Нацыянальны гістарычны музей упершыню прэзентуе у музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля комплекс графічных твораў беларускіх мастакоў 1920 — 1930-х гг.

  • 3451
Поделиться
Выявы гарадоў і вёсак, культавых збудаванняў і этнаграфічныя замалёўкі былі зроблены мастакамі ў час навуковых экспедыцый, якія Беларускі дзржаўны музей здзяйсняў у 1920-я гады разам з Інстытутам беларускай культуры, а таксама у час самастойных вандровак па краіне.
Выявы гарадоў і вёсак, культавых збудаванняў і этнаграфічныя замалёўкі былі зроблены мастакамі ў час навуковых экспедыцый, якія Беларускі дзржаўны музей здзяйсняў у 1920-я гады разам з Інстытутам беларускай культуры, а таксама у час самастойных вандровак па краіне.
Супрацоўнікі Беларускага дзяржаўнага музея, выбітныя майстры графікі міжваеннай Савецкай Беларусі М. Філіповіч, Я. Кругер, Г. Віер, А. Астаповіч, А. Тычына, М. Дучыц, М. Аксельрод, М. Горшман, прадстаўнікі Віцебскай мастацкай школы Р. Семашкевіч, М. Пашкевіч, І. Сонкін, графікі Заходняй Беларусі Я. Драздовіч, П. Сергіевіч, Л. Родзевіч пакінулі вельмі каштоўны матэрыял краязнаўчай тэматыкі, які не страчвае актуальнасць па сённяшні дзень. Іх творы дэманструюць, што нягледзячы на тое, што Беларусь у 1921 — 1939 гг. была падзелена дзяржаўнай мяжой, народ заставаўся адзіным у любві да сваёй Радзімы. «Непадзельнае мастацтва падзеленай зямлі» — так можна ахарактарызаваць спадчыну творцаў гэтага перыяду.
Выстава «І рай, і боль на Песеннай зямлі» будзе цікавая прыхільнікам графічнага мастацтва і ўсім, хто неабыякавы да мінулага беларускай зямлі.
Дата адкрыцця: 24 ліпеня, 16.00.

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей