Як тураўскія пенсіянеры ў Жыткавічы за перамогай ездзілі
У нашым драматычным калектыве пяць ўдзельнікаў — трое пенсіянераў: я, мая сястра Маруся, Марусін чалавек Уладзімір і дзве работніцы Дварэцкага ГДК — Марына Сакалоўская и Ліля Мароз. Дзесятага снежня наша маленькая творчая група накіравалася ў Жыткавічы для ўдзелу ў раённым аглядзе-конкурсе драматычных калектываў «Нам засталася спадчына», прысвечаным 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.
У нашым драматычным калектыве пяць удзельнікаў — трое пенсіянераў: я, мая сястра Маруся, Марусін чалавек Уладзімір і дзве работніцы Дварэцкага ГДК — Марына Сакалоўская и Ліля Мароз. Дзесятага снежня наша маленькая творчая група накіравалася ў Жыткавічы для ўдзелу ў раённым аглядзе-конкурсе драматычных калектываў «Нам засталася спадчына», прысвечаным 135-годдзю Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Пераможца раённага конкурсу — драматычны калектыў Дварэцкага ГДК: Марына Сакалоўская, Любоў Аўдзейчык, Шуткіны Уладзімір і Марыя, Ліля Мароз.
Цяпер раскажу, як мы дабіраліся да райцэнтра. Гэтай паездкі магло і не быць, бо шостага снежня адбылося надзвычайнае здарэнне: даў трэшчыну бетонны мост праз Прыпяць, які злучаў Жыткавічы і Тураў. За дзень да паездкі сустракала на нашым беразе Прыпяці сваху. Яна пасля аперацыі ў райбальніцы дабіралася дамоў, праз рэчку — на лодцы. І калі загадчыца клуба патэлефанавала: ехаць ці не, я адказала: едзем, на лодках дабяромся, ды і ў навінах абяцаюць да дванадцаці гадзін пантонны мост збудаваць.
Экстрым, энтузіязм, жаданне перамагчы адолелі нас, і мы адправіліся у райцэнтр. З касцюмамі і рэквізітам пешшу па бездарожжу два кіламетры да Прыпяці. На берагу рэчкі чакаем пераправу, бачым як будуецца пантонны мост. Каля вады холадна. Мая нага пакаўзнулася, я глянула ўніз і кажу сяброўкам: «Мусіць грошы...?». Сагнулася — бачу: ляжаць у снезе рассыпаныя гарбузовыя семкі і між імі 10 капеек — адзінкаю кверху. Падымаю і кажу: «Едзем за перамогай! Толькі першае месца, а капейка — наш талісман».
Надзелі жылеты, селі ў гумавую лодку і паплылі на другі бераг Прыпяці. Зноў пешшу два кіламетры па камяністай насыпанай дарожцы. Навокал дрэвы, кусты, трава — усё нібы срэбрам абсыпанае. Любата! Мы — нястомленыя, мы бадзёрыя ад свежага паветра і прыгажосці родных мясцін!
І тут нам пашанцавала: у шафёра халасты рэйс на Жыткавічы, і мы ўжо з камфортам прыехалі на месца.
У зале 24 гурты ўдзельнікаў. Мы выступаем чатырнаццатымі. Ёсць час дух перавесці. Выходзім, выкладаемся на сцэне як можам. Затым чакаем фінал... Бачылі б вы, як мы, пенсіянеры сярод моладзі, атрымлівалі ўзнагароду — дыплом першай ступені ў намінацыі «Драматычны калектыў»! Мы скакалі як дзеці, не хавалі сваіх эмоцый!
Дзякуй работнікам МЧС и салдатам за пантонны мост. У той жа дзень у 15 гадзін па пантоннаму масту мы ўзнёслыя і шчаслівыя ехалі з перамогай у родны Тураў!
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Новобелицком ЗАГСе семьи Черкас и Шпак отметили сразу три свадьбы
- 10:24
- 29.01.2018
- 32078
-
Парикмахер из Гомеля стала победителем республиканского конкурса «Трудовые таланты 2018»
- 17:52
- 17.03.2018
- 23372
-
Как гомельчане спасали лен в Чечерском районе
- 20:51
- 06.11.2017
- 21128
-
Предсказывала судьбу и видела прошлое: в Гомеле празднуют 100-летие со дня рождения Манефы Гомельской
- 10:24
- 11.08.2018
- 19528
-
«Земляника» оказалась фальшивкой. Рассылка в Viber запятнала имя учителя ОБЖ в Гомеле
- 19:20
- 11.12.2017
- 18833
-
Каким чудом мы спаслись? Воспоминания детей, прошедших концлагерь
- 18:21
- 27.04.2018
- 18289
-
Когда в Гомеле отключат горячую воду?
- 11:43
- 07.04.2020
- 17847
-
Вандроўка сорак шостая. Слава. Лоеўскі раён
- 17:01
- 14.11.2017
- 14918
-
В Светлогорске новый прокурор
- 18:08
- 20.10.2017
- 13601
-
Финал конкурса «Миссис Гомель — 2017»
- 19:47
- 15.12.2017
- 13148



