У Лоеўскім музеі бітвы за Днепр адбудзецца творчая сустрэча з Алесем Кукарам

  • 1982
  • 17:26
  • 20.02.2020
  • Гомельская правда
Поделиться
22 лютага ў Лоеўскім музеі бітвы за Днепр адбудзецца творчая сустрэча з Алесем Кукарам — педагогам, краязнаўцам, старшынёй раённага клуба аматараў паэзіі “Гучальнае слова”.
22 лютага ў Лоеўскім музеі бітвы за Днепр адбудзецца творчая сустрэча з Алесем Кукарам — педагогам, краязнаўцам, старшынёй раённага клуба аматараў паэзіі “Гучальнае слова”.
 
Аляксандр Уладзіміравіч нарадзіўся ў вёсцы Горваль Рэчыцкага раёна і ўжо 55 год жыве і працуе ў Лоеве. Тут краязнаўца сустракаўся з многімі выдатнымі асобамі, удзельнічаў у арганізацыі і правядзенні міжнародных і раённых мерапрыемстваў. Пад кіраўніцтвам Аляксандра Уладзіміравіча пры педагагічным вучылішчы (зараз педагагічны каледж) пачаў працаваць пошукавы клуб “Патрыёт” і фарміравалася музейнае памяшканне “Спадчына”. Прымаў Аляксандр Кукара ўдзел і ў станаўленні Музея бітвы за Днепр, які 35 год назад быў адкрыты ў Лоеве.

Пра гэта і не толькі — падчас сустрэчы, якая будзе напоўненая ўспамінамі, вершамі і песнямі аб падзеях і людзях, звязаных з Лоеўшчынай.

Пачатак сустрэчы ў 13.00

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей