Шчасце на розе каляднай казы
У адным з нумароў “ГП” мы распавядалі пра маладога ткача, заснавальніка фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Вандроўнік” Пятра Цалку. Пасля выхаду артыкула ў Пеціным “гуртку прыбыла”: студэнтаў-вандроўнікаў стала больш. Між тым і кола іх дзейнасці пашырылася — гуртоўцы заняліся дабрачыннасцю. У дзень Хрышчэння Гасподняга ў сценах інтэрната № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ладзілася свята Каляд для хлопчыкаў і дзяўчынак з Гомельскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў. — Дзякуючы лёсу і бацькам мы самі не маем вялікай патрэбы ў ласунках, — распавёў Пеця, — але ёсць тыя, каму проста неабходны ўвага і цеплыня. Таму мы вырашылі набыць салодкія
У адным з нумароў “ГП” мы распавядалі пра маладога ткача, заснавальніка фальклорна-этнаграфічнага гуртка “Вандроўнік” Пятра Цалку. Пасля выхаду артыкула ў Пеціным “гуртку прыбыла”: студэнтаў-вандроўнікаў стала больш. Між тым і кола іх дзейнасці пашырылася — гуртоўцы заняліся дабрачыннасцю. У дзень Хрышчэння Гасподняга ў сценах інтэрната № 1 ГДУ імя Ф. Скарыны ладзілася свята Каляд для хлопчыкаў і дзяўчынак з Гомельскай школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў.
— Дзякуючы лёсу і бацькам мы самі не маем вялікай патрэбы ў ласунках, — распавёў Пеця, — але ёсць тыя, каму проста неабходны ўвага і цеплыня. Таму мы вырашылі набыць салодкія сюрпрызы для дзетак-сірот. Але ж не проста падарыць ласункі, а прывабіць да народных традыцый.
Як расказалі выхавацелі школы-інтэрната Любоў Цішкова і Іна Лебедзь, дзяцей часта наведваюць студэнты розных навучальных устаноў горада, але на мерапрыемства такога плану яны патрапілі ўпершыню.
У час свята ніхто не застаўся раўнадушным і сумным, гледзячы на скокі каляднай казы ў стыле дыска і смеючыся пад трапныя жарты дзядулі-гаспадара. Дзеткі змаглі паспрабаваць сябе і ў ролі ткача ў Пецінай стылізаванай хатцы-майстэрні. Дарэчы, акцыі такога кшталту Пётр Цалка плануе зрабіць звыклымі для гуртка “Вандроўнік”.
Юлія МІТРАХОВІЧ,
студэнтка ГДУ імя Ф. Скарыны
Реклама
Самое читаемое
-
Белоснежка и семь джедаев (фото)
- 13:32
- 08.05.2026
- 9756
-
Все слушают Петровича
- 13:32
- 08.05.2026
- 9062
-
Снял на 2 миллиона
- 13:32
- 08.05.2026
- 8598
-
С корабля на… раскладушку?
- 13:32
- 08.05.2026
- 6606
-
Гомельская школьница Аня Паруль мечтает встретить НЛО
- 13:32
- 08.05.2026
- 5640
-
Белорусская МОДЕЛЬ мира
- 13:32
- 08.05.2026
- 4950
-
«Имей в виду». Их знают в Москве и Нью-Йорке
- 13:32
- 08.05.2026
- 4699
-
Не хочу в провинцию!
- 13:32
- 08.05.2026
- 4524
-
Орел или решка?
- 13:32
- 08.05.2026
- 4502
-
Джем, который не намажешь
- 13:32
- 08.05.2026
- 4383



