Aб’яўлен творчы праект “Уладзіміру Ліпскаму — 80”

  • 4562
  • 15:12
  • 06.03.2020
  • Гомельская правда Уладзімір Сцяпанаў
Поделиться
Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк” г. Мінска, рэдакцыя часопіса “Вясёлка” аб’явілі рэспубліканскі творчы праект, прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка, ураджэнца Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага. Юбілей будзе адзначацца ў сёлетнім маі.
Дзяржаўная ўстанова “Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк” г. Мінска, рэдакцыя часопіса “Вясёлка” аб’явілі рэспубліканскі творчы праект, прысвечаны 80-гадоваму юбілею вядомага дзіцячага пісьменніка, ураджэнца Калінкавіцкага раёна Гомельскай вобласці Уладзіміра Сцяпанавіча Ліпскага. Юбілей будзе адзначацца ў сёлетнім маі.

lipski_af.jpg

Мэты і задачы — далучыць дзяцей да чытання праз творчасць аднаго з самых запатрабаваных сучасных аўтараў Уладзіміра Ліпскага, нязменнага галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка” на працягу сарака гадоў, аўтара звыш 70 кніг для дзяцей і дарослых, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі, заслужанага дзеяча культуры Беларусі.

Ініцыятары праекта спадзяюцца, што іх ініцыятыву падтрымаюць усе бібліятэкі Беларусі, клубныя ўстановы, школы, дашкольныя ўстановы, грамадскія арганізацыі, творчыя аб’яднанні. А ў гэтым будуць зацікаўлены дзеці, бо пісьменнік Уладзімір Ліпскі заўсёды жаданы госць у іх аўдыторыях.

Акцыя праводзіцца з 25.02.2020 г. і да 31.05.2020 г. Удзельнікі яе дасылаюць тэкставую справаздачу з малюнкамі, здымкамі на адрас “Вясёлкі”. Конкурс творчых прац па творчасці Уладзіміра Ліпскага называецца “Верны сябар дзяцей”. Пераможцы атрымаюць дыпломы, падарункі. Магчыма і выданне асобнай кнігі з лепшымі працамі творчага праекту.

Для ацэнкі конкурснай працы створана журы з вядомых пісьменнікаў, журналістаў, мастакоў, кіраўнікоў бібліятэк. Узначальвае журы шаноўны юбіляр Уладзімір Ліпскі.

Юбілейны вечар адбудзецца ў вялікай зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі 6 мая 2020 г. у 17.00.

Далучайцеся да творчага конкурсу. Кантактная інфармацыя: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 25, часопіс “Вясёлка”, т. 200-91-90, vyaselka2011@yandex.by, сайт: veselka.by

Реклама

Для работы сайта используются технические, аналитические и маркетинговые cookie-файлы. Нажимая кнопку «Принять все», Вы даете согласие на обработку всех cookie-файлов Подробнее об обработке
Лента новостей