Незласліва піша Сліва…
Міхасю Сліве — 60. У гэта складана паверыць, таму што памятаю яго яшчэ студэнтам-філологам Белдзяржуніверсітэта. Тады ён быў Міхасём Кавалёвым, без псеўданіма, бо толькі распачынаў сваю літаратурную творчасць. Але можна было здагадацца, што накірунак яго пісьменства — гумар. Сваёй непадробнай рэакцыяй на розныя праявы жыцця ён прымушаў рагатаць да слёз!Мінула каля 40 гадоў з той пары, а Міхась Мітрафанавіч застаецца ўсё такім жа шчырым, няўрымслівым, творча актыўным як журналіст і пісьменнік. 35 гадоў адпрацаваў у розных выданнях, цяпер ён намеснік галоўнага рэдактара рагачоўскай раёнкі “Свабоднае слова”. І нягледзячы на сур’ёзнасць пасады і ўзросту, ён па-ранейшаму лёгка чэрпае з жыцця сюжэты
Міхасю Сліве — 60. У гэта складана паверыць, таму што памятаю яго яшчэ студэнтам-філологам Белдзяржуніверсітэта. Тады ён быў Міхасём Кавалёвым, без псеўданіма, бо толькі распачынаў сваю літаратурную творчасць. Але можна было здагадацца, што накірунак яго пісьменства — гумар. Сваёй непадробнай рэакцыяй на розныя праявы жыцця ён прымушаў рагатаць да слёз!Мінула каля 40 гадоў з той пары, а Міхась Мітрафанавіч застаецца ўсё такім жа шчырым, няўрымслівым, творча актыўным як журналіст і пісьменнік. 35 гадоў адпрацаваў у розных выданнях, цяпер ён намеснік галоўнага рэдактара рагачоўскай раёнкі “Свабоднае слова”. І нягледзячы на сур’ёзнасць пасады і ўзросту, ён па-ранейшаму лёгка чэрпае з жыцця сюжэты і герояў. Выдаў 9 кніг, друкаваўся ў шматлікіх калектыўных выданнях. Уражанне такое, што Міхась Сліва незласліва назірае за ўсім, што дзеецца на аўтобусным прыпынку ці на вядомым прадпрыемстве, у кавярні і на пляжы. І падкідвае нам, чытачам, чарговы твор, каб усміхнуліся, асэнсавалі і зрабілі вывады. Чытаеш яго гумарэскі, карацелькі, замалёўкі пра дзяцей, і смакуеш адметны гумар, згадваеш кагосьці са сваіх знаёмых ці сяброў. А выпадкі, у якія трапляў аўтар, нагадваюць адзін да аднаго тое, што перажывалася і табою. Відаць, у гэтым і ёсць праяўленне народнасці ў творчасці пісьменніка. І хаця звання народнага Міхась яшчэ не атрымаў, пажадаем яму рухацца ў тым жа накірунку: пісаць з жыцця і людзей!
Тамара КРУЧЭНКА
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 10:53
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 10:53
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 10:53
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 10:53
- 10.05.2026
- 23964



