Запішы відэа па-беларуску і атрымай смартфон
Ка дню нараджэння Максіма Багдановіча топ-менеджэры velcom прачыталі яго верш «Зімой» і запісалі відэа. Выбар твора вядомага ва ўсім свеце беларускага паэта невыпадковы — 9 снежня адзначаецца дзень яго нараджэння. У здымках відэа ўзялі ўдзел генеральны дырэктар і топ-менеджэры кампаніі, для якіх беларуская мова не з’яўляецца роднай.
Ка дню нараджэння Максіма Багдановіча топ-менеджэры velcom прачыталі яго верш «Зімой» і запісалі відэа. Выбар твора вядомага ва ўсім свеце беларускага паэта невыпадковы — 9 снежня адзначаецца дзень яго нараджэння. У здымках відэа ўзялі ўдзел генеральны дырэктар і топ-менеджэры кампаніі, для якіх беларуская мова не з’яўляецца роднай.
«Падтрымка праектаў, звязаных з беларускай нацыянальнай культурай і ідэнтычнасцю, — адзiн з ключавых складнікаў КСА-стратэгіі velcom. Мы рады, што новы этап праекта „Чытаем па-беларуску з velcom“ атрымаў такі пазітыўны водгук, — адзначае генеральны дырэктар velcom Гельмут Дуз. — Гэта відэа — сімвалічны крок, які яшчэ раз падкрэслівае нашу ўвагу і павагу да беларускай мовы і літаратуры. Мы запрашаем усіх далучыцца да праекта, прачытаць творы беларускіх аўтараў і выкласці сваё відэа ў падтрымку ініцыятывы».
Кампанія — ініцыятар праекта «Чытаем па-беларуску з velcom». У ёй ужо прынялі ўдзел больш за 1800 школьнікаў з усёй Беларусі.
Першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» працягнецца да 20 снежня 2017 года. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі сярод навучэнцаў 7 і 8 класаў. Удзельнікам прапануецца запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. Затым неабходна размясціць відэа на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Вконтакте, Facebook, Instagram) і пазначыць публікацыю афіцыйным хэштэгам конкурсу — #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Лепшыя, на думку журы, канкурсанты будуць названы да 29 снежня 2017 года і прымуць удзел у рэгіянальных этапах конкурсу ў 2018 годзе. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Новобелицком ЗАГСе семьи Черкас и Шпак отметили сразу три свадьбы
- 10:24
- 29.01.2018
- 32078
-
Парикмахер из Гомеля стала победителем республиканского конкурса «Трудовые таланты 2018»
- 17:52
- 17.03.2018
- 23372
-
Как гомельчане спасали лен в Чечерском районе
- 20:51
- 06.11.2017
- 21128
-
Предсказывала судьбу и видела прошлое: в Гомеле празднуют 100-летие со дня рождения Манефы Гомельской
- 10:24
- 11.08.2018
- 19528
-
«Земляника» оказалась фальшивкой. Рассылка в Viber запятнала имя учителя ОБЖ в Гомеле
- 19:20
- 11.12.2017
- 18833
-
Каким чудом мы спаслись? Воспоминания детей, прошедших концлагерь
- 18:21
- 27.04.2018
- 18289
-
Когда в Гомеле отключат горячую воду?
- 11:43
- 07.04.2020
- 17847
-
Вандроўка сорак шостая. Слава. Лоеўскі раён
- 17:01
- 14.11.2017
- 14918
-
В Светлогорске новый прокурор
- 18:08
- 20.10.2017
- 13601
-
Финал конкурса «Миссис Гомель — 2017»
- 19:47
- 15.12.2017
- 13148



