На шляху да Палескай вадакачкі
Маршруты піянераў 20-х гадоў
З казармаў — у Манастырок
Напрыканцы мінулага года мы з сяброўкамі атрымалі дыплом першай ступені на конкурсе навукова-даследчых прац “Мележаўскія чытанні”. Наша работа прысвечана гісторыі роднай гімназіі.
Самым цікавым у гэтым даследванні, на мой погляд, было пазнаваць, чым жыла піянерыя дваццатых гадоў мінулага стагоддзя. З архіўных дакументаў і ўспамінаў ветэранаў даведваліся, што рабілі ў тыя часы нашы аднагодкі, куды хадзілі на экскурсіі.
Цікава, што амаль усе аб’екты, якія наведвалі піянеры ў той час, захаваліся і сёння. Некаторыя з іх змянілі назву, а некаторыя і зусім зараз ніяк не выкарыстоўваюцца. Напрыклад, казармы на стайні. Маецца на ўвазе месца размяшчэння воінскай часткі Чангарскай дывізіі, кавалерыйскага эскадрону. Там былі пабудаваны драўляныя стайні. Зараз гэта дом нумар 25 па вуліцы Парыжскай камуны, які знаходзіцца ў аварыйным стане. А вось Манастырок — старажытны раён Гомеля на правым беразе Сожа — добра вядомы моладзі і зараз.
Заводы, фабрыкі і станцыі
Любілі піянеры хадзіць на экскурсіі на заводы і фабрыкі. Адным з цікавейшых аб’ектаў быў “Рухавік рэвалюцыі”. Завод, які знаходзіўся на вуліцы Тэльмана, быў заснаваны яшчэ ў 1895 годзе ў якасці рамонтна-механічнай майстэрні. Вырабляліся тут маслёнкі, кандэнсацыйныя гарэлкі, ільнотрапалкі, станкі і іншае. Зараз гэта завод “Стромаўталінія”.
Больш знакаміты, канешне, былы завод “Пралетарый”. Такое імя ён атрымаў у 1923 годзе. А вось з 1934 года і па сённяшні дзень гэта станкабудаўнічы завод імя Кірава.
Запалкавую фабрыку “Везувій”, аб якой расказвалася ў артыкуле “…А “Гремучка” конкуренции не выдержала” Марыі Алейнікавай (“Гомельская праўда” ад 9.09.2009 г.), таксама наведалі піянеры. Знаходзілася яна на вуліцы Севастопальскай, што ў Навабеліцкім раёне.
На рагу вуліц Багадзельнай і Крушэўскай (зараз Арцёма) яшчэ ў канцы дзевятнаццатага стагоддзя была пабудавана так званая Палеская вадакачка, якая забяспечвала вадой Гомельскі чыгуначны вузел. Да сённяшняга часу яна, на жаль, не захавалася. Затое вытрымала іспыты часам электрычная станцыя на вуліцы Фрунзе. Зараз гэта ўсім вядомая ТЭЦ-1 г. Гомеля.
Хадзілі піянеры і ў пажарную часць. Знаходзілася яна разам са знакамітай каланчой на плошчы Савецкай (цяпер імя Леніна, раней — Саборнай). Да сённяшняга часу да нас дайшоў гэты аб’ект, які зараз з’яўляецца будынкам аблтэлекама.
Гальштук з палоскамі
У пошуках сваіх дайшла да артыкула В. Шчакудава “Так нараджалася піянерыя” (“Гомельская праўда” за 1967 год). Пісалася, што “на адной з гомельскіх вуліц недалёка ад цяперашняга піянерскага парку (зараз сквер імя А. А. Грамыкі — заўв. аўтара) знаходзілася даследчая школа”. Вось там у пачатку 20-х гадоў былі арганізаваны першыя патрулі, так званыя звенні “юных разведчыкаў”.
Штогод піянеры святкавалі Міжнародны юнацкі дзень (які скарочана называлі абрэвіятурай МЮД), а таксама вырашалі пытанні, якія вырашаюцца і зараз на звычайных школьных бацькоўскіх сходах, толькі слова “піянер” замяняецца на слова “вучань”: “Піянер і сям’я”, “Піянер у школе, на вёсцы”.
Некаторыя лічаць, што зараз у нашай краіне піянераў няма. Не, ёсць! Існуе Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя, і штогод яна павялічвае свае рады новымі дзяўчынкамі і хлопчыкамі.
Я таксама некалі ўступала ў піянеры, ёсць
у мяне і сапраўдны гальштук, чырвоны, з палоскамі, якія адпавядаюць узросту. Але гэтыя гальштукі ніхто зараз не носіць: “чырвоная хустка” вызывае толькі ўсмешкі аднакласнікаў, а не жаданне пераймаць.
Можа нам на прыкладзе нашых дзядуль і бабуль таксама хадзіць на экскурсіі і наведваць цікавыя месцы нашага горада? Гэта дапамагло б адчуць адзінства з той самай піянерыяй 20-х гадоў, для якой гальштук быў пачэсным.
Анастасія БАНДАРЭНКА,
навучэнка гімназіі № 10 г. Гомеля
Реклама
-
Белоснежка и семь джедаев (фото)
- 11:47
- 08.05.2026
- 9755
-
Все слушают Петровича
- 11:47
- 08.05.2026
- 9061
-
Снял на 2 миллиона
- 11:47
- 08.05.2026
- 8598
-
С корабля на… раскладушку?
- 11:47
- 08.05.2026
- 6605
-
Гомельская школьница Аня Паруль мечтает встретить НЛО
- 11:47
- 08.05.2026
- 5640
-
Белорусская МОДЕЛЬ мира
- 11:47
- 08.05.2026
- 4950
-
«Имей в виду». Их знают в Москве и Нью-Йорке
- 11:47
- 08.05.2026
- 4698
-
Не хочу в провинцию!
- 11:47
- 08.05.2026
- 4524
-
Орел или решка?
- 11:47
- 08.05.2026
- 4502
-
Джем, который не намажешь
- 11:47
- 08.05.2026
- 4383



