Фестываль. які парадаваў усіх

  • 1511
  • 10:44
  • 08.11.2016
  • Гомельская правда
Поделиться
Рэгіянальны фестываль творчасці людзей старэйшага пакалення «Спадчына» прайшоў у Лоеве. У ім прынялі ўдзел народныя калектывы дзесяці тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Гомельскай вобласці, — паведаміла газета “Лоеўскі край”.
У фае гарадскога цэнтра культуры кожны творчы калектыў прадставіў выставу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Некаторыя нават праводзілі майстар-класы па вырабу цудоўных рэчаў.
Ручнікі і вышыванкі, карціны і іконы, вырабы з саломы і лазы, бісеру... Усё гэта сведчанне любові да рамёстваў продкаў, імкненне народных умельцаў зберагчы традыцыі і звычаі, перадаць нашчадкам.
Першае месца за ўдзел у гэтым конкурсе занялі прадстаўнікі Савецкага раёна г. Гомеля, другое — калектыў Брагінскага тэрытарыяльнага цэнтра.
А як таленавіта выконваліся музычныя нумары ў намінацыі “Беларуская народная песня”! Першае месца ў гэтай намінацыі у рэчычан, другое — у калектыва Лельчыцкага тэрытарыальнага цэнтра, трэцяе — у прадстаўнікоў Цэнтральнага раёна г. Гомеля.
Выступоўцы ў намінацыі «Ігра на народных музычных інструментах” парадавалі віртуозным выкананнем народных кампазіцый на гармоніку, дудзе, барабане, бразготках, трашчотцы. Першае месца атрымалі гаспадары фестывалю — прадстаўнікі Лоеўскага раёна, нараўлянцам журы прысудзіла другое месца, а трэцяе — калектыву з Мазырскага раёна.
У кулінарнай намінацыі «Бульбяны рай» канкурсанты сапраўды здзівілі колькасцю смачных страў і пачастункаў, прыгатаваных з бульбы. Першае месца ў майстроў кулінарных шэдэўраў з Нараўлянскага тэрытарыяльнага цэнтра, другое — у Хойніцкага, трэцяе — у Веткаўскага.
Старшыня Лоеўскага раённага Савета дэпутатаў Аксана Юкоўская, намеснік старшыні Лоеўскага райвыканкама Ігар Мельнік і начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Віктар Казуля падзякавалі ўдзельнікаў фестывалю за добры настрой. Фестываль “Спадчына” у чарговы раз прадэманстраваў ўсім, наколькі маладыя душой, поўныя аптымізму і жыццялюбства прадстаўнікі самага выдатнага ўзросту — залатога.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей