Шчаслівая зорка, ці Як жывецца 300-тысячнаму жыхару Гомеля?
Неяк, перабіраючы свой архіў, наткнулася на нумар “Гомельскай праўды” 70-х гадоў. Увагу прыцягнуў здымак М. Папкова. На пярэднім плане — шчаслівая маці са сваёй маленькай, толькі што народжанай дачкой, побач — урачы Гомельскага гарадскога радзільнага дома. Надпіс пад здымкам інфармаваў, што ў Гомелі нарадзіўся юбілейны, 300-тысячны жыхар. Бацькі дзяўчынкі — работніца фабрыкі 8 Сакавіка Вольга Мацвееўна і мадэльшчык завода “Цэнтраліт” Мікалай Кузьміч Абакуменкі. Узіраюся і дзіву даюся: дык гэта ж мая суседка па пад’езду, з якою мы ў добрых адносінах! І вось яна ўжо ўспамінае, як тады, амаль 40 год назад, з нагоды нараджэння дачкі ў радзільны дом да яе
Неяк, перабіраючы свой архіў, наткнулася на нумар “Гомельскай праўды” 70-х гадоў. Увагу прыцягнуў здымак М. Папкова. На пярэднім плане — шчаслівая маці са сваёй маленькай, толькі што народжанай дачкой, побач — урачы Гомельскага гарадскога радзільнага дома. Надпіс пад здымкам інфармаваў, што ў Гомелі нарадзіўся юбілейны, 300-тысячны жыхар. Бацькі дзяўчынкі — работніца фабрыкі 8 Сакавіка Вольга Мацвееўна і мадэльшчык завода “Цэнтраліт” Мікалай Кузьміч Абакуменкі.
Узіраюся і дзіву даюся: дык гэта ж мая суседка па пад’езду, з якою мы ў добрых адносінах! І вось яна ўжо ўспамінае, як тады, амаль 40 год назад, з нагоды нараджэння дачкі ў радзільны дом да яе прыходзілі сябры па працы і знаёмыя. Сколькі тады яны с мужам атрымалі віншаванняў! Гарадскія ўлады падарылі маладой сям’і шыкоўную вазу з выгравіраваным надпісам: “300-тысячнаму жыхару Гомеля”.
Але галоўны сюрпрыз і падарунак іх чакаў наперадзе — новая добраўпарадкаваная кватэра, якую маладая сям’я атрымала без чаргі. Колькі было радасці!
Як склаўся далейшы лёс дачкі Абакуменкаў Алены? Цяпер яна носіць прозвішча Дзюбянкова. Мае дыплом аб заканчэнні каледжа, працуе ў сістэме гандлю. З мужам Ігарам выхоўваюць двух дзетак. Сын Раман вучыцца ў вучылішчы, дачка Святлана яшчэ школьніца. Сям’я жыве ў згодзе і каханні, мае сваю кватэру.
У Алены ёсць і старэйшая сястра, у сям’і якой таксама ўсё добра.
Я пацікавілася: ці паўплывала нейкім чынам на лёс Алены яе “юбілейнае” нараджэнне? Жанчына шчыра прызналася, што гэтая акалічнасць у свой час дабаўляла ёй руплівасці ў вучобе. Заўсёды хацелася стаць лепшай! І зараз, калі працуе і выхоўвае сваіх дзетак, ім ужо нагадвае аб своеасаблівай адказнасці перад людзьмі і лёсам. Зорку, пад якой чалавек нараджаецца, шчаслівай робіць менавіта ён.

Галіна Карнач,
гамяльчанка
гамяльчанка
Реклама
Самое читаемое
-
Отзовись, Андрей, или Почему так воздается за добрые дела
- 02:42
- 09.05.2026
- 4801
-
Зверская расправа
- 02:42
- 09.05.2026
- 3936
-
Время собирать мусор, или Страдания улицы Бакунина
- 02:42
- 09.05.2026
- 3382
-
Года — не беда, или Рубеж просит помощи
- 02:42
- 09.05.2026
- 3312
-
Мучительный маршрут, или Кому нужен чужой огород?
- 02:42
- 09.05.2026
- 3310
-
Та заводская проходная, что в люди вывела меня
- 02:42
- 09.05.2026
- 3148
-
Обиженный фонтан, или Появится ли в Гомеле улица имени Шамякина?
- 02:42
- 09.05.2026
- 3094
-
Дырявая крыша, или Замолвите слово о болоте
- 02:42
- 09.05.2026
- 3048
-
Развлечение, или Кому мешали яблони и груши?
- 02:42
- 09.05.2026
- 3003
-
Столетник для ветерана, или Автобус 4а просит внимания
- 02:42
- 09.05.2026
- 2981