Старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей сёння ўпершыню ўручаў дыпломы і кветкі творцам, якія падрыхтавалі ў мінулым годзе рукапісы лепшых кніг
Старшыня аблвыканкама Генадзь Салавей сёння ўпершыню ўручаў дыпломы і кветкі творцам, якія падрыхтавалі ў мінулым годзе рукапісы лепшых кніг
Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага заснавана аблвыканкамам у 2013 годзе і штогод уручаецца толькі на Гомельшчыне, зямлі, якая ў свой час дала свету чатырох народных пісьменнікаў Беларусі. Таму і гэтая ўрачыстаць напярэдадні паседжання аблвыканкама з уручэннем толькі што выдадзеных кніг стала асабліва яркай і запамінальнай для літаратараў рэгіёна.
Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага заснавана аблвыканкамам у 2013 годзе і штогод уручаецца толькі на Гомельшчыне, зямлі, якая ў свой час дала свету чатырох народных пісьменнікаў Беларусі. Таму і гэтая ўрачыстаць напярэдадні пасяджання аблвыканкама з уручэннем толькі што выдадзеных кніг стала асабліва яркай і запамінальнай для літаратараў рэгіёна.

Сёлета прэмія ўручана ў пяці намінацыях. Шчыра віншуем пераможцаў: членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі Алену Матвіенка (паэзія), Міхаіла Кавалёва (проза), Соф’ю Шах (дзіцячая літаратура), Вольгу Раўчанку (публіцыстыка і літаратурная крытыка), журналіста газеты “Гомельскія ведамасці” Вольгу Астапенку (адкрыццё года, паэзія). Адметна, што на ўрачыстаці ўшанавалі ганаровай граматай аблвыканкама за высокі прафесіяналізм і вядучага фотакарэспандэнта “БЕЛТА” Сяргея Халадзіліна. Віншуем!









Прэзентацыя выдадзеных кніг лаўрэатаў у абласной універсальнай бібліятэцы імя Леніна стала працягам цудоўнага літаратурнага свята. Шчыра прывітала пераможцаў конкурса першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Інга Заўгародняя. Як заўсёды, у галоўным кніжным храме далі слова кожнаму творцу, зрабілі яркім і самабытным кожнае выступленне. Многія чытачы ленінкі сталі ў чаргу, каб атрымаць аўтограф у лаўрэатаў.
Старшыня абласной пісьменніцкай арганізацыі Уладзімір Гаўрыловіч выказаў словы шчырай падзякі аблвыканкаму за матэрыяльную патрымку літаратурнай традыцыі, выданне кніг, а калектыву абласной бібліятэкі за цудоўнае свята з удзелам акцёраў, юных выхаванцаў гомельскага дзіцячага сада №49, навучэнцаў каледжа мастацтаў імя Н. Сакалоўскага.
Цяпер пісьменнікаў чакаюць сустрэчы ў самых розных чытацкіх аўдыторыях, знаёмства з іх кнігамі і іншых жыхароў Гомельшчыны ў Год малой радзімы.




Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 04:48
- 15.05.2026
- 31825
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 04:48
- 15.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 04:48
- 15.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 04:48
- 15.05.2026
- 23964



