Сышліся ў адзінай плыні: у Гомельскім раёне правялі абрад "Ваджэнне Сулы"

  • 6399
  • 15:39
  • 20.04.2020
  • Гомельская правда Гомельская правда
Поделиться
Обряд "Ваджэнне Сулы" прошел 20 апреля в Гомельском районе.

Ён адбываецца ў вёсках Гадзічава і Маркавічы на другі дзень Вялікадня – у гэтым годзе 20 красавіка. Абрад накіраваны на забеспячэнне добрай ураджайнасці, а таксама на здароўе ўсіх мясцовых жыхароў і засцярогу ад прыроднай стыхіі – маланкі. 

Традыцыйна жанчыны і дзяўчаты ў адметных, самаробных строях выходзяць на скрыжаванне дарог і заводзяць старажытныя мясцовыя карагоды – «танкі». Узяўшыся пад рукі, шэрагамі ідуць з песняй «Як ішла Сула», а затым з прыпеўкамі пад гармонік у бок вёскі Маркавічы. На ўсіх скрыжаваннях дарог, якія трапляюцца ўдзельнікам Сулы падчас абыходу вёскі, карагоды паўтараюцца. Рух уздоўж дарогі суправаджаецца абрадавымі спевамі і гульнямі. Завяршаецца свята сумесным час-таваннем і гуляннем каля сельскага Дома культуры.
Гэты абрад стаў 11-й нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Гомельскай вобласці, уключанай у Дзяржаўны спіс у сакавіку 2019-га.














БелТА

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей