Зорны вандроўнік

  • 2585
  • Гомельская правда Юлія МІТРАХОВІЧ
Поделиться
“ГП” ужо не раз пісала пра фальклорна-этнаграфічны гурток “Вандроўнік”, заснаваны студэнтам ГДУ імя Ф. Скарыны Пятром Цалкам. І вось зноў ёсць добрая падстава, каб прысвяціць яму некалькі радкоў. Нядаўна хлопец перамог у конкурсе творчай моладзі г. Гомеля “Зорнае юнацтва” (намінацыя “Маладзёвыя ініцыятывы”). Трымаючы ў руках статуэтку, юнак казаў, што марыць пакарыць і рэспубліканскі ўзровень. Здзяйсненне задуманага аказалася хуткай справай. На XIII рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту гурток “Вандроўнік” быў адзначаны дыпломам першай ступені.— Мы прадставілі відэапрэзентацыю дзейнасці нашага гуртка, — расказаў Пётр Цалка. — Мяркую, запомніліся таксама сваімі беларускімі кашулямі ды народнымі песнямі.Скарбонка дыпломаў ды ўзнагарод папаўняецца, але
_IMG_7555“ГП” ужо не раз пісала пра фальклорна-этнаграфічны гурток “Вандроўнік”, заснаваны студэнтам ГДУ імя Ф. Скарыны Пятром Цалкам. І вось зноў ёсць добрая падстава, каб прысвяціць яму некалькі радкоў.
Нядаўна хлопец перамог у конкурсе творчай моладзі г. Гомеля “Зорнае юнацтва” (намінацыя “Маладзёвыя ініцыятывы”). Трымаючы ў руках статуэтку, юнак казаў, што марыць пакарыць і рэспубліканскі ўзровень. Здзяйсненне задуманага аказалася хуткай справай. На XIII рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры і педагагічнага вопыту гурток “Вандроўнік” быў адзначаны дыпломам першай ступені.
— Мы прадставілі відэапрэзентацыю дзейнасці нашага гуртка, — расказаў Пётр Цалка. — Мяркую, запомніліся таксама сваімі беларускімі кашулямі ды народнымі песнямі.
Скарбонка дыпломаў ды ўзнагарод папаўняецца, але ж для Пятра галоўнай каштоўнасцю застаецца спадчына.
Юлія МІТРАХОВІЧ

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей