Чаму Рыгора Шруба пачалі зваць Пчолкай
Ніхто ўжо ў Азяранах, што ў Жыткавіцкім раёне, і не памятае, калі Рыгора Шруба пачалі зваць Пчолкай, толькі зараз па прозвішчу мужчыну мала хто пазнае. А мянушка трапна характэрызуе і захапленне чалавека “меданоснымі” істотамі, і яго натуру — такую ж руплівую і працавітую.
Ніхто ўжо ў Азяранах, што ў Жыткавіцкім раёне, і не памятае, калі Рыгора Шруба пачалі зваць Пчолкай, толькі зараз па прозвішчу мужчыну мала хто пазнае. А мянушка трапна характэрызуе і захапленне чалавека “меданоснымі” істотамі, і яго натуру — такую ж руплівую і працавітую.
Адзін гаспадар на 120 сем’яў. Гэта пра яго загадка. Менавіта столькі вулляў зараз мае вясковец, які жартам называе сябе пчолазалежным. Пра салодкую фабрыку ён ведае амаль усё, бо займаецца гэтым промыслам, лічы, усё жыццё. Рыгор Рыгоравіч — пчаляр у трэцім пакаленні. Продкі трымалі карысных насякомых яшчэ ў калодах. Сакрэты бортніцкай справы ўраджэнец Хільчыц спасцігаў ад дзеда ды бацькі. Яе, не раздумваючы, і выбраў пасля школы ў якасці будучай прафесіі. Тэхнікум скончыў з чырвоным дыпломам пчаляра.
Пасля арміі маладому спецыялісту даверылі 14 калгасных вулляў у Азяранах. За непрацяглы час ён здолеў павялічыць іх колькасць у некалькі разоў. На пчальніку ААТ “Тураўшчына” мужчына рупіўся не адно дзесяцігоддзе, а летась вырашыў засяродзіцца на ўласнай падсобнай гаспадарцы. І, кажа, не прагадаў.
— Калі не сядзець пад магазінам, даход заўжды будзе, — выдае формулу паспяховага бізнесу субяседнік. — Ва ўсялякім разе на хлеб з маслам мне хапае.
Дарэчы, зарабляе Рыгор Шруб зусім не на мёдзе, як можа падасца. Цяпер салодкі ласунак толькі, так бы мовіць, дадатковы прадукт. Асноўная спецыялізацыя — выраб пчолапакетаў, такіх міні-вулляў з насельнікамі і рамкамі, якія прызначаны для збору ўраджаю таварнага мёду. Іх ахвотна набываюць у многіх рэгіёнах Расійскай Федэрацыі з кароткім летам. Рэалізацыяй расплоду азяранец займаецца каля пяці гадоў.
— Не бойцеся, гэтыя не джаляць, — дастаючы голымі рукамі рамку, падбадзёрвае нас з рэдакцыйным вадзіцелем Рыгор, — парода бакфаст — міралюбівая. Хаця я і з другімі працую смела і часцей без спецыяльнага касцюма. Толькі раз, помню, і напалі, як рой лавіў, але, бачыце (усміхаецца — прым. аўтара) жывы.
Кажуць, што ўкусы пчол, зразумела, калі няма на іх алергіі і ў адзінкавых выпадках, аказваюць карыснае ўздзеянне. Гэта толькі прыватнае меркаванне, а вось іншая пчолатэрапія дакладна даказаная. Апроч вядомых прадуктаў з вулля чалавека лечыць нават само гудзенне зборшчыц кветкавага пылку. Нядаўна Рыгоравіч змайстраваў апі-вагончык. Над шасцю пчалінымі хаткамі зрабіў у ім дзве ляжанкі накшталт чыгуначнага купэ. Праз адтуліны ў абшытае дрэвам памяшканне паступае мядовы водар. Гаспадар заўважыў, што пад мерны шум працалюбівых крылатак сілы ўзнаўляюцца ўдвая хутчэй, аздараўленчы эфект відавочны.
Хобі нашага героя даўно перарасло ў прызванне, іншыя калегі-заўзятары лічаць Шруба экспертам. Толькі вось той шкадуе іншы раз: няма каму перадаваць веды ў спадчыну. Адзіная дачка пазалетась нарадзіла дзяўчынку. Відаць, уся надзея на будучага ўнука, якому працягваць спадчынную традыцыю пчалярства.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
В Новобелицком ЗАГСе семьи Черкас и Шпак отметили сразу три свадьбы
- 10:24
- 29.01.2018
- 32078
-
Парикмахер из Гомеля стала победителем республиканского конкурса «Трудовые таланты 2018»
- 17:52
- 17.03.2018
- 23371
-
Как гомельчане спасали лен в Чечерском районе
- 20:51
- 06.11.2017
- 21128
-
Предсказывала судьбу и видела прошлое: в Гомеле празднуют 100-летие со дня рождения Манефы Гомельской
- 10:24
- 11.08.2018
- 19528
-
«Земляника» оказалась фальшивкой. Рассылка в Viber запятнала имя учителя ОБЖ в Гомеле
- 19:20
- 11.12.2017
- 18833
-
Каким чудом мы спаслись? Воспоминания детей, прошедших концлагерь
- 18:21
- 27.04.2018
- 18289
-
Когда в Гомеле отключат горячую воду?
- 11:43
- 07.04.2020
- 17847
-
Вандроўка сорак шостая. Слава. Лоеўскі раён
- 17:01
- 14.11.2017
- 14918
-
В Светлогорске новый прокурор
- 18:08
- 20.10.2017
- 13601
-
Финал конкурса «Миссис Гомель — 2017»
- 19:47
- 15.12.2017
- 13148



