Пірэвіцкі самародак
Споўнiлася 190 гадоў з дня нараджэння мастака Міхаіла Башылава.
У 1796 годзе імператар Павел I падарыў маёнтак Пірэвічы ў Рагачоўскім павеце (цяпер Жлобінскі раён) обер-пракурору Аляксандру Башылаву. У пачатку XIX стагоддзя ім валодалі яго сыны — Аляксандр, Іван і Сяргей. Дарэчы, старэйшы сын Башылава Аляксандр — сенатар, старшыня будаўнічай камісіі ў Маскве быў знаёмы з А. С. Пушкіным. У бібліятэцы паэта захавалася яго кніга “Изложение об устройстве вокзала в Петровском парке” з аўтографам.
У Пірэвіцкім маёнтку 3 студзеня 1821 года і нарадзіўся сын Сяргея Башылава — Міхаіл. У сям’і выхаванню дзяцей удзялялі вялікую ўвагу, грошай на кнігі не шкадавалі. У маёнтку знаходзілася
Споўнiлася 190 гадоў з дня нараджэння мастака Міхаіла Башылава.
У 1796 годзе імператар Павел I падарыў маёнтак Пірэвічы ў Рагачоўскім павеце (цяпер Жлобінскі раён) обер-пракурору Аляксандру Башылаву. У пачатку XIX стагоддзя ім валодалі яго сыны — Аляксандр, Іван і Сяргей. Дарэчы, старэйшы сын Башылава Аляксандр — сенатар, старшыня будаўнічай камісіі ў Маскве быў знаёмы з А. С. Пушкіным. У бібліятэцы паэта захавалася яго кніга “Изложение об устройстве вокзала в Петровском парке” з аўтографам.
У Пірэвіцкім маёнтку 3 студзеня 1821 года і нарадзіўся сын Сяргея Башылава — Міхаіл. У сям’і выхаванню дзяцей удзялялі вялікую ўвагу, грошай на кнігі не шкадавалі. У маёнтку знаходзілася багатая бібліятэка рускай класічнай і замежнай літаратуры. Добрую адукацыю атрымаў і будучы мастак — у 1844 годзе ён скончыў юрыдычны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта.
Маляваць Міхаіл пачаў рана, калі яму было ўсяго 10 — 11 гадоў. Ён горача цікавіўся літаратурным жыццём, асабліва прыцягвала яго ўвагу творчасць перадавых пісьменнікаў. Яшчэ ў 1844 годзе малады Башылаў зрабіў шэраг малюнкаў пяром у рукапісным экземпляры “Кабзара” Тараса Шаўчэнкі.
У 60-я гады XIX стагоддзя Міхаіл Башылаў займае вядучае месца сярод мастакоў-ілюстратараў. У ілюстрацыях да камедыі А. Грыбаедава “Гора ад розуму” і да “Губернскіх нарысаў” М. Салтыкова-Шчадрына Башылаў паўстае як выкрывальнік-сатырык. Яго малюнкі да камедыі Грыбаедава доўгі час лічыліся лепшымі.
Выканаў ураджэнец Пірэвічаў і малюнкі да рамана Льва Талстога “Вайна і мір”. Але яны, на вялікі жаль, захаваліся няпоўнасцю.Міхаіла Башылава.
Реклама
Другие статьи раздела
Самое читаемое
-
Концерт Кристины Орбакайте в Гомеле
- 16:35
- 03.07.2018
- 38617
-
Миг бесконечности Натальи Батраковой
- 20:04
- 10.05.2026
- 31824
-
Какие виды ремесел популярны на Гомельщине и кто находит вдохновение в творчестве
- 12:37
- 21.11.2019
- 29313
-
«Миссис Гомель- 2016»: фото всех участниц
- 11:25
- 04.12.2016
- 27323
-
Легенда об аисте
- 20:04
- 10.05.2026
- 26925
-
Александр Солодуха рассказал о «невероятной» травле в соцсетях, запрете на песню «Виноград» и почему сейчас невозможны аншлаги
- 10:41
- 01.04.2021
- 25947
-
Александра Степанова из Речицы покоряла шоу "Голос" и получила приглашение спеть в "Олимпийском"
- 10:41
- 24.10.2018
- 25171
-
«Мисс Гомель-2019» стала Полина Голомазова
- 23:14
- 07.12.2019
- 24618
-
Конкурс «Маленькая гомельчанка — 2013». Голосование закрыто! (фото, видео)
- 20:04
- 10.05.2026
- 24083
-
Дзе бусел вядзецца, там шчаслівае месца
- 20:04
- 10.05.2026
- 23964



