.03.2021
- 9485
-
Уволиться после отпуска
- 13:32
- 08.05.2026
- 8544
-
Бои без правил в сфере услуг
- 13:32
- 08.05.2026
- 6936
-
Без вреда для природы и с пользой для кармана
- 13:32
- 08.05.2026
- 6322
-
Гомельская губерния
- 14:27
- 10.02.2015
- 6251
-
Об образовании избирательных округов по выборам депутатов Гомельского областного Совета депутатов двадцать седьмого созыва
- 13:32
- 08.05.2026
- 6071
-
Расписание олимпийских соревнований с участием белорусских спортсменов
- 09:33
- 06.08.2016
- 5891



